Далмацыя

Далма́цыя[1] (харв.: Dalmacija, лац.: Dalmatia) — гістарычная вобласць на паўночным захадзе Балканскага паўвострава, на ўзбярэжжы Адрыятычнага мора, на тэрыторыі сучасных Харватыі (пераважна) і Чарнагорыі.

Далмацыя на карце Харватыі

Гісторыя Далмацыі

У IV стагоддзі да н. э. на ўзбярэжжа Далмацыі былі заснаваныя грэчаскія калоніі.

У 229 да н. э. пачалося рымскае ўварванне (дзве Ілірыйскія вайны, 229—228 і 219 да н. э.).

Ва II—I стагоддзях да н. э. мясцовае насельніцтва неаднаразова паўставала супраць рымлян да часу Актавіяна, якім Далмацыя была заваяваная і далучаная да правінцыі Ілірыка (34 — 33 да н. э.).

У 6 — 9 да н. э. Тыберый задушыў паўстанне ў Далмацыі, пасля чаго былі ўтвораны дзве ілірыйскія правінцыі — Illyricum Superius (з часоў Флавіяў званая Далмацыя) і Illyricum Inferius (Панонія).

Зноскі

Спасылкі