Дараэмон

«Дораэмон» (яп.: ドラえもん) — папулярны манга-серыял, створаны мангака-дуэтам Фудзіка Фудзіа. Пасля — анімэ-серыял. Сюжэт апавядае пра ката-робата па мянушцы Дараэмон, які перамясціўся ў часе з XXII стагоддзя, каб дапамагчы школьніку, якога зваць Набіта Нобі. Першы выпуск мангі з'явіўся ў снежні 1969 года адначасова ў шасці розных часопісах. Усяго было створана 1344 выпускі. Яны апублікаваныя выдавецтвам Shogakukan пад брэндам Tentoumushi (яп.: てんとう虫) у 45 тамах.

Дараэмон
яп.: ドラえもん
Жанрscience fiction anime and manga[d][1][2][…], comedy anime and manga[d][1][2][…], фэнтэзійная анімэ ці манга[d][3][4], прыгодніцкае анімэ ці манга[d][1][2][…] і comedy drama anime and manga[d][3]
Краіна
Вытворчасць
СтудыяShin-Ei Animation[d] і Nihon Terebi Dōga[d]
Трансляцыя
ТэлеканалNippon Television[d] і TV Asahi[d]
Спасылкі
dora-world.com (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Дараэмон» быў узнагароджаны прэміяй Shogakukan ў катэгорыі "лепшая дзіцячая манга" ў 1982 годзе, а таксама прэміяй Асамы Тэдзукі ў 1997 годзе.

Анімэ

Першы, кароткі і непапулярны мультсерыял (26 эпізодаў) паказваўся ў 1973 годзе на Nippon Television. У 1979 годзе TV Asahi пачалі паказ новага мультсерыяла пра Дараэмона. Гэты серыял быў вельмі папулярны, было знята 1787 эпізодаў.

У гонар юбілею Дараэмона TV Asahi 15 красавіка 2005 года запусціла новы мультсерыял з іншымі сэю (знята ўжо больш за 300 эпізодаў).

Акрамя серыялаў, пра Дараэмона знята 28 поўнаметражных і 8 кароткаметражных мультфільмаў. Акрамя таго, выпушчана некалькі дзясяткаў гульняў для розных платформаў.

Зноскі

  • а б в MangaDex — 2018. Праверана 24 снежня 2022.
  • MangaUpdates — 2004. Праверана 24 снежня 2022.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)