Двайны бэта-распад

Двайны бэта-распад, 2β-распад, ββ-распад — агульная назва некалькіх відаў радыеактыўнага распаду атамнага ядра, якія абумоўлены слабым узаемадзеяннем і змяняюць зарадавы лік на дзве адзінкі. Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў.

Ядзерная фізіка
Атамнае ядро · Радыеактыўны распад · Ядзерная рэакцыя · Тэрмаядзерная рэакцыя

Двайны бэта-распад ва ўласным сэнсе слова суправаджаецца павелічэннем зарада ядра на дзве адзінкі і выпраменьваннем двух электронаў

Двайны бэта-распад — самы рэдкі з усіх працэсаў радыеактыўнага распаду. Усе 11 нуклідаў, для якіх гэты працэс пэўна назіраўся, маюць перыяд паўраспаду больш чым 7×1018 гадоў, а ў 128Te перыяд паўраспаду складае (3,5±2,0)×1024 гадоў[1], што на сёння з’яўляецца абсалютным рэкордам сярод усіх радыеактыўных ізатопаў. Варта адзначыць, што пацверджаныя назірання адносяцца толькі да 2β-распаду з павелічэннем зарада ядра, за выключэннем барыю-130, у якім адбываецца, верагодна, двайны электронны захоп (перыяд паўраспаду (2,2±0,5)×1021 гадоў, вымераны ў геахімічных эксперыменце па назапашванні прадукту распаду, ксенону-130, у крышталічнай рашотцы старажытнага мінерала, які змяшчае барый)[1], і крыптону-78[2].

Распад можа ажыццяўляцца не толькі на асноўны стан даччынага ядра, але і на ўзбуджаныя станы. У гэтым выпадку выпраменьваецца таксама адзін або некалькі гама-квантаў і / або канверсійных электронаў.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі