Джон Мідлтан Клейтан

Джон Мідлтан Клейтан (англ.: John Middleton Clayton; 24 ліпеня 1796 — 9 лістапада 1856) — паўночнаамерыканскі дзяржаўны дзеяч.

Джон Мідлтан Клейтан
англ.: John Middleton Clayton
18-ы дзяржаўны сакратар ЗША
8 сакавіка 1849 — 22 ліпеня 1850
ПапярэднікДжэймс Бюкенен
ПераемнікДэніэл Уэбстэр
Secretary of State of Delaware[d]
1826 — 1828
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1829 — 4 сакавіка 1831
ПапярэднікHenry M. Ridgely[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1831 — 4 сакавіка 1833
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1833 — 4 сакавіка 1835
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1835 — 29 снежня 1836
ПераемнікThomas Clayton[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1845 — 4 сакавіка 1847
ПапярэднікRichard H. Bayard[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1847 — 23 лютага 1849
ПераемнікJohn Wales[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1853 — 4 сакавіка 1855
ПапярэднікPresley Spruance[d]
Сенатар ЗША
4 сакавіка 1855 — 9 лістапада 1856
ПераемнікJoseph P. Comegys[d]
Нараджэнне24 ліпеня 1796(1796-07-24)[1]
Смерць9 лістапада 1856(1856-11-09)[1] (60 гадоў)
Веравызнаннепрэсвітэрыянства
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьадвакат, палітык, дыпламат, суддзя
АўтографВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Скончыў Ельскі ўніверсітэт, займаўся юрыдычнай практыкай з 1819 года. З 1824 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Дэлавэр, у 1826—1828 гадах дзяржаўны сакратар штата. У 1829 годзе выбраны ў Сенат ЗША; быў сенатарам да 1836 года, а затым таксама ў 1845—1849 і з 1853 года да смерці. У 1837—1839 гадах займаў пасаду Вярхоўнага суддзі штата Дэлавэр. Пік палітычнай кар’еры Клейтана прыйшоўся на 1849—1850 гады, калі прэзідэнт Закары Тэйлар прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром ЗША. Найбольш значным дзеяннем Клейтана на гэтай пасадзе было падпісанне 18 красавіка 1850 года так званага «Догавара Клейтана-Бульвера» паміж ЗША і Вялікабрытаніяй (названы ад імёнаў Клейтана і брытанскага міністра замежных спраў Генры Бульвер-Літана); згодна з гэтым дагаворам абедзве дзяржавы абавязаліся не каланізаваць незалежныя рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі і гарантаваць даступнасць суднам усіх краін канала паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, які калі-небудзь будзе пракладзены па тэрыторыі якой-небудзь з гэтых рэспублік.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)