Джон Ньютан

Джон Ньютан (англ.: John Newton; 24 ліпеня (4 жніўня) 1725 — 21 снежня 1807) — знакаміты англійскі гімнограф.

Джон Ньютан
англ.: John Newton
Род дзейнасціБрытанскі марак, гандляр рабамі, англіканскі святар, абаліцыяніст
Дата нараджэння24 ліпеня (4 жніўня) 1725 [1] [2]
Месца нараджэнняЛондан, вялікабрытанія
Дата смерці21 снежня 1807
Месца смерці
Месца пахавання
ГрамадзянстваСцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
ПадданстваЛондан, вялікабрытанія
Веравызнаннеангліканства
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У юнацтве служыў на караблях каралеўскага флота, у 20 гадоў трапіў у рабства да кіраўніцы афрыканскага племя шэрбра. У 1748-54 гг. быў капітанам некалькіх караблёў, якія перавозілі рабоў. Пасля інсульту, які здарыўся з ім у 1754 годзе, вярнуўся на радзіму і ў 1764 г. быў пасвечаны ў евангелічнага англіканскага святара. На працягу двух дзесяцігоддзяў служыў у Олні (графства Бакінгемшыр).

Пасля з’яўлення хрысціянскіх пачуццяў стаў актыўным прыхільнікам абаліцыянізму. Ён дажыў да таго моманту, калі Вялікабрытанія адмяніла гандаль рабамі. Сусветнай вядомасцю Джон Ньютан абавязаны сваім духоўным гімнам, якіх усяго каля 250. Часцей за ўсё выконваюцца гімны Amazing Grace і Glorious Things of Thee are Spoken.

Зноскі

Літаратура

  • Aitken, Jonathon (2007), John Newton: From Disgrace to Amazing Grace, Crossway Books, ISBN 978-1-58134-848-4.
  • Ньютон, Джон (2019), Письма Джона Ньютона, «ТЮЛЬПАН», ISBN 978-966-2110-33-3.

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)