Джордж Берклі

Джордж Бе́рклі (англ.: George Berkeley; 12 сакавіка 1685, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя — 14 студзеня 1753, Томастаўн, графства Кілкені, Ірландыя) — англійскі тэолаг і філосаф.

Джордж Берклі
англ.: George Berkeley[1][2]
Дата нараджэння12 сакавіка 1685(1685-03-12)[3][4][…]
Месца нараджэння
Дата смерці14 студзеня 1753(1753-01-14)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
БацькаWilliam Berkeley[d][6]
ЖонкаAnne Forster[d][7] і Anne Forster[d][8]
ДзеціLucia Berkeley[d][7], Henry Berkeley[d][7] і George Berkeley[d][7][6]
Род дзейнасціфілосаф, англіканскі святар, пісьменнік, эпістэмалаг, філосаф навукі, метафізік, святар
Навуковая сферафіласофія, багаслоўе, адукацыя, эпістэмалогія, метафізіка, філасофія навукі[d], матэматычны аналіз[d] і Immaterialism[d]
Альма-матар
Школа/традыцыяСуб’ектыўны ідэалізм
КірунакЗаходняя Філасофія
ПерыядФіласофія XVIII стагоддзя
Значныя ідэіСуб’ектыўны ідэалізм
Аказалі ўплыўЛок
Мальбранш
Зведалі ўплыўЮм, Кант, Шапенгаўэр
ПодпісВыява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Атрымаў адукацыю ў Дублінскім універсітэце. З 1724 г. епіскап англіканскай царквы ў Клойне (Ірландыя). Паводле яго вучэння, усе прадметы аб'ектыўнай рэчаіснасці існуюць толькі таму, што ўспрымаюцца суб'ектам; наогул няма нічога, што рэальна існуе, апроч субстанцыі духу, душы і «майго Я». Выступаў з крытыкай атэізму і асноўнага паняцця матэрыялізму — матэрыі як прадметнай асновы (субстанцыі) цел і іх якасцей, а таксама вучэння Джона Лока і І. Ньютана аб матэрыі і прасторы. Зыходзячы з канцэпцыі суб'ектыўнага ідэалізму, Берклі сцвярджаў, што нават калі б усе суб'екты ўспрымання зніклі, рэч працягвала б існаваць як сума «ідэй» у розуме Бога — таго суб'екта, які не можа знікнуць, а таму не можа знікнуць і створаны ім свет зорак, планет і Зямлі з усім, што існуе на ёй. Асноўныя яго працы: «Трактат пра пачаткі чалавечых ведаў» (Treatise Concerning the Principles of Human Knowledge, 1710), «Тры размовы паміж Гіласам і Філонусам» (Three Dialogues between Hylas and Philonous, 1713), «Алсіфрон, ці Дробны філосаф» (Alciphron, or The Minute Philosopher, Том 1-2, 1732) і іншыя.

Зноскі

  • а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  • а б George Berkeley // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Беркли Джордж // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • а б Lundy D. R. The Peerage
  • а б в г https://www.varsitytutors.com/earlyamerica/early-america-review/volume-6/anne-forster-berkeley-the-woman-of-whitehall Праверана 1 лістапада 2017.
  • (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  • Літаратура

    • Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)