Джордж Бернард Шоу

(Пасля перасылкі з Джордж Бернард Шоў)

Джордж Бернард Шоу (англ.: George Bernard Shaw; 26 ліпеня 1856, Дублін, Ірландыя, Вялікабрытанія — 2 лістапада 1950, Эят-Сент-Лорэнс, Англія, Вялікабрытанія) — ірландскі пісьменнік; адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў «новай драмы», рэфарматар тэатральнага мастацтва.

Бернард Шоу
Bernard Shaw
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнніGeorge Bernard Shaw
Дата нараджэння26 ліпеня 1856(1856-07-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці2 лістапада 1950(1950-11-02)[3][4][…] (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
ГрамадзянстваСцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
БацькаGeorge Carr Shaw[d][7]
МаціLucinda Elizabeth Shaw[d][7]
ЖонкаCharlotte Payne-Townshend[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці
Гады творчасці18801950
Жанрсатыра
Мова твораўанглійская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі
Узнагароды Нобелеўская прэмія па літаратуры (1925)
ПодпісВыява аўтографа
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфічныя звесткі

Служыў клеркам, з 1876 у Лондане, займаўся журналістыкай, быў мастацкім рэцэнзентам, музычным аглядальнікам, тэатральным крытыкам. Цікавіўся сацыялістычнымі ідэямі, адзін з заснавальнікаў «Фабіянскага таварыства».

Творчасць

На яго творчасць паўплывалі Г. Ібсен і рускія пісьменнікі. Дэбютаваў як раманіст: «Нясталасць» (1879, выд. 1930), «Неразумны шлюб» (1880), «Прафесія Кэшэля Байрана» (1882) і інш. Сусветную вядомасць яму прынеслі камедыі і сацыяльна-псіхалагічныя драмы; сярод апошніх вялікае месца займаюць т.зв. драмы ідэй, п’есы-дыскусіі. Стварыў цыклы «П’есы непрыемныя» («Дамы́ ўдаўца», паст. 1892; «Сэрцаед», «Прафесія місіс Уорэн», абедзве паст. 1905), «П’есы прыемныя» («Зброя і чалавек», паст. 1894; «Кандыда», «Выбраннік лёсу», абедзве паст. 1897; «Пажывём — пабачым!», паст. 1899), «П’есы для пурытан» («Вучань д’ябла», паст. 1897; «Ператварэнне капітана Брасбаўнда», паст. 1900; «Цэзар і Клеапатра», паст. 1901). П’есы «Другі востраў Джона Буля» (паст. 1904), «Маёр Барбара» (паст. 1905) — сатыра на палітычнае жыццё Англіі. Драма «Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» (паст. 1920), пенталогія «Назад да Мафусаіла» (паст. 1922), трагедыя «Святая Іаанна» (паст. 1923) напоўнены драматызмам і філасофскім роздумам. Аўтар камедый «Пігмаліён» (паст. 1913), «Каляска з яблыкамі» (паст. 1929), «Дрэнна, ды праўда» (паст. 1932), «Мільянерка» (паст. 1936), тэарэтычных і публіцыстычных прац і інш.

Яго творы адметныя значнасцю сацыяльна-палітычнай і маральна-этычнай праблематыкі, філасофскай глыбінёй, вастрынёй канфлікту, багаццем мастацкай палітры, у якой гратэск, іронія, парадокс, выразны публіцыстычны пачатак спалучаюцца з інтэлектуалізмам, умоўнасцю, падтэкстам.

Беларускія пераклады

Зноскі

  • а б Шоу Джордж Бернард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Bernard Shaw // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  • Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  • Find a Grave — 1996. Праверана 6 сакавіка 2018.
  • а б Kindred Britain
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі