Лейбарысцкая партыя (Вялікабрытанія)

Палітычная партыя Вялікабрытаніі

Лейбарысцкая партыя Вялікабрытаніі (англ.: Labour Party — Рабочая партыя) — адна з дзвюх вядучых палітычных партый у Злучаным Каралеўстве. Партыя левацэнтрысцкая, падкрэслівае патрэбу ва ўзмацненні дзяржаўнага ўмяшання ў эканоміку, сацыяльнай справядлівасці і ўмацаванні правоў працоўных. З 11 мая 2010 года ў апазіцыі і з’яўляецца "Вернай апазіцыяй Яе Вялікасці" (афіцыйная апазіцыя).

Лейбарысцкая партыя
Labour Party
Лагатып новага лейбарызма: "Новы лейбарызм, новая Брытанія"
Лагатып новага лейбарызма: "Новы лейбарызм, новая Брытанія"
ЛідарКір Стармэр (з 2020 года)[1]
Дата заснавання1900
Штаб-кватэра
Краіна
ІдэалогіяСацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм
Інтэрнацыянал
Саюзнікі і блокіПартыя еўрапейскіх сацыялістаў,Сацыялістычны Інтэрнацыянал
Маладзёжная арганізацыяМаладыя лейбарысты[d]
Колькасць членаў552 000[3]
Месцаў у Палаце обшчын202 з 650 (2019)
Месцаў у Палаце лордаў183 з 795 (2019)
Месцаў у Еўрапарламенце10 з 73 (2019)
Сайтlabour.org.uk
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Заснавана ў 1900 годзе як Камітэт працоўнага прадстаўніцтва; з 1906 года называецца «Лейбарысцкай». У лютым 1918 года прыняты Статут Лейбарысцкай партыі — Канстытуцыя ЛПВ. У жніўні 1918 года прыняты праграмны дакумент «Праца і новы сацыяльны парадак».

Арыентацыя — сацыял-дэмакратычная, партыя звязана з прафсаюзным рухам, а таксама накіраваная на грамадскае рэгуляванне эканомікі. Упершыню прыйшла да ўлады ў 1924 годзе.

Лейбарысты знаходзіліся ва ўладзе з 1997 года, калі на выбарах ім удалося апярэдзіць сваіх традыцыйных праціўнікаў, кансерватараў, на 253 мандаты. На выбарах 2001 года лейбарысты паўтарылі поспех папярэдніх выбараў. На парламенцкіх выбараў 2005 года лейбарысты атрымалі 9.562.122 галасоў і 356 мандатаў у Палаце абшчын супраць 198 у кансерватараў. Усе гэтыя выбары партыя выйграла пад кіраўніцтвам Тоні Блэра рэфарматара партыі. Блэр сышоў у адстаўку ў 2007 годзе пад ціскам грамадскасці, якая абвінавачвала яго ў развязванні іракскай вайны 2003 года. На выбарах у Еўрапарламент 2009 года Партыя заняла трэцяе месца па колькасці галасоў (2.381.760 або 15,7 %) і атрымала 13 мандатаў — удвая менш кансерватараў і столькі ж, колькі Партыя незалежнасці Злучанага Каралеўства. Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Гордан Браўн, які ўзначальваў партыю, расцаніў паражэнне лейбарыстаў на выбарах у парламент, якія прайшлі 6 мая 2010 года, як негатыўную ацэнку яго дзейнасці выбаршчыкамі. Пасля гэтага Браўн не стаў ні прэтэндаваць на пасаду лідара Лейбарысцкай партыі, ні падтрымліваць каго-небудзь з кандыдатаў.

Лідар Лейбарысцкай партыі з верасня 2015 года – прадстаўнік яе левага крыла Джэрэмі Корбін.

Вынікі партыі на парламенцкіх выбарах

ВыбарыЛідар партыіГаласоўМесцаў у ніжняй палацеПазіцыя (месца)Сфармаваны ўрад
Кол-ць%Кол-ць±
1900Кейр Хардзі62 6981.82Упершыню5-еКансерватары і ліберальныя юніяністы
1906321 6635.729 27 4-еЛібералы
Студзень 1910Артур Хендэрсан505 6577.640 114-еЛіберальная меншасць
Снежань 1910Джордж Барнс371 8027.142 24-е
1918Уільям Адамсан2 245 77721.557 154-еЛібералы і кансерватары
1922Джон Клайнс4 076 66529.7142 85 2-еКансерватары
1923Джэймс Рамсей Мак-Дональд4 267 83130.7191 492-еЛейбарысцкая меншасць
19245 281 62633.3151 402-еКансерватары
19298 048 96837.1287 136 1-еЛейбарысцкая меншасць
1931Артур Хендэрсан6 339 30630.852 2352-еКансерватары, лібералы і нацыянальныя лейбарысты
1935Клемент Этлі7 984 98838.0154 1022-еКансерватары, нацыянальныя лібералы і нацыянальныя лейбарысты
194511 967 74647.7393 239 1-еЛейбарысты
195013 266 17646.1315 781-е
195113 948 88348.8295 202-еКансерватары
195512 405 25446.4277 182-е
1959Х’ю Гейтскел12 216 17243.8258 192-е
1964Гаральд Вільсан12 205 80844.1317 59 1-еЛейбарысты
196613 096 62948.0364 471-е
197012 208 75843.1288 782-еКансерватары
Люты 197411 645 61637.2301 13 1-еЛейбарысцкая меншасць
Кастрычнік 197411 457 07939.2319 181-еЛейбарысты
1979Джэймс Калаган11 535 21836.9269 502-еКансерватары
1983Майкл Фут8 456 93427.6209 602-е
1987Ніл Кінак10 029 27030.8229 202-е
199211 560 48434.4271 422-е
1997Тоні Блэр13 518 16743.2418 147 1-еЛейбарысты
200110 724 95340.7413 51-е
20059 562 12235.3356 571-е
2010Гордан Браўн8 604 35829.1258 912-еКансерватары і ліберальныя дэмакраты
2015Эд Мілібэнд9 344 32830.5232 262-еКансерватары
2017Джэрэмі Корбін12 874 98540.0262 302-еКансерватыўная меншасць

(дагавор паміж кансерватарамі і паўночнаірландскімі юніяністамі)

201910,269,07632.1202 602-еКансерватары

Спіс лейбарысцкіх прэм'ер-міністраў[4]

ПартрэтІмяПачатак паўнамоцтваўЗаканчэнне паўнамоцтваў
56 Джэймс Рамсей Мак-Дональд

(першы тэрмін)

(1866—1937)

22 студзеня 19244 лістапада 1924
58 Джэймс Рамсей Мак-Дональд

(другі тэрмін)

(1866—1937)

5 чэрвеня 19297 чэрвеня 1935
62 Клемент Этлі

(1883—1967)

27 ліпеня 194526 кастрычніка 1951
67 Гаральд Вільсан

(першы тэрмін)

(1916—1995)

16 кастрычніка 196419 чэрвеня 1970
69 Гаральд Вільсан

(другі тэрмін)

(1916—1995)

7 сакавіка 19745 красавіка 1976
70 Джэймс Калаган

(1912—2005)

5 красавіка 19764 траўня 1979
73 Тоні Блэр

(род. 1953)

2 мая 199727 чэрвеня 2007
74 Гордан Браўн

(род. 1951)

27 чэрвеня 200711 мая 2010

Зноскі

  • Past Prime Ministers, Her Majesty’s Government (англ.)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)