Джэймс Мак-Клейн

ірландскі футбаліст

Джэймс Мак-Клейн (англ.: James McClean; нар. 22 красавіка 1989, Дэры, Паўночная Ірландыя) — ірландскі футбаліст, паўабаронца валійскага клуба «Рэксем» і нацыянальнай зборнай Ірландыі. Раней выступаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі, аднак абвясціў аб сваім жаданні выступаць за нацыянальную зборную Ірландыі.

Футбол
Джэймс Мак-Клейн
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся22 красавіка 1989(1989-04-22)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Ірландыя
 Паўночная Ірландыя
Рост180 см
Вага70 кг[3]
Пазіцыяпаўабаронца
Інфармацыя пра клуб
КлубУэльс Рэксем
Маладзёжныя клубы
Паўночная Ірландыя Троянс
Клубная кар’ера[* 1]
2007—2008Паўночная Ірландыя Інстытут1 (0)
2008—2011Ірландыя Дэры Сіці73 (18)
2011—2013Англія Сандэрленд59 (7)
2013—2015Англія Уіган Атлетык73 (9)
2015—2018Англія Вест Бромвіч Альбіён99 (4)
2018—2021Англія Сток Сіці102 (12)
2021—2023Англія Уіган Атлетык79 (12)
2023—Уэльс Рэксем
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010Паўночная Ірландыя Паўночная Ірландыя (да 21)7 (0)
2012—Ірландыя Ірландыя100 (11)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная ар’ера

«Дэры Сіці»

Джэймс пачаў кар’еру ў клубе свайго роднага горада Дэры, «Дэры Сіці»[4]. Галоўны трэнер «Дэры Сіці» Стывен Кені назваў маладога футбаліста «шматабяцальным талентам на перспектыву»[5].

«Сандэрленд»

9 жніўня 2011 года Мак-Клейн перайшоў у англійскі «Сандэрленд» за 350 тысяч фунтаў стэрлінгаў, падпісаўшы з клубам трохгадовы кантракт[6]. Пасля падпісання кантракта з іграком, Стыў Брус заявіў, што «гэта набыццё на будучыню»[7], а таксама намякнуў, што да калядаў футбаліст будзе выступаць за рэзервовы склад. Мак-Клейн добра сябе праявіў у матчах рэзервістаў, у прыватнасці, забіўшы гол у матчы з «Ньюкаслам», пасля чаго быў уключаны ў заяўку асноўнага складу каманды. 11 снежня ён дэбютаваў за асноўны склад «чорных катоў» у матчы супраць «Блэкберн Роверс», у якім «Сандэрленд» атрымаў перамогу з лікам 2:1[8]. 3 студзеня 2012 года забіў свой ​​першы гол у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць «Уіган Атлетык».

«Уіган Атлетык»

8 жніўня 2013 года Мак-Клейн падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Чэмпіёншыпа «Уіган Атлетык»[9]. Праз тры дні дэбютаваў за новую каманду ў матчы Кубка лігі супраць «Манчэстэр Юнайтэд» (0:2). Свой першы гол за «Уіган» забіў 26 студзеня 2014 года, калі ў матчы Куба Англіі дапамог перамагчы «Крыстал Пэлас» з лікам 2:1.

«Вест Бромвіч Альбіён»

Па выніках сезона 2014/15 «Уіган» вылецеў у Першы дывізіён Футбольнай лігі, і Мак-Клейн 22 чэрвеня 2015 года падпісаў трохгадовы кантракт з клубам Прэм’ер-лігі «Вест Бромвіч Альбіён».

«Сток Сіці»

У ліпені 2018 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з клубам «Сток Сіці», які заплаціў за трансфер 5 млн фунтаў[10].

Вяртанне ва «Уіган Атлетык»

У жніўні 2021 года вярнуўся ва «Уіган Атлетык», падпісаўшы аднагадовы кантракт. Па выніках сезона 2021/22 дапамог клубу выйсці ў Чэмпіёншып.

«Рэксем»

У жніўні 2023 года перайшоў у «Рэксем».

Міжнародная кар’ера

Джэймс згуляў 7 матчаў за моладзевую зборную Паўночнай Ірландыі. 26 ліпеня 2011 года ён быў выкліканы ў асноўную зборную Паўночнай Ірландыі[11], аднак Мак-Клейн адмовіўся ад прапановы згуляць за Паўночную Ірландыю, заявіўшы, што аддае перавагу выступаць за зборную Ірландыі[12]. 29 лютага 2012 года дэбютаваў за зборную Ірландыі ў матчы супраць зборнай Чэхіі.

Крыніцы

  • https://www.fifacm.com/player/198489/james-mcclean
  • Derry sign up first four players. BBC Sport
  • Everton FC eyeing move for talented young Irishman James McClean. Liverpool Echo
  • Derry winger James McClean completes Sunderland move. BBC Sport
  • Steve Bruce: James McClean is worth a risk. Evening Chronicle
  • Sunderland 2-1 Blackburn. BBC Sport
  • McClean decomes tenth summer signing. Wigan Athletic FC.
  • «Сток Сити» объявил о переходе Макклейна за 6 млн фунтов. by.tribuna.com.
  • Northern Ireland recall Rangers' David Healy for Faroe Islands game. The Guardian
  • James McClean switches from N Ireland to Republic. BBC Sport
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі