ФК Вест Бромвіч Альбіён

англійскі футбольны клуб

«Вест Бромвіч Альбіён» (англ.: «West Bromwich Albion Football Club»; таксама вядомы як «West Brom», «The Baggies», «Albion», «The Albion», «The Throstles», «W.B.A.») — прафесійны англійскі футбольны клуб, які базуецца ў горадзе Уэст-Бромідж. Клуб быў заснаваны ў 1878 годзе, у 1888 годзе стаў адным з клубаў-заснавальнікаў англійскай футбольнай лігі. У сезоне 1919/20 станавіўся чэмпіёнам Англіі. У 1888, 1892, 1931, 1954 і 1968 гадах клуб заваёўваў Кубак Англіі па футболе. У сезоне 2008/09 у Прэм’ер-лізе заняў 20-е месца і вылецеў у Чэмпіёншып, але ўжо на наступны года вярнуўся ў элітны дывізіён; зноў страціў месца ў Прэм’ер-лізе па выніках сезона 2017/18. Практычна ўсю сваю гісторыю каманда выступае ў паласатай сіне-белай форме, аднак на працягу сваёй гісторыі ў «Вест Бромвіча» меліся і іншыя камплекты паласатых формаў (жоўта-зялёныя і чырвона-белыя).

Вест Бромвіч Альбіён
Поўная назваWest Bromwich Albion Football Club
МянушкіAlbion, The Baggies, The Throstles, West Brom
Заснаваны1878
ГорадУэст-Бромідж, Англія
СтадыёнГоўтарнз
Умяшчальнасць: 26 852
УладальнікГуачуань Лай[d]
ПрэзідэнтЛі Піюэ[d]
Галоўны трэнер
ЧэмпіянатЧэмпіёншып
2022/239 месца
Сайтwba.co.uk (англ.)
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Найбольш распаўсюджаная мянушка клуба сярод заўзятараў — Baggies (мяшкі, сумкі), якая з’явілася дзякуючы абвіслым працоўным штанам рабочых, якія падтрымлівалі каманду ў пачатку XX стагоддзя. Аднак маецца і іншая мянушкау — Throstles (дразды), бо першапачаткова на эмблеме клуба быў намаляваны дрозд, які сядзіць на бельцы брамы, аднак пасля яе замяніла галіна глогу.

Прынцыповымі супернікамі каманды з’яўляюцца некаторыя клубы з Мідлендса: традыцыйным супернікам «Вест Бромвіча» быў клуб «Астан Віла», аднак у апошні час іх асноўным супернікам па дэрбі з’яўляецца «Вулверхэмптан Уондэрэрс».

Гісторыя

Клуб быў заснаваны як «Вест Бромвіч Стролерз» у 1878 годзе працаўнікамі з прадпрыемства George Salter’s Spring Works з Уэст-Броміджа, у Стафардшыры, але зараз гэта месца ёсць часткай адміністрацыйнай акругі Уэст-Мідлендс. У 1880 годзе клуб быў перайменаваны на сучасны лад «Вест Бромвіч Альбіён», стаўшы першай камандай, у назве якой пачало ўжывацца слова «Альбіён». Справа ў тым, што Альбіён — былы раён Вест Бромвіча, дзе некаторыя з ігракоў жылі ці працавалі. Клуб далучыўся да Футбольнай асацыяцыі Бірмінгема і прылеглых раёнаў у 1881 годзе і адразу атрымаў права на выступы ў вышэйшым дывізіёне — Кубку Бірмінгема. «Вест Бромвіч» у першы сезон дайшоў да чвэрцьфіналу, атрымаўшы шэраг перамогаў над некалькімі вядомымі клубамі на сваім шляху. У 1883 годзе «Альбіён» атрымаў свой ​​першы трафей — Кубак Стафардшыра. У тым жа годзе «Вест Бромвіч» далучыўся да Футбольнай асацыяцыі, што дазволіла клубу прыняць удзел у розыгрышу Кубку Англіі ўпершыню ў сезоне 1883/84. У 1885 годзе клуб атрымаў прафесійны статус[1], а ў 1886 годзе яны дасягнулі фіналу Кубка Англіі, дзе аднак атрымалі паражэнне з лікам 0:2 у вырашальным матчы супраць «Блэкберн Роверс» у перагулёўцы. У 1887 годзе клуб зноў дайшоў да фіналу, але на гэты раз прайграў ужо "Астан Віл"е з лікам 2:0. У 1888 годзе клуб усё ж такі стаў уладальнікам Кубка Англіі, перамогшы ў фінале моцнага фаварыта «Прэстан Норт Энд» з лікам 2:1 у фінале.

У сакавіку 1888 года Уільям Мак-Грэгар напісаў лісты пяці паводле яго меркавання наймацнейшым клубам краіны, у тым ліку і «Вест Бромвіч Альбіёна», інфармуючы іх аб сваім намеры стварыць асацыяцыю клубаў, якія будуць гуляць адзін з адным дома і ў гасцях кожны сезон. Такім чынам, калі футбольная ліга была створана, «Альбіён» стаў адным з дванаццаці яго членаў-заснавальнікаў. Другі поспех у розыгрышы Кубка Англіі прыйшоў да «Альбіёна» ў 1892 годзе, калі ў фінале ігракамі з Вест Бромвіча была пераможана «Астан Віла» з лікам 3:0. У фінале Кубка 1895 года гэтыя супернікі сустрэліся зноў, але на гэты раз «Альбіён» атрымаў паражэнне 1:0.

Дасягненні

  • Чэмпіён Англіі (1920).
  • Уладальнік Кубка Англіі (1888, 1892, 1931, 1954, 1968).
  • Уладальнік Кубка Англійскай Лігі (1966).

Склад

Станам на люты 2024 года.

Паз.ІмяНар.
2 АбДарнел Фарланг1995
3 АбКонар Таўнсенд1993
4 АбСедрык Кіпрэ1996
5 АбКайл Бартлі1991
6 АбСэмі Аджаі1993
7 ПАДжэд Уолес (капітан)1994
8 ПАДжэйсан Маламбі1999
9 НапДжош Мая1998
10 ПАМэт Філіпс1991
11 НапГрэйдзі Дыянгана1998
12 НапДэрыл Дыке2000
14 ПАНатаніэл Чалоба1994
15 АбЭрык Пітэрс1988
16 АбМарцін Келі1990
Паз.ІмяНар.
17 НапАндрэас Вайман1991
19 ПАДжон Свіфт1995
20 ПААдам Рыч1993
21 НапБрэндан Томас-Асант1998
22 ПАЯн М’Віла1990
23 НапМайкл Джонстан1999
24 БрАлекс Палмер1996
25 НапКалум Маршал2004
26 АбПіпа1998
27 ПААлекс Моўэт1995
31 НапТом Фелаўз2003
32 НапДжован Малкалм2002
33 БрДжош Грыфітс2001
35 ПААкай Ёкушлу1994

Заўвагі

Спасылкі