Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі

(Пасля перасылкі з Дзяржаўная Дума)

Дзяржаўная Ду́ма (у сродках масавай інфармацыі ўжываецца таксама скарачэнне Дзяржду́ма) — адна з палат Федэральнага сходу[1][2] — парламента Расійскай Федэрацыі.

Дзяржаўная Дума
VI скліканне
Тып
ТыпНіжняя палата Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі
Кіраўніцтва
СтаршыняСяргей Яўгенавіч Нарышкін, Адзіная Расія
з 21 снежня 2011 года
Структура
Членаў450
Фракцыі
  •      Грамадзянская платформа
  •      Радзіма
  •      вакантныя (3)
Выбары
Сістэма галасаванняабіраецца грамадзянамі на аснове ўсеагульнага роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні
Апошнія выбары18 верасня 2016 года
Зала пасяджэнняў
Сайт
www.duma.gov.ru

Прававы статус Дзяржаўнай Думы вызначаны ў пятай главе Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі[3].

Дзяржаўная Дума складаецца з 450 дэпутатаў[2]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы можа быць абраны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, які дасягнуў 21 года і мае права ўдзельнічаць у выбарах (прычым адна і тая ж асоба не можа быць адначасова дэпутатам Дзяржаўнай Думы і членам Савета Федэрацыі)[4]. Дэпутатам Дзяржаўнай Думы першага склікання мог адначасова з’яўляцца член Урада Расійскай Федэрацыі (паводле пераходных палажэнняў Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі).

Працу Дзяржаўнай Думы ўзначальваюць старшыня і яго намеснікі.

Гісторыя

Першая Дзяржаўная Дума абіралася разам з Саветам Федэрацыі ў дзень усенароднага галасавання па Канстытуцыі 12 снежня 1993 года тэрмінам на два гады (паводле пераходных палажэнняў прынятай Канстытуцыі).

Тэрмін паўнамоцтваў 2 — 5 скліканняў Дзяржаўнай Думы — чатыры гады. Пачынаючы з 6 склікання, дэпутатаў абіраюць тэрмінам на пяць гадоў[5].

З 2007 года па 2011 год дэпутаты Дзяржаўнай Думы выбіраліся па прапарцыйнай сістэме (па партыйных спісах). Прахадны бар’ер складаў 7 %. Планавалася, што з 2016 года бар’ер будзе складаць 5 %, а выбары будуць праходзіць па змяшанай сістэме[6].

Выбары ў Дзяржаўную Думу праводзіліся ў 1993, 1995, 1999, 2003, 2007, 2011 і 2016 гадах.

Старшыні Дзярждумы

Дзяржаўная Дума I склікання (14 студзеня 1994 г. — 17 студзеня 1996 г.)

  • Іван Пятровіч Рыбкін (абраны 14 студзеня 1994 г.), фракцыя Аграрнай партыі Расіі

Дзяржаўная Дума II склікання (17 студзеня 1996 г. — 18 студзеня 2000 г.)

Дзяржаўная Дума III склікання (18 студзеня 2000 г. — 29 снежня 2003 г.)

Дзяржаўная Дума IV склікання (29 снежня 2003 г. — 24 снежня 2007 г.)

Дзяржаўная Дума V склікання (24 снежня 2007 г. — 4 снежня 2011 г.)

Дзяржаўная Дума VI склікання (21 снежня 2011 г. — 5 кастрычніка 2016 г.)

Дзяржаўная Дума VII склікання (з 5 кастрычніка 2016 г.)

Гл. таксама

  • Дзяржаўная Дума Расійскай імперыі

Зноскі

Спасылкі