Дом друку (Мінск)

будынак у Мінску

Дом дру́ку — два будынкі у Мінску, якія месцяцца па праспекце Незалежнасці, 77 і 79, на скрыжаванні з вуліцай Сурганава (да 1977 года — вуліца Друкарская).

Славутасць
Дом друку
Дом друку ў 2018 г.
Дом друку ў 2018 г.
53°55′22″ пн. ш. 27°36′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыльканструктывізм[d] і канструктывізм
Дата заснавання1935
Сайтdomdruku.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Будаўніцтва Дома друку распачалося ў 1930 годзе. Паводле плана ўчастка, будынак быў запраектаваны Г-падобны ў плане, акрамя таго, на ўчастку знаходзіліся драўляныя гаспадарчыя і службовыя пабудовы, склады, пажарнае дэпо, сталовая. 6 мая 1931 года Белпаліграфаб’яднанне заключыла дагавор з Менскай гарадской будаўнічай канторай на будаўніцтва Дома друку, паводле ўмоў якога тэрмін завяршэння будаўнічых работ вызначаўся не пазней як 1 мая 1932 года. Адпаведна з пастановай урада, пуск у эксплуатацыю Дома друку прызначаўся на 4 квартал 1932 года, будаўніцтва было аднесена да «ўдарных». Аднак будаўнічыя работы паводле розных прычын (недахоп будаўнічых матэрыялаў, цякучасць рабочых кадраў) зацягваліся. Ужо ў ходзе будаўніцтва ў праект былі ўнесены карэктывы. Было вырашана адмовіцца ад узвядзення трэцяга паверха, і, такім чынам, вытворчы корпус складаўся з цокальнага, першага і другога паверхаў. Акрамя таго, раней паводле праекта ў дваровай частцы другі паверх быў карацейшы ў параўнанні з першым, але цяпер было вырашана пабудаваць аднолькава з першым.

Выдавецкі корпус быў здадзены 20 студзеня 1934 года. Ступень гатоўнасці вытворчага корпуса на 1 студзеня 1934 года. складала 38 %. Будаўніцтва Дома друку было завершана ў 1935 годзе. У чатырохпавярховым будынку месціліся друкарня, Белдзяржвыдат, Белпаліграфтрэст. У 1942 годзе тут быў набраны першы нумар падпольнай газеты «Звязда».

У пасляваенны час Дом друку быў рэканструяваны. У 1959 годзе здадзены рэдакцыйны корпус (дом № 77), у 1963 годзе — цэх глыбокага друку. У 1970 годзе над падоўжаным корпусам, які выходзіць на вуліцу Сурганава, надбудаваны 4-ы паверх, у 1975 годзе — корпус афсетнага друку, пабудаваны новы культурна-бытавы корпус, дзе размясціліся клуб на 600, сталовая на 225 месцаў, бытавыя памяшканні.

Архітэктура

Будынак № 79 П-падобны ў плане. Дамінуе вежападобная пяціпавярховая вуглавая частка. На ўзроўні яе першага паверха ўбудавана вуглавая лоджыя, якая акцэнтуе галоўны ўваход у будынак. Кампазіцыя чатырохпавярховага крыла, арыентаванага фасадам на праспект Незалежнасці, заснавана на рытмічным чляненні сцен вялікімі аконнымі праёмамі. Фасады, арыентаваныя на вуліцу Сурганава, пазбаўлены архітэктурнага дэкору.

Галерэя

Літаратура

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі