Доцішкі

аграгарадок у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

До́цішкі[1] (трансліт.: Dociški, руск.: Дотишки) — вёска ў Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці. Цэнтр Доцішскага сельсавета. Размяшчаецца за 28 км на паўднёвы захад ад Воранава, каля шашы РадуньЭйшышкі. 212 двароў, 552 жыхары (2014).

Аграгарадок
Доцішкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1561
Насельніцтва
552 чалавекі (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1594
Паштовыя індэксы
231399
Аўтамабільны код
4
СААТА
4213808011
Доцішкі на карце Беларусі ±
Доцішкі (Беларусь)
Доцішкі
Доцішкі (Гродзенская вобласць)
Доцішкі

Гісторыя

Вядомы з 16 ст. У 1561 г. згадваецца як маёнтак Эйшышскага харужага Яна Аўсяніна, які выстаўляў у войска 1 каня. У 1567 г. маёнткам валодала харужыная Эйшышская Ганна Юндзілаўна.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Віленскай, з 1797 г. Літоўскай, з 1801 г. Гродзенскай, з 1842 г. Віленскай губернях. У сярэдзіне 19 ст. вёска і маёнтак у Лідскім павеце Віленскай губ.

3 1861 г. ў школе працаваў беларускі паэт Ф. Багушэвіч. Школу ўтрымліваў уласнік маёнтка А. 3вяровіч, удзельнік паўстання 1863 г., які 12.7.1863 г. ў баі каля Доцішак быў паранены.

У 1870 г. 63 рэвізскія душы. Паводле перапісу ў 1897 г. вёска, 21 двор, 167 жыхароў; у 1908 г. 11 двароў 133 жыхары, 165,5 дзес. зямлі, 28 коней; у маёнтку 9 жыхароў, 440 дзес. зямлі, уласнасць Кунцэвіча.

3 1921 г. ў складзе Польшчы, у Эйшышскай гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, вёска, 16 двароў, 78 жыхароў; калонія, 20 двароў, 146 жыхароў.

3 лістапада 1939 г. у БССР. 3 4.12.1939 г. у Баранавіцкай вобласці, з 15.1.1940 г. у Радунскім раёне, з 12.10.1940 г. у Чыжунскім сельсавеце, у вёсцы 92 жыхары, на хутары 159 жыхароў. З канца чэрвеня 1941 г. да сярэдзіны ліпеня 1944 г. акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 3 20.9.1944 г. у Гродзенскай вобл. У 1944—1946 гг. у акцыях атрадаў Арміі Краёвай на тэрыторыі сельсавета загінулі 3 чал.

3 1950 г. у калгасе імя Будзённага. 3 1951 г. пачатковая школа, з 1955 г. няпоўная сярэдняя школа. 3 25 снежня 1962 г. у Воранаўскім раёне. 3 1958 г. пасля ўзбуйнення ў калгасе «За Радзіму». 3 11 лютага 1972 г. цэнтр Доцішскага сельсавета[2], фельчарска-акушэрскі пункт, 8-гадовая школа, клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, магазін. 3 2000 г. ў СВК «Ніва», з 2003 г. ў СВК «Доцішкі», у 2004 г. далучаны СВК «Нача-Агра». У 2004 г. 182 гаспадаркі, 460 жыхароў, базавая школа, сельскі клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, дзіцячы сад, 2 комплексныя прыёмныя пункты, музычная школа, аддзяленне сувязі, сталовая, магазін, ферма.

Насельніцтва

  • 1960 год — 239 жыхароў
  • 1970 год — 263 жыхары
  • 2004 год — 460 жыхароў
  • 2014 год — 552 жыхары

Інфраструктура

Сярэдняя школа, дзіцячы яслі-сад, Дом культуры, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, філіял ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін, закусачная (2014).

Славутасці

Зноскі

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: У. Андрыевіч і інш. — Мн.: БелЭн, 2015. ISBN 978-985-11-0839-4.

Спасылкі