Дыснейленд са смяротным пакараннем

«Дыснейленд са смяротным пакараннем» (англ.: Disneyland with the Death Penalty) — артыкул пра Сінгапур пісьменніка Уільяма Гібсана, яго першая значная работа ў публіцыстыцы. Яго апублікавалі як артыкул нумара[1] ў часопісе Wired за верасень/кастрычнік 1993 года[2][3].

Начны Сінгапур. Сфатаграфавана 12 снежня 2005 года.

У артыкуле прыведзены назіранні Гібсана па архітэктуры, фенаменалогіі і культуры Сінгапура. Калі пісьменьнік знаходзіўся ў ім, краіна зрабіла на яго ўражанне чыстай, сумнай і канфармісцкай. Назву артыкула і яго галоўную метафара — Дыснейленд са смяротным пакараннем — адсылаюць да аўтарскага бачання Сінгапура як дзяржавы ненатуральна аўтарытарнай. На думку Гібсана, Сінгапуру не хапае духу крэатыўнасці і сапраўднасці, тут адсутнічаюць праявы яго гісторыі і нефармальнай культуры. Аўтар лічыць ўрад усёпранікальным, карпаратыўным і тэхнакратычных, а судовую сістэму — нягнуткай і драконаўскай. Сінгапурцаў ён ахарактарызаваў як грамадства спажыўцоў з бескаляровым густам. Каб дадаць драматызму сваім назіраннем, Гібсан ілюструе іх мясцовымі навінамі па крымінальных судовых пасяджэнняў, прыводзіць кантрасныя апісанні аэрапортаў Паўднёва-Усходняй Азіі ў пачатку і ў канцы артыкула.

Хоць гэта была першая значная праца Гібсана ў публіцыстыцы, артыкул меў імгненны і працяглы рэзананс. Праз гэтую публікацыю сінгапурскі ўрад забараніў часопіс Wired, а фраза «Дыснейленд з пакараннем смерцю» стала мянушкай для мяккага аўтарытарызму Сінгапура, якога горад-дзяржава даволі доўга не можа пазбавіцца.

Змест

У Сінгапуры ўсе арыентавана на эканоміку. Уявіце сабе азіяцкую версію Цюрыха, які функцыянуе ізалявана ўнізе Малайзіі. Багаты маленькі свет, сярод жыхароў адчуваеш як… добра, у Дыснейлендзе. У Дыснейлендзе са смяротным пакараннем.
Gibson, William. "Disneyland with the Death Penalty"[2]

Назва «Дыснейленд са смяротным пакараннем» адсылае да прадмета артыкула — горада-дзяржавы ў Паўднёва-Усходняй Азіі, стэрыльнасць якой строга падтрымліваецца. Гібсан апісвае гэта з абурэннем[4]. Артыкул пачынаецца з метафары пра «Дыснейленд», далей Гібсан цытуе назіранні Лары Андэрсан, што віртуальная рэальнасць «ніколі не будзе выглядаць сапраўднай, пакуль людзі не навучацца дадаваць да яе трохі бруду» . Гэта тычылася бездакорнай чысціні ў аэрапорце Чангі. Аўтар адзначае, што прыроднае асяроддзе таксама занадта ўдасканаленае, напрыклад шматлікія палі для гольфа. Сынгапурскае грамадства робіць «бязлітаснае пурытанскае ўражанне», насельніцтва кантраляванае урадам, падобным на мегакарпарацыі. У грамадстве трывала ўкараніліся канфармізм і абмежаванні паводзінаў і так не развіліся пачуцці гумару і крэатыўнасць[2].

Аўтар Уільям Гібсан. Сфатаграфавана ў сакавіку 2008 года.

Гібсану цяжка атрымоўваецца прасачыць сувязі паміж сучасным і віктарыянскім Сінгапурам, ад якога мала што засталося. Спрабуючы знайсці скрытыя сінгапурскія сацыяльныя механізмы, аўтар шукаў прысутнасць гарадскога духу, аднак дарэмна. Падчас ранішніх шпацыраў, абумоўленых розніцай часавых паясоў, ён высвятліў, што фізічнае мінулае горада-дзяржавы амаль цалкам знікла[2][4]. Гібсан дае кароткі агляд гісторыі Сінгапура, пачынаючы ад заснавання сучаснага Сінгапура ў 1819 годзе Стэмфардам Рафлзам і да японскай акупацыі і ўстанаўлення рэспублікі ў 1965 годзе. Ён заключае, што сучасны Сінгапур - эфектыўная аднапартыйная дзяржава і капіталістычная тэхнакратыя — ёсць перш за ўсё прадуктам бачання прэм'ер-міністра краіны Лі Куана Ю[2], які займаў гэтую пасаду трыццаць гадоў. Між іншым Гібсан цытуе загалоўкі па выданні South China Morning Post, у якім падрабязна апісваўся суд над эканамістам, членам урада і рэдактарам газеты за раскрыццё дзяржаўнай тайны пра эканамічны рост Сінгапура[2].

Хмарачосы на плошчы Рафлза ў дзелавым цэнтры горада, Жнівень 2006 года. З-за адсутнасці контркультуры або андэграўнду Гібсан лічыць, што Сінгапуру не хапае сапраўднага адчування горада.

Гібсан шкадуе па аўтэнтычнаму гарадскому духу[4], што нечаму, што ён апісвае як «адсутнасць крэатыўнасці»[2]. Ён дае псіхалагічна геаграфічную справаздачу аб архітэктуры горада-дзяржавы, а таксама адзначае бясконцы парад маладых, прывабных і тыпова апранутых прадстаўнікоў сярэдняга класа ў холах гандлёвых цэнтраў і параўноўвае горад-дзяржаву з вялікім канферэнц-цэнтрам у Атланце. Аўтар лічыць падбор музычнай і кніжнай прадукцыі ў крамах бескампрамісна ніякім, разважаючы, у гэтым частковая віна Аддзела непажаданай прапаганды, адной з некалькіх дзяржаўных устаноў цэнзуры. Сярод амаль поўнай адсутнасці багемнай і альтэрнатыўнай культуры Гібсану не ўдаецца знайсці слядоў нязгодных, андэграўнду або няшчасных кварталаў[2][4]. Замест публічных дамоў — санкцыянаваныя ўрадам «цэнтры здароўя» (на самай справе масажныя салоны), а спатканні абавязкова арганізуюцца ўрадавымі шлюбнымі агенцтвамі. Ён адзначае: «Тут вельмі мала таго, што не з'яўляецца вынікам наўмыснай і, без сумневу, старанна прадуманай сацыяльнай палітыкі»[2].

Доказам дэфіцыту крэатыўнасці горада-дзяржавы для аўтара служыць апантанасць яе жыхароў шопінгам як відам свабоднага часу, аднастайнасць гандлёвага асартыменту і цэн, а таксама яшчэ адзін іх запал — схільнасць добра паесці (хоць, на думку аўтара, ежы не хапае разнастайнасці, усё ж такі ён адзначае «Будзе пра што расказаць дома»[2]). Далей ён зноў вяртаецца да тэмы ўмеранай бескаляровасці Сінгапура, апісвае трывожную чысціню навакольнага асяроддзя і насельніцтва, якое трымаецца строга ў рамках закона. Асвятляючы тэхналагічныя дасягненні Сінгапура і яго імкненне да інфармацыйнай эканомікі, Гібсан адначасова выказвае сумневы, што сінгапурцам хопіць гнуткасці, улічваючы іх кантраляваную і кансерватыўную прыроду, каб адпавядаць патрабаванням будучага веку масавай лічбавай культуры — «у дзікай кіберпрасторы без цэнзуры»[2]. «Магчыма, — разважае ён, — лёс Сінгапура — стаць не больш чым акуратным, падобным Швейцарыі, анклавам, у якім пануе парадак і багацце сярод мора мудрагелістай вычварнасці будучыні»[2].

Фота з самалёта, знятае ў 1989 годзе, у трушчобы Каўлун Уолд Сіці ў Ганконгу, якому Гібсан аддае перавагу ў параўнанні з Сінгапурам.

Бліжэй да канца артыкула Гібсан сцісла распавядае аб двух выпадках прымянення смяротнага пакарання сінгапурскай судовай сістэмай. Ён цытуе выданне The Straits Times па справе Мэта Рэпіна Мамата, малайца, асуджанага на смерць за спробу кантрабанды кілаграма канабісу ў горад-дзяржаву, і працягвае апісаннем справы Ёахана Ван Дама, нідэрландскага інжынера, у якога знайшлі значную колькасць гераіну, і якога чакала тая ж доля. Аўтар выказвае сумневы ў справядлівасці вышэйшай меры пакарання і апісвае сінгапурцаў як сапраўдных носьбітаў нулявой талерантнасці. Пасля абвяшчэння прысуду па справе Ван Дама Гібсан вырашае пакінуць краіну. «За рэкордны час» ён выпісваецца з гатэля і садзіцца на таксі ў аэрапорт. Па дарозе туды яго ўвагу прыцягнула адсутнасць паліцыі, аднак у аэрапорце Чангі яе было дастаткова. Тут Гібсан сфатаграфаваў выкінутую мятую паперу, чым выклікаў гнеў паліцэйскіх. Прыляцеўшы ў Ганконг, ён краем вока паспявае ўбачыць запланаваны да знішчэння Каўлун Уолд Сіці ў канцы пасадачнай паласы ў хаатычным аэрапорце Кай Так і разважае над кантрастам з спарадкаваным і дэзінфікаваным горадам, які ён пакінуў. Артыкул заканчваецца словамі: «Я адпусціў гальштук, пакідаючы паветраную прастору Сінгапура»[2].

Рэзананс

У адказ на публікацыю артыкула Сінгапур забараніў выданне Wired ў краіне. Фраза «Дыснейленд са смяротным пакараннем» стала агульнавядомай і шырока ўжыванай для абазначэння сінгапурцаў[5][6][7][8][9][10][11], асабліва сярод апанентаў сінгапурскага аўтарытарнага метаду кіравання[12]. Праз аўтарытарную і жорсткую рэпутацыю гораду-дзяржаве цяжка было пазбавіцца ад гэтага цэтліка[13][14]. У Creative Review з захапленнем ўспомнілі «знакаміты забойны каментар»[15]. Тады як памочнік рэдактара The New York Times Рэйманд Уолтэр Эпл выступіў у абарону Сінгапура ў артыкуле 2003 года: «Яны наўрад ці заслугоўвалі такой балюча нядбайнай мянушкі»[16]. Праглядаючы артыкул у 2003 годзе, Гібсан напісаў у сваім блогу:

Той артыкул у Wired, можа, і змог расказаць пра цяпер ужо агульнавядомую жудасную ўсюдыіснасць дзяржавы ў Сінгапуры, аднак у ім і блізка не ўдалося перадаць удзельную тупасць гэтага горада, яго жудаснае асяроддзе распродажу. Бясконцыя гандлёвыя цэнтры з кучай крам, у якіх прадаюцца адны і тыя ж тавары, прычым гэта ці хлам, які увагнаў бы Кейса ў анафілактычны шок, ці сумная імітацыя мясцовай вытворчасці. Вы можаце падабраць значна сімпотней прыкід, купляючы выключна ў Хітроў[17].

Артыкул «Дыснейленд са смяротным пакараннем» быў прызначаны для чытання па тэме «Развіццё Сінгапура» на курсе «Пісьмо і крытычнае мысленне» ў 2008 годзе ў Нацыянальным універсітэце Сінгапура[18].

Водгукі

Архітэктар і урбаністычны тэарэтык Рэм Колгас, які крытыкаваў артыкул за грэблівае стаўленне да сінгапурцаў.

Артыкул зрабіў моцнае ўражанне на чытачоў. У газеце The Boston Globe яго ахарактарызавалі як «востры выпад у тэхнакратычныя метады кіравання ў Сінгапуры»[19]. Публікацыю раіў постмадэрнісцкі палітычны географ Эдвард Соя як «выдатны тур гарадской кіберпрасторай» горада-дзяржавы[20]. Журналіст Стывен Пул назваў яго «поўнай жаху справаздачай» і запэўніў, што аўтар «пагарджае бездакорныя абмежаваныя планы карпаратыўнага вялікага бізнесу» і з'яўляецца «чэмпіёнам па паглыбленні ў мясцовыя справы»[21]. У рэцэнзіі на раман Гібсана 2010 года Нулявая Гісторыя для The Observer Джэймс Прудон адзначыў «Дыснейленд» як адзін з самых высокіх пунктаў кар'еры Гібсана: «Гэта дасціпны, праніклівы накшталт рэпартажу, што сведчыць таксама аб публіцыстычны талент, раўнасільны дару провіду, які зрабіў яго гуру лічбавай эры»[22].

Філосаф і аўтар кніг пра сучасныя тэхналогіі Петэр Людлаў разглядае артыкул як атаку на горад, і лічыць іроніяй той факт, што сапраўдны Дыснейленд знаходзіцца ў Каліфорніі, штаце, дзе «крымінальны кодэкс ўключае смяротнае пакаранне»[23]. Урбаністычны тэарэтык Мартэн Дэлбек адзначыў, што, па Гібсану, у дэзінфікавана-безіндывідуальным характары горада-дзяржавы павінен камп'ютарызаваны кантроль, — зацвярджэнне, якое Делбек назваў «традыцыйнай, амаль старамоднай заўвагай супраць тэхнакратыі»[4]. У 2004 годзе Пол Ро ў артыкуле да Форума па сучасным мастацтве і грамадстве пракаментаваў: «Трэба аддаць аўтару належнае за яго здольнасць схапіць дух часу ў такім кантэксце, як тут, аднак журналісцкі рэпартаж Гібсана непазбежна грубы». Таксама ён цытуе брытанскага акадэміка Джона Філіпса, які жыве ў Сінгапуры, што Гібсан «не змог як след выказаць сваю крытыку»[24].

У кнізе S, M, L, XL урбаніст і тэарэтык архітэктуры Рэм Колгас падымае пытанне са з'едлівым, іранічным тонам арыгінальнага артыкула, асуджае погляд аўтара як тыповую рэакцыю «мёртвых бацькоў, якія забіваюцца з бязладнага выкарыстання іх спадчыны дзецьмі»[4][25]. Колгас сцвярджае, што такая рэакцыя, як у Гібсана, прадугледжвае, што станоўчая спадчына мадэрнасці можа быць разумна выкарыстана толькі прадстаўнікамі заходняй цывілізацыі і такія спробы, як Сінгапур, засвоіць «навінкі» сучаснага свету без разумення яго гісторыі будуць даваць толькі годныя шкадавання скажэнні[4].

Сінгапурац Тан Вен Хон у сваю чаргу напісаў крытычны адказ як Гібсану, так і Колгасу[26].

Гл. таксама

  • Патэрналізм
  • Тэхнакратыя

Заўвагі

Спасылкі