Дэні Папен

Дэні Папен (фр.: Denis Papin; 22 жніўня 1647, Блуа — 1712) — французскі матэматык, фізік і вынаходнік.

Дэні Папен
Denis Papin
Дата нараджэння22 жніўня 1647(1647-08-22)[1][2][…]
Месца нараджэнняБлуа, Францыя
Дата смерці26 жніўня 1713(1713-08-26)[2][3][…] (66 гадоў)
Месца смерцімеркавана Англія
Грамадзянства
Род дзейнасціматэматык, фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта, інжынер, урач
Навуковая сфераматэматыка, фізіка
Месца працы
Альма-матарУніверсітэт Анжэ
Вядомы якСтварыў адзін з першых паравых катлоў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Папен нарадзіўся ў французскім горадзе Блуа ў 1647 годзе. Ва ўніверсітэце Анжэ ён вывучаў медыцыну і атрымаў ступень доктара. Але ўрачом Папен не стаў. Шмат у чым яго лёс прадвызначыла сустрэча з галандскім фізікам Х. Гюйгенсам, пад уплывам якога Папен пачаў вывучаць фізіку і механіку. У 1688 годзе ён апублікаваў са сваімі канструктыўнымі дапаўненнямі апісанне прадстаўленага Гюйгенсам у Парыжскую акадэмію навук праекта паравога рухавіка ў форме цыліндру з поршнем.

Папен вывучаў працу поршня ў цыліндры. У 1690 годзе ў Марбургу ён стварыў паравы рухавік, які здзяйсняў карысную працу за кошт награвання і кандэнсацыі пара. Гэта быў адзін з першых паравых катлоў. Канструкцыю паравой машыны (цыліндр і поршань) Дэні Папен падказаў Лейбніц.

Папен таксама прапанаваў канструкцыю цэнтрабежнага насоса, сканструяваў печ для плаўкі шкла, паравую павозку, вынайшаў некалькі машын для ўздыму вады.

З 1707 ён жыў у Лондане. Апошняя інфармацыя пра жыццё Дэні Папена — яго ліст ад 23 студзеня 1712 года.