Дэпутат Еўрапейскага парламента

Дэпутат Еўрапейскага парламента — асоба, выбраная ў Еўрапейскі парламент. У самым пачатку працы Еўрапарламента еўрапарламентарыі прызначаліся краінамі-членамі з дэпутатаў нацыянальных парламентаў. Аднак з 1979 года парламентарыі абіраюцца прамым усеагульным галасаваннем. Кожная краіна сама выбірае спосаб абрання кандыдатаў. У цяперашні час усе дзяржавы выкарыстоўваюць розныя формы прапарцыянальнай выбарчай сістэмы.

Пачынаючы з выбараў, праведзеных у маі 2014 года, колькасць еўрапарламентарыяў узрасла і склала 751 чалавек, ад кожнай краіны-члена ад 6 да 96 еўрадэпутатаў. У лютым 2018 года Еўрапейскі парламент прагаласаваў за скарачэнне ліку дэпутатаў Еўрапарламента з 751 да 705, калі Злучанае Каралеўства выйдзе з Еўрапейскага Саюзу[1].

Колькасць дэпутатаў паводле краін[2]

КраінаКолькасць
Германія96
Францыя79
Італія76
Іспанія59
 Польшча52
Румынія33
Нідэрланды29
Бельгія21
Грэцыя21
Партугалія21
Венгрыя21
Чэхія21
Швецыя21
Аўстрыя19
Балгарыя17
Данія14
Славакія14
Фінляндыя14
Ірландыя13
Харватыя12
Літва11
Латвія8
Славенія8
Эстонія7
Кіпр6
Люксембург6
Мальта6
Агулам705

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі