Еўрапейская кінапрэмія 2022

35-я цырымо́нія прысуджэ́ння Еўрапе́йскай кінапрэ́міі, якая ўручаецца Еўрапейскай кінаакадэміяй для прызнання дасягненняў у еўрапейскай кінавытворчасці, адбылася ў канферэнц-зале «Harpa[en]» ў Рэйк’явіку, Ісландыя, 10 снежня 2022 года. На ўзнагароду прэтэндавалі фільмы, першыя афіцыйныя паказы якіх прайшлі з 1 чэрвеня 2021 года па 31 мая 2022 года і былі зняты еўрапейскімі рэжысёрамі.

35-я Еўрапейская кінапрэмія
англ.: 35th European Film Awards
Агульныя звесткі
Дата10 снежня 2022
МесцаРэйк’явік
АрганізатарЕўрапейская кінаакадэмія
Узнагароды
Фільм«Трыкутнік смутку»
РэжысёрРубен Эстлунд
«Трыкутнік смутку»
АкцёрЗлатка Бурыч
«Трыкутнік смутку»
АктрысаВікі Крыпс
«Карсаж»
Афіцыйны сайт кінапрэміі
← 34-я цырымонія36-я цырымонія→

Нямецкая актрыса, рэжысёр і сцэнарыст Маргарэт фон Трота[en] атрымала Прэмію за жыццёвыя дасягненні, а палестынскі акцёр і рэжысёр Эліа Сулейман[en] быў удастоены Прэміі за дасягненні ў сусветным кінематографе.

Пераможцы і намінанты

Ніжэй прыведзены спісы пераможцаў і намінантаў. У межах адной катэгорыі намінанты ўпарадкаваны паводле беларускага алфавіта. Пераможца адзначаны блакітным колерам фона       і прыводзіцца першым.

Узнагароды за фільм

НамінацыяФільмРэжысёр(ы)Краіны-вытворцыСп.
Найлепшы еўрапейскі фільм«Трыкутнік смутку»Рубен Эстлунд , , ,
«Алькарас»Карла Сіман[en] ,
«Блізка[en]»Лукас Донт[en] , ,
«Карсаж»Мары Кройцэр[en] , , ,
«Святы павук»Алі Абасі , , ,

Персанальныя ўзнагароды

НамінацыяФотаНамінант(ы)Фільм
Найлепшы еўрапейскі рэжысёр Рубен Эстлунд«Трыкутнік смутку»
Алі Абасі«Святы павук»
Аліс Дзіоп[en]«Сен-Амер»
Лукас Донт[en]«Блізка[en]»
Мары Кройцэр[en]«Карсаж»
Ежы Скалімоўскі«Іа»
Найлепшая еўрапейская актрыса Вікі Крыпс[en]«Карсаж»
Мельтэм Каптан[en]«Рабіе Курназ супраць Джорджа Буша[en]»
Пенелопа Крус«Паралельныя маці»
Леа Сейду[en]«Адным цудоўным ранкам[en]»
Зара Амір Эбрахімі[en]«Святы павук»
Найлепшы еўрапейскі акцёр Златка Бурыч[en]«Трыкутнік смутку»
Ідэн Дамбрыне[de]«Блізка[en]»
Эліат Кросет Хове[da]«Зямля Бога[en]»
Пол Мескал«Сонца маё[en]»
П’ерфранчэска Фавіна[en]«Настальгія[en]»
Найлепшы еўрапейскі сцэнарыст Рубен Эстлунд«Трыкутнік смутку»
Алі Абасі, Афшын Камран Бахрамі[d]«Святы павук»
Кенет Брана«Белфаст»
Арнаў Вілара[fr], Карла Сіман[en]«Алькарас»
Лукас Донт[en], Анджэла Тэсенс[d]«Блізка[en]»

Ганаровыя ўзнагароды

УзнагародаФотаЛаўрэатСп.
Прэмія еўрапейскай кінаакадэміі за прыжыццёвыя дасягненні Маргарэт фон Трота[en]
Еўрапейская кінапрэмія за еўрапейскія дасягненні ў сусветным кінематографе Эліа Сулейман[en]

Зноскі

Спасылкі