Жазэ Маўрынью

партугальскі футбаліст і трэнер

Жазэ́ Маўры́нью (парт.: Jose Mario dos Santos Mourinho Felix; нар. 26 студзеня 1963, Сетубал) — партугальскі футбольны трэнер, сын вядомага партугальскага брамніка і трэнера Фелікса Маўрынью.

Футбол
Жазэ Маўрынью
Агульная інфармацыя
Поўнае імяЖазэ Марыу душ Сантуш Маўрынью Феліш
МянушкаАсаблівы (The Special One)[1]
Нарадзіўся26 студзеня 1963(1963-01-26)[2][3][…] (61 год)
Грамадзянства Партугалія
Рост174 см[4]
Вага70 кг
Пазіцыяпаўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1980—1982 Рыу Аві 16 (2)
1982—1983 Белененсіш 16 (2)
1983—1985 Сезімбра[d] 35 (1)
1985—1987 Камерсіу і Індустрыя[d] 27 (8)
Трэнерская кар’ера
1987—1988Партугалія Віторыя (Сетубал)юн.
1988—1992Партугалія Эштрэла (Амадора)трэнер
1993—1994Партугалія Спортынг (Лісабон)трэнер
1994—1996Партугалія Портутрэнер
1996—2000Іспанія Барселонатрэнер
2000—2001Партугалія Бенфіка (Лісабон)
2001—2002Партугалія Уніян (Лейрыя)
2002—2004Партугалія Порту
2004—2007Англія Чэлсі (Лондан)
2008—2010Італія Інтэрнацыянале (Мілан)
2010—2013Іспанія Рэал (Мадрыд)
2013—2015Англія Чэлсі (Лондан)
2016—2018Англія Манчэстэр Юнайтэд
2019—2021Англія Тотэнхэм Хотспур
2021—2024Італія Рома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лічыцца адным з найлепшых трэнераў у Еўропе. Здолеў за два гады заваяваць усе еўрапейскія трафеі з «Порту» і прывесці «Чэлсі» да чэмпіёнскага тытулу пасля 50-гадовага перапынку.

Біяграфія

Да 16 гадоў ён гуляў у аматарскай лізе, пакуль яго бацька Фелікс Маўрынью (на той момант трэнер «Віторыі», легендарны ў мінулым брамнік зборнай Партугаліі) не пераканаў яго ў тым, каб ён стаў яго памочнікам, бо клуб быў небагаты, яму проста бракавала персанала. І з 16 гадоў Жазэ стаў актыўна дапамагаць бацьку, раз’яжджаючы па краіне і назіраючы за супернікамі «Віторыі», робячы запісы аб усім што магло бы дапамагчы ў дасягненні выніку.

Працаваў з камандай англійскага клуба «Чэлсі», з якім расстаўся 19 верасня 2007 года па ўзаемнай згодзе. 2 чэрвеня 2008 года Маўрынью падпісаў кантракт з міланскім «Інтэрам»[5]. 28 мая 2010 года перайшоў у «Рэал» з Мадрыда.

У 2013 годзе зноў стаў трэнерам «Чэлсі» і прывёў яго да чарговага чэмпіёнства Англіі. У 2016—2018 гадах працаваў у «Манчэстэр Юнайтэд». У лістападзе 2019 года ўзначаліў «Тотэнхэм Хотспур»[6], адкуль быў звольнены ў красавіку 2021 года[7].

У маі 2021 года было абвешчана, што Маўрынью летам узначаліць «Рому»[8]. Быў звольнены з «Ромы» ў студзені 2024 года.

Дасягненні

Крыніцы

  • playmakerstats.com — 2003.
  • Josè Mourinho joins Inter Архівавана 12 мая 2012. (англ.)
  • «Тоттенхэм» объявил о назначении Моуринью (руск.)
  • Жозе Моуринью уволен из «Тоттенхэма» Архівавана 26 красавіка 2021. (руск.)
  • Футбол. Чемпионат Италии. Жозе Муринью возглавил "Рому" (архіў ад {{{2}}})
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)