Жуль Бардэ

Жуль Бардэ (фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet, 13 чэрвеня 1870 — 6 красавіка 1961) — бельгійскі імунолаг і бактэрыёлаг. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне (1919).

Жуль Борде
фр.: Jules Jean-Baptiste Vincent Bordet
Дата нараджэння13 чэрвеня 1870(1870-06-13)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці6 красавіка 1961(1961-04-06)[1][2][…] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцібіёлаг, імунолаг, урач, палітык, выкладчык універсітэта, дэрматолаг
Навуковая сфераІмуналогія, бактэрыялогія
Месца працы
Альма-матар
  • Брусельскі свабодны ўніверсітэт[d]
Навуковы кіраўнікІлья Ільіч Мечнікаў
Вядомы якдаследчык імунітэту
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Скончыў Брусельскі ўніверсітэт, дзе ў 1892 атрымаў ступень доктара медыцыны. У 1894—1901 гадах працаваў у лабараторыі І. І. Мечнікава ў Пастэраўскім інстытуце ў Парыжы. У 1901 года арганізаваў Пастэраўскі інстытут у Бруселі, дырэктарам якога заставаўся да 1940. У 1907—1935 гадах выкладаў бактэрыялогію і паразіталогію ў Брусельскім універсітэце.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы Ж. Бардэ прысвечаны імуналогіі. Ён усталяваў, што ў аснове імунных рэакцый ляжаць фізіка-хімічныя працэсы, паказаў механізм аглютынацыі, гемоліза, прэцыпітацыі, дэзінтаксікацыю, высвятліў ролю камлементу ў рэакцыі імунітэту. Сумесна з М. Геем адкрыў рэакцыю канглютынацыі. Распрацаваў разам з А. Жангу рэакцыю звязвання камлементу. У 1906 годзе сумесна з А. Жангу вылучыў бацылу-ўзбуджальніка коклюшу і прапанаваў асяроддзе для яго культывавання. Распрацаваў вучэнне аб анафілаксіі (1921) і тэорыю бактэрыяфагіі, прапанаваў тэорыю згортвання крыві.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)