Жывыя выкапні

Жывыя выкапні, філагенетычныя рэлікты (ад лац.: relictus — «пакінуты») — зборная назва сучасных відаў раслін і жывёл, якія адносяцца да буйных таксонаў, што амаль цалкам вымерлі дзясяткі ці сотні мільёнаў гадоў назад. Жывыя выкапні, як правіла, з'яўляюцца палеаэндэмікамі, бо захаванне старажытных відаў станавіцца лягчэйшым пры ізаляцыі ад больш дасканалых канкурэнтаў ці драпежнікаў. Інтрадукцыя новых відаў на раней ізаляваныя тэрыторыі ў многіх выпадках прыводзіць да далейшага скарачэння арэала відаў жывых выкапняў.

Гінкга (Ginkgo biloba)
Латымерыя
Мечахвост

У прыватнасці, адзначаецца рэзкае скарачэнне арэала дзюбагаловых (атрад Rhynchocephalia) гатэрый (Sphenodon punctatum), якія да з'яўлення еўрапейцаў засялялі ўсю Новую Зеландыю. Інтрадукаваныя ў Новай Зеландыі сабакі, кошкі і пацукі нанеслі сур'ёзную шкоду папуляцыі гатэрыі. Гэты від захаваўся толькі на невялікіх астраўках Новазеландскага архіпелага. Да іншых яркіх прадстаўнікоў жывых выкапняў можна аднесці кісцяпёрую рыбу (Crossopterygii) латымерыю і расліну гінкга (Ginkgo biloba).

Жывымі выкапнямі называюць таксама віды, якія застаюцца нязменнымі на працягу працяглага часу (персіставальныя віды). Прыкладамі такіх арганізмаў з'яўляюцца рачкі-шчытні Triops, арганізацыя якіх не падвяргалася прыкметным зменам з трыясавага перыяду (больш за 200 млн гадоў); двухстворкавыя малюскі Leda, Nucula, Modiolus, якія існуюць з каменнавугальнага перыяду (каля 300 млн гадоў); плечаногія (брахіяподы) Lingula, якія не зведалі змен з дэвонскага перыяду (каля 380 млн гадоў). Пры гэтым сярэдні час «жыцця» асобнага віду складае не больш за некалькі мільёнаў гадоў.

Прыклады

Расліны
  • Гінкга (Ginkgo biloba)
  • Хвошч (Equisetum)
  • Сагаўнік (Cycas)
  • Метасеквоя (Metasequoia glyptostroboides)
  • Sciadopitys
  • Псілот (Psilotum)
  • Валемія (Wollemia nobilis)
  • Вельвічыя (Welwitschia mirabilis)
  • Liquidambar
Жывёлы
Грыбы
  • Неалектаміцэты (Neolectomycetes)

Гл. таксама

  • Эфект Лазара

Спасылкі