Забойства Сіндза Абэ

Забойства былога прэм’ер-міністра Японіі Сіндза Абэ адбылося 8 ліпеня 2022 года. Палітык быў двойчы паранены ў спіну падчас выступу з перадвыбарнай прамовай ля станцыі Ямата-Сайдайдзі ў Нара, прыкладна ў 11:30 па японскаму стандартнаму часу (UTC+09:00)[2][3]. Абэ быў цяжка паранены, па прыбыцці ў бальніцу не падаваў прыкмет жыцця і знаходзіўся ў стане сардэчна-лёгачнай недастатковасці[4]. У 17:03 па японскаму стандартнага часу было абвешчана, што ён памёр[5].

Забойства Сіндза Абэ
Станцыя, дзе адбылося забойства палітыка.
Станцыя, дзе адбылося забойства палітыка.
Месца нападуля станцыі Ямата-Сайдайдзі, Нара, Японія
Мэта нападуСіндза Абэ
Дата8 ліпеня 2022
11:30
Спосаб нападурасстрэл
Зброясамаробная агнястрэльная зброя[1]
Загінулыя1
ПадазраваныяТэцуя Ямагамі

Стральба

8 ліпеня 2022 Сіндза Абэ выступаў ад імя Кэя Сата, кандыдата ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі, што балатаваўся на перавыбранне, напярэдадні выбараў у верхнюю палату, запланаваных на 10 ліпеня. Абэ суправаджала ахова; аднак меркаванаму забойцу ўдалося падабрацца на некалькі метраў, не сустрэўшы супраціву. Каля 11:30 раніцы па японскаму стандартнага часу ў Абэ двойчы стрэлілі ззаду з імправізаванага пісталета[6], і ён страціў прытомнасць. Гранулы былі досыць глыбокімі, каб дасягнуць яго сэрца[7][8][9][10]. Служба бяспекі Абэ на месцы здарэння затрымала падазраванага, які не аказаў супраціву[11].

Першапачаткова Абэ быў у свядомасці і размаўляў з людзьмі, якія спрабавалі яму дапамагчы. Пацярпелы быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу на верталёце хуткай дапамогі з раненнем у грудзі, і, як паведамляецца, не падаваў прыкмет жыцця па прыбыцці ў бальніцу Медыцынскага ўніверсітэта Нара[2][12][13][14]. Паведамлялася, што палітык страціў прытомнасць, і ў яго спынілася сэрца[15]; гэтая фраза часта выкарыстоўваецца ў Японіі перад афіцыйным пацвярджэннем смерці[9]. У 14:45 па японскаму стандартнага часу на прэс-канферэнцыі прэм’ер-міністр Фуміа Кісіда сказаў, што Абэ знаходзіцца ў крытычным стане, і што «лекары робяць усё магчымае ў дадзены момант»[16].

Абэ быў абвешчаны мёртвым у шпіталі ў 17:03 па японскаму стандартнага часу, прыкладна праз 5,5 гадзін пасля стральбы[17][18][19][20]. Доктар Хідэтада Фукусіма патлумачыў, што прычынай смерці стала страта крыві, нягледзячы на чатыры гадзіны яе пералівання, падчас якіх было ўведзена 100 адзінак крыві[21]. Абэ стаў першым былым прэм’ер-міністрам Японіі, забітым пасля Сайта Маката і Такахасі Карэкіё, што былі забітыя падчас інцыдэнту 26 лютага 1936 года, і першым японскім кангрэсменам, забітым пасля Кокі Ісіі[22].

Падазраваны

Тэцуя Ямагамі (яп.: 山上徹也), 41-гадовы мужчына з горада Нара, быў арыштаваны паліцыяй прэфектуры Нара па падазрэнні ў замаху на забойства і пераведзены ў паліцэйскі ўчастак Нара Вэст[23][24][25]. Ён быў апісаны як «спакойны» і не рабіў ніякіх спробаў бегчы[26][27][25]. Ямагамі раней не меў крымінальнага мінулага[28].

У 2002—2005 гг. Тэцуя быў байцом марскіх сіл самаабароны, служыў на ваенна-марской базе Курэ[29][30]. На момант арышту быў беспрацоўным[31]. Раней Ямагамі працаваў аператарам пагрузчыка на складзе ў прэфектуры Кіёта, дзе быў апісаны як «ціхі». У маі 2022 года ён звольніцца, заявіўшы, што «дрэнна сябе адчувае»[31][29]. У выпускным альбоме сярэдняй школы падазраваны напісаў, што «не меў ні найменшага паняцця», чым хацеў бы займацца ў будучыні[29].

Пасля арышту Ямагамі сказаў следчым, што «быў незадаволены былым прэм’ер-міністрам і меў намер забіць яго»[32]. Ён, як сам казаў, затаіў крыўду на «пэўную рэлігійную групу» і застрэліў Абэ бо лічыў, што «рэлігійная група і Абэ звязаны»[33][30][34]. Таксама падазраваны сцвярджаў, што «не меў зла на палітычныя перакананні Абэ»[33]. Як паведаміў затрыманы, ён адсочваў расклад Абэ падчас яго візіту ў Нару на вэб-сайце палітыка[34]. Ён таксама сцвярджаў, што планаваў напад на працягу некалькіх месяцаў[35].

Падчас ператрусу дома Ямагамі паліцыя прэфектуры Нара выявіла некалькі магчымых самаробных выбуховак і пісталетаў, падобных да таго, з якога быў застрэлены Абэ [36][37][30]. Пазней яны былі канфіскаваны як доказы і ўзяты афіцэрамі па абясшкоджванні бомбаў пасля эвакуацыі бліжэйшых жыхароў[38][39]. У гісторыі наведванняў Ямагамі былі выяўлены сайты пра вытворчасць бомбаў і зброі[40].

Наступствы

У апараце прэм’ер-міністра створаны Цэнтр кіравання крызіснымі сітуацыямі[41]. Прэм’ер-міністр Японіі Фуміа Кісіда, які знаходзіўся ў прэфектуры Ямагата падчас перадвыбарнай кампаніі, адмяніў свой пакінуты расклад, каб вярнуцца ў Токіа[12]. Па словах Генеральнага сакратара кабінета міністраў Хіракадзу Мацуна, усе астатнія члены дзеючага Кабінета, акрамя міністра замежных спраў Есімаса Хаясі, які быў у Інданезіі на сустрэчы G20, таксама былі адкліканы ў сталіцу[30].

Зноскі