Сіндза Абэ

Сіндза Абэ (21 верасня 1954, Токіа, Японія — 8 ліпеня 2022, Касіхара, Нара, Японія) — японскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Прэм’ер-міністр Японіі ў 2006—2007 гадах і 2012—2020 гадах, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

Сіндза Абэ
яп.: 安倍 晋三
90-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 верасня 2006 — 25 верасня 2007
ПапярэднікДзюн’іціра Каідзумі
ПераемнікЯсуа Фукуда
сакратар Кабінета міністраў Японіі[d]
31 кастрычніка 2005 — 26 верасня 2006
ПапярэднікХіраюкі Хасода[d]
ПераемнікЯсухіса Сіядзакі[d]
96-ы прэм’ер-міністр Японіі
26 снежня 2012 — 24 снежня 2014
ПапярэднікЁсіхіка Нода
ПераемнікСіндза Абэ
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 14 снежня 2014
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
з 22 кастрычніка 2017
98-ы прэм’ер-міністр Японіі
1 лістапада 2017 — 16 верасня 2020
ПапярэднікСіндза Абэ
ПераемнікЁсіхідэ Суга
97-ы прэм’ер-міністр Японіі
24 снежня 2014 — 1 лістапада 2017
ПапярэднікСіндза Абэ
ПераемнікСіндза Абэ
старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі[d]
26 верасня 2012 — 14 верасня 2020
ПапярэднікСадакадзу Танігакі[d]
ПераемнікЁсіхідэ Суга
Член Палаты прадстаўнікоў Японіі[d]
31 кастрычніка 2021 — 8 ліпеня 2022
Нараджэнне21 верасня 1954(1954-09-21)[1][2][…]
Смерць8 ліпеня 2022(2022-07-08)[3][4][…] (67 гадоў)
Месца пахавання
БацькаСінтара Абэ[d][9][10]
МаціЁка Абэ[d]
ЖонкаAkie Abe[d]
Веравызнаннесінтаізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасцьдзяржаўны дзеяч, палітык
Навуковая дзейнасць
Навуковая сферапалітыка[7]
Месца працы
АўтографВыява аўтографа
Узнагароды
Сайтs-abe.or.jp (яп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Абэ — самы малады прэм’ер Японіі за ўсю гісторыю і першы японскі прэм’ер, які нарадзіўся пасля Другой сусветнай вайны. Ён паходзіць з вядомай у палітычным свеце сям’і. Яго дзед па матчынай лініі — Набусукэ Кісі, былы прэм’ер-міністр краіны. Яго бацька — Сінтара Абэ ў мінулым займаў пасаду міністра замежных спраў Японіі. У 1977 годзе Сіндза Абэ скончыў аддзяленне паліталогіі юрыдычнага факультэта універсітэта Сэйкэй. У гэтым жа годзе пачаў вывучаць англійскую мову, пасля чаго паступіў ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі (ЗША). У 1979 годзе вярнуўся ў Японію, атрымаўшы працу ў сталеліцейнай кампаніі «Кобэ Стыл» і прапрацаваў там тры гады.

У 1982 годзе пачаў палітычную кар’еру, стаўшы сакратаром міністра замежных спраў (свайго бацькі, Сінтара Абэ). Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. З 1993 года Сіндза Абэ — дэпутат японскага парламента. З 2000 года ён працуе ва ўрадах Ёсіра Моры і Дзюн’іціра Каідзумі. З 2003 па 2004 гады ён быў генеральным сакратаром Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі. 20 верасня 2006 г. змяніў Дзюн’іціра Каідзумі на пасадзе старшыні партыі, а 26 верасня зацверджаны парламентам на пасадзе прэм’ер-міністра.

Сіндза Абэ займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі ў 2006—2007 і 2012—2020 гадах. Ён заставаўся на гэтай пасадзе даўжэй за ўсіх у гісторыі краіны. У 2020 годзе палітык сышоў у адстаўку, але заставаўся ўплывовай фігурай у кіроўнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі.

8 ліпеня 2022 года ў горадзе Нара на Сіндза Абэ было здзейснена ўзброенае нападзенне. Палітык прыбыў сюды ў межах перадвыбарчай кампаніі і падчас яго выступлення быў смяротна паранены двума стрэламі. Былога прэм’ер-міністра даставілі ў лякарню Медыцынскага ўніверсітэта Нара з крывацёкам і ў несвядомым стане, і праз некалькі гадзін ён памёр[13].

Зноскі

  • Tvegård A. Japans tidligere statsminister Shinzo Abe skutt og drept — 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  • Reuters: Japans tidligere statsminister Shinzo Abe er død // AftenpostenSchibsted Norge, 1860. — ISSN 0804-3116; 0807-2027 Праверана 8 ліпеня 2022.
  • 【速報】安倍元首相が死亡 搬送先の病院で確認 奈良市内で演説中に銃で撃たれてカンテレ, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  • 安倍晋三元首相死亡 奈良県で演説中に銃で撃たれるNHK, 2022. Праверана 8 ліпеня 2022.
  • а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • https://edition.cnn.com/asia/live-news/shinzo-abe-funeral-japan-07-12-22-intl-hnk/index.html — 2022.
  • 1334日、在任歴代3位毎日新聞, 2016.
  • 安倍政権は国民の支持がカギ—平沢勝栄氏インタビューJanJan, 2006. Праверана 26 верасня 2007.
  • https://www.jimin.jp/member/100360.html
  • https://www.sinseiren.org/ Праверана 1 ліпеня 2022.
  • Former Japanese PM Abe Shinzo confirmed dead (англ.)
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)