Залаты компас

«Залаты компас» (англ.: The Golden Compass) — экранізацыя фантастычнай казкі Філіпа Пулмана, лаўрэат прэміі Оскар у намінацыі «Лепшыя візуальныя эфекты».[1] «Залаты компас» з’яўляецца амерыканскім варыянтам назвы першай часткі трылогіі «Цёмныя пачаткі»; ва ўсім астатнім свеце кніга была выдадзена пад назвай «Паўночнае ззянне» (Northern lights).

Залаты компасM:
The Golden Compass
Жанрпрыгодніцкі фільм
сямейны фільм
фэнтэзі
РэжысёрКрыс Вайц
Прадзюсар
СцэнарыстФіліп Пулман
У галоўных
ролях
Ніколь Кідман
Ева Грын
Дакота Блю Рычардс
Дэніэл Крэйг
Іэн Мак-Келен
Сэм Эліят
Аператар
КампазітарАляксандр Дэспла
КінакампаніяNew Line Cinema
Працягласць109 хв.
Бюджэт$180 млн
Зборы$372 234 864
КраінаСцяг ЗША ЗША
Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Моваанглійская
Год2007
IMDbID 0385752

Сюжэт

«Залаты компас» распавядае пра пачатак прыгод незвычайнай дзяўчынкі Ліры Белаква ў свеце, дзе ведзьмы кіруюць нябёсамі Поўначы, дзе белыя мядзведзі — самыя адважныя воіны, і дзе ў кожнага чалавека ёсць свой персанальны «дэйман» — жывёла, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё, і дзе навука, тэалогія і магія цесна звязаны паміж сабой.

У звычайным жыцці Ліра праводзіць свае дні на вуліцах горада Оксфард з хлопчыкам Роджэрам, аднак яе жыццё радыкальна змяняецца пасля таго, як яна разам са сваім «дэйманам» па імі Панцеляймон прадухіляе спробу забойства яе дзядзькі, магутнага Лорда Азрыэла, і выпадкова чуе тайную гутарку пра таямнічыя часціцы пад назвай «Сярэбраны Пыл», якія пагражаюць знішчыць усе светы. Неўзабаве ў яе рукі трапляе дзіўны артэфакт, знешне падобны на компас, пад назвай алетыёметр: з яго дапамогай можна пазнаваць ісціну пра невядомыя рэчы, аднак яго нялёгка прачытаць.

Тым часам у краіне пачынаюць знікаць маленькія дзеці. Сярод Оксфардскіх дзяцей праходзіць слых, што за гэытмі падзеямі стаіць магутная арганізацыя — Жрацы, якія з’яўляюцца Ахвярным Саветам. У гэты ж момант у Оксфардзе аб’яўляецца загадкавая і ўплывовая місіс Колтэр, якая бярэ Ліру пад сваю апеку. У пэўны момант Ліра даведваецца, што Місіс Колтэр уваходзіць у нейкі Ахвярны Савет і датычная да знікнення дзяцей.

Ліра збягае ад місіс Колтэр і трапляе да цыганаў, якія больш за іншых пацярпелі ад дзейнасці Савета. Адначасова Ліра высвятляе, што ў будынку пад назвай Больвангар рыхтуецца нешта страшнае, там жа знаходзяцца і выкрадзеныя дзеці і сярод іх лепшы сябар Ліры — Роджэр. Ліра разам з цыганамі адпраўляецца на Поўнач, каб адшукаць і выратаваць няшчасных дзяцей. На дапамогу да дзяўчынкі прыходзяць клан паўночных ведзьмаў пад правадырствам цудоўнай Серафіны Пекалы і велізарны браніраваны мядзведзь — Ёрэк Бірнісанам. На шляху іх стаяць злавесная місіс Колтэр і армія яе памагатых, якія ахоўваюць Больвангар.

Пра фільм

Свет Ліры

Свет Ліры — гэта паралельны свет з элементамі стымпанку, вельмі падобны на рэальны свет пачатку XX стагоддзя. Напрыклад, геаграфія: тыя ж акіяны, ёсць Брытанія, Нарвегія, паўночны полюс. У свеце Ліры частка душы чалавека жыве асобна ад цела ў выглядзе дэймана — гаворачай жывёлы, якая суправаджае чалавека ўсё яго жыццё не толькі духоўна, але і фізічна. Дэйман дзіцяці можа змяняцца, прымаючы форму тых жывёл, якія блізкія дзіцяці па духу. Але калі дзіця вырасце, дэйман прымае форму нейкай адной жывёлы ў адпаведнасці з характарам свайго гаспадара. Сувязь паміж чалавекам і дэйманам незвычайна моцная, любое ўмяшанне ў іх адносіны катэгарычна забараняецца. Пры смерці чалавека яго дэйман імгненна ператвараецца ў пыл. Чалавек без дэймана ў свеце Ліры лічыцца калекай.

У ролях

АкцёрРоля
Дакота Блю РычардсЛіра Белаква Ліра Белаква
Ніколь КідманМарыса Колтэр Марыса Колтэр
Ева ГрынСерафіна Пекала Серафіна Пекала
Дэніэл КрэйгАзрыэл Лорд Азрыэл
Фрэдзі ХаймарПанцеляймон Панцеляймон (голас)
Том КортніФардэр Корам Фардэр Корам
Іэн Мак-КеленЁрэк Бірнісан Ёрэк Бірнісан (голас)
Іэн Мак-ШэйнЁфур Ракнісан Кароль Ёфур Ракнісан (голас)
Сэм ЭліятЛі Скорсбі Лі Скорсбі
Клэр Хігінс (англ.)Ма Коста Ма Коста
Джым КартэрДжон Фаа Кароль Джон Фаа
Крысцін Скот ТомасСтэльмарыя Стэльмарыя (голас)
Кэці БэйтсЭстэр Эстэр (голас)
Крыстафер Лі Першы Вярхоўны Саветнік Магістэрыума
Дэрэк Джэкабі Эмісар Магістэрыума
Хэці МорахэнКлара сястра Клара
Сайман Мак-БёрніБрат Павел Брат Павел
Магда Шубанскімісіс Лонсдэйл місіс Лонсдэйл

Зноскі

Спасылкі