Оскар

прэмія Амерыканскай кінаакадэміі

Прэмія Акадэміі кінэматаграфічных мастацтваў і навук (англ. Academy Awards, паўафіцыйна з 1940-х вядомая як «Оскар», англ. Oscar) — галоўная штогадовая нацыянальная кінапрэмія ЗША, непасрэдна была задумана босам студыі Metro-Goldwyn-Mayer Луісам Б. Маерам. Цырымонія ўручэння «Оскараў» транслюецца ў дзясятках краін у жывым эфіры.

Оскар
Тыпгрупа ўзнагарод[d]
ЗаснавальнікАкадэмія кінематаграфічных мастацтваў і навук[d]
Заснаванне1929[1]
Краіна
Сайтoscars.org/oscars (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Намінацыі прэміі «Оскар»

Асноўныя намінацыі

У наш час прэмія «Оскар» уручаецца па 24 асноўным намінацыям:

НамінацыяАнглійская назваЗ якога года існуе
Найлепшы фільм годаBest Picture1929
Найлепшая мужчынская роляBest Actor in a Leading Role1929
Найлепшая жаночая роляBest Actress in a Leading Role1929
Найлепшая праца мастака-пастаноўшчыкаBest Art Direction1929
Найлепшая аператарская працаBest Cinematography1929
Найлепшая рэжысураBest Director1929
Найлепшы сцэнарый-адаптацыяBest Adapted Screenplay1929
Найлепшы гукBest Sound Mixing1930
Найлепшы анімацыйны кароткаметражны фільмBest Animated Short Film1931
Найлепшая музыкаBest Original Score1934
Найлепшая песняBest Original Song1934
Найлепшы мантажBest Film Editing1935
Найлепшая мужчынская роля другога плануBest Actor in a Supporting Role1936
Найлепшая жаночая роля другога плануBest Actress in a Supporting Role1936
Найлепшыя візуальныя эфектыBest Visual Effects1939
Найлепшы арыгінальны сцэнарыйBest Original Screenplay1940
Найлепшы фільм на замежнай мовеBest Foreign Language Film1947
Найлепшы дызайн касцюмаўBest Costume Design1948
Найлепшы гукавы мантажBest Sound Editing1963
Найлепшы грымBest Makeup1981
Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільмBest Animated Feature2001
Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільмBest Documentary Feature2001
Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільмBest Documentary Short Subject2001
Найлепшы мастацкі кароткаметражны фільмBest Live Action Short Film2001

Адмысловыя намінацыі

Апроч асноўных намінацый, «Оскары» ўручаюцца таксама і ў спецыяльных намінацыях. Іх уладальнікі вызначаюцца спецыяльна створаным камітэтам Акадэміі і ўручаюцца па-за асноўнай цырымоніяй. У наш час такіх намінацый 6:

  • Мемарыяльная ўзнагарода імя Ірвінга Тальберга, якая ўручаецца за выдатны прадзюсарскі ўнёсак у развіццё кінавытворчасці.
  • Гуманітарная ўзнагарода імя Джына Хершолта, што ўручаецца асобе, так ці інакш звязанай з кінематографам, за выдатныя гуманістычныя дасягненні.
  • Ганаровы «Оскар», які ўручаецца за вялікі ўнёсак у развіццё кінамастацтва і за заслугі перад Акадэміяй.
  • «Оскар» за навуковыя і тэхнічныя дасягненні і за мастацкія фільмы, што прысуджаецца фільмам, пастаўленым студэнтамі кінематаграфічных ВНУ ЗША.

Састарэлыя намінацыі

У першыя гады існавання Оскара рэжысёры намінаваліся ў дзвюх катэгорыях — найлепшы рэжысёр драмы і найлепшы рэжысёр камедыі. Аналагічна, на «лёгкую» і «сур'ёзную» падраздзялялася і праца кампазітараў. З 1930-х па 1960-я гады прэміі за найлепшы фільм, найлепшую працу мастака і дызайнера касцюмаў асобна ўручаліся за чорна-белае і каляровае кіно. Таксама ў розныя гады існавалі і намінацыі, якія цяпер адышлі ў нябыт:

  • Найлепшы памочнік рэжысёра — з 1933 па 1937
  • Найлепшая харэаграфія — з 1935 па 1937
  • Найлепшыя тэхнічныя эфекты — у 1929
  • Найлепшая музыка — адаптацыя ці аранжыроўка
  • Найлепшы каляровы кароткаметражны фільм — з 1936 па 1937
  • Найлепшы кароткаметражны фільм, зняты ўжывую на 2 бабіны — з 1936 па 1956
  • Найлепшы наватарскі кароткаметражны фільм — з 1932 па 1935
  • Найлепшая арыгінальная літаратурная першакрыніца — з 1929 па 1956
  • Найлепшыя цітры — у 1929
  • Найлепшая ўнікальная і мастацкая якасць выканання — у 1929
  • Моладзевая ўзнагарода Акадэміі — з 1934 па 1960

Зноскі

Спасылкі

  Оскар на Google Earth (1958—2008) Google Maps  KMZ (файл метак KMZ для Google Earth)

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)