Канагава

Канага́ва (яп.: 神奈川県 Канагава-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 2 415,85 км²,[1] насельніцтва — 9 029 996 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 3 737,81 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.

Размяшчэнне прэфектуры Канагава
Прэфектура Канагава на карце ЯпонііКарта прэфектуры Канагава
Карта прэфектуры Канагава
Размяшчэнне
КраінаЯпонія
РэгіёнКанто
ВостраўХонсю
Каардынаты35°26′52″ пн. ш. 139°38′33″ у. д.HGЯO
Інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтрІакагама
ISO 3166-2:JPJP-14
Статыстыка
Плошча2 415,85 км² (43-я)
     % вады2,3 %
Насельніцтва(на 1 чэрвеня 2010)
     Усяго9 029 996 чалавек (3-я)
     Шчыльнасць3 737,81 чал./км²
Паветаў7
Муніцыпалітэтаў33
Сімволіка
Сцяг прэфектуры
Сцяг прэфектуры
Эмблема прэфектуры
Эмблема прэфектуры
ДрэваГінкга (Ginkgo biloba)
КветкаЛілея залацістая (Lilium auratum)
ПтушкаШэрая чайка (Larus canus)
Адміністрацыя
ГубернатарСігэфумі Мацудзава
Афіцыйны сайт (яп.)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У прэфектуры Канагава размешчана 19 гарадоў і 6 паветаў (13 пасёлкаў і адно сяло).

Гарады

Спіс гарадоў прэфектуры:

Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Іакагама (3,7 млн.), Кавасакі (1,4 млн.), Сагаміхара (715 тыс.), Іакосука (420 тыс.), Фудзісава (410 тыс.).

Паветы

Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:

  • Міура;
    • Хаяма;
  • Кодза;
    • Самукава;
  • Нака;
    • Ніномія;
    • Оіса;
  • Асігаракамі;
    • Кайсей;
    • Мацуда;
    • Накаі;
    • Оі;
    • Ямакіта;
  • Асігарасіма;
  • Айко;
    • Айкава;
    • Кіёкава.

Геаграфія

Прэфектура Канагава размешчана на поўдні ўсходнеяпонскага рэгіёна Канто, на беразе Ціхага акіяна, у раёне паўвострава Міура. На поўначы яна мяжуе з прэфектурай Токіа, на захадзе — з прэфектурамі Яманасі і Сідзуока. На ўсходзе яе абмываюць воды Такійскага заліва і канала Урага, а на поўдні — воды Сагамскага заліва.

Гісторыя

Свяцілішча Цуругаока-Хатыман ў Камакуры.

Прэфектура Канагава займае тэрыторыю гістарычнай правінцыі Сагамі і паўднёва-ўсходнюю частку правінцыі Мусасі. Яе адміністрацыйны цэнтр — горад Іакагама — найбуйнейшы населены пункт Японіі пасля Токіа. Ён паўстаў у сярэдзіне XIX ст. на месцы рыбацкага паселішча, ператворанага ў міжнародны порт у выніку вестэрнізацыі Японіі. Сярод іншых гістарычных месцаў прэфектуры — гарады Камакура і Адавара. Першы быў рэзідэнцыяй першага ў гісторыі краіны самурайскага ўрада — Камакурскага сёгуната. Другі выконваў ролю галоўнай цытадэлі гегемонаў рэгіёна Канто — самураяў роду га-Хадзё.

Насельніцтва

Прэфектура Канагава з’яўляецца трэцяй найбуйнейшай прэфектурай Японіі паводле колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Токіа і Осацы. Станам на 1 ліпеня 2011 яно складала 9 060 649 чал. Дзякуючы высокай шчыльнасці насельніцтва і развітой сетцы транспарту бачнай мяжы паміж Іакагамай і Такійскімі адмысловымі раёнамі не адчуваецца.

Эканоміка

Дзелавы цэнтр Іакагамы
Дзелавы цэнтр Кавасакі

Канагава з’яўляецца буйной прамысловай зонай Канто. Асноўныя галіны прамысловасці прэфектуры — хімічная, металургічная, аўтамабільная, электратэхнічная і харчовая.Асновай эканомікі прэфектуры Канагава з’яўляецца цяжкая прамысловасць.. У ёй размешчаны найбуйнейшы ў краіне Такійска-Іакагамскі прамысловы раён. Яго цэнтрам з’яўляецца міжнародны Іакагамскі порт — найбуйнейшы ў Японіі. Пачынаючы з сярэдзіны 20 стагоддзя ўзровень індустрыялізацыі прэфектуры і даходы ад збыту прамысловай прадукцыі застаюцца самымі высокімі па краіне. Акрамя прамысловасці прыбытковай галіной з’яўляецца турызм. Яго цэнтрамі з’яўляюцца багатыя прыродныя славутасці Хаконэ і старажытная Камакура.

Сімволіка

Эмблема прэфектуры была абрана 3 лістапада 1948 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але звычайна ў яго якасці выкарыстоўваюць чырвоную эмблему горада на белым фоне. 10 красавіка 1950 года быў зацверджаны гімн прэфектуры пад назвай «Хікары аратані» (яп.: 光あらたに). Тэкст гімна быў напісаны Тэрыміцу Мурасэ і дапоўнены Ёсіа Кацу. Музыку напісаў Набуа Ііда[3].

Птушкай прэфектуры абралі ў маі 1965 шэрую чайку, якаяе сімвалізуе мір ва ўсім свеце. У 1966 годзе гінкга абралі дрэвам прэфектуры. Лілея залацістая была абрана кветкай прэфектуры ў студзені 1951 года[3].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

  • 神奈川県 (яп.). Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.
  • 神奈川県内市町村 (яп.). Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.