Прэфектуры Японіі

Прэфектуры Японіі — 47 адміністрацыйных адзінак Японіі вышэйшага ўзроўню. Яны аб'яднаны ў сістэму тадафукэн (яп.: 都道府県 то-до:-фу-кэн). Па гэтай сістэме краіна складаецца з адной сталічнай прэфектуры то (яп.: ) — Токіа, аднаго губернатарства до: (яп.: ) — Хакайда, двух гарадоў фу (яп.: ), якія маюць статус прэфектур, — Кіёта і Осака — і сарака трох прэфектур кэн (яп.: ). Для зручнасці ў заходнім японазнаўстве прынята зваць вышэйназваныя адзінкі «прэфектурамі».

Адміністрацыйны падзел Японіі
Узровень прэфектур
Прэфектуры Японіі
(都道府県 то-до:-фу-кэн)
Адзінкі меншага ўзроўню
Акругі Японіі (支庁 ситё:)
Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада
(政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі)
Паветы (郡 гун)
Муніцыпальны ўзровень
Цэнтральныя гарады
(中核市 тю:каку сі)
Адмысловыя гарады
(特例市 токурэй сі)
Гарады (市 сі)
Адмысловыя раёны Токіа
(特別区 токубэцу ку)
Раёны гарадоў (区 ку)
Мястэчкі (町 тё: / маці)
Вёскі (村 сон / мура)
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання

Кожная прэфектура кіруецца прэфектам (у выпадку Хакайда — губернатарам) і ў яе ёсць свае заканадаўчы і адміністрацыйны апараты. Для зручнасці прэфектуры часта групуюцца ў рэгіёны, якія не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі.

Прэфектуры падзяляюцца на меншыя адміністрацыйныя адзінкі. Гэта акруга Хакайда, адмысловыя гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, і паветы. Акругі, якіх налічваецца 14, існуюць толькі ў прэфектуры Хакайда. Для астатніх прэфектур адзінкай падзелу з'яўляецца павет. Да адмысловых гарадоў, вызначаным указамі ўрада, належаць гарады, насельніцтва якіх перавышае 500 тысяч чалавек. Сталіца Токіа да ліку падобных гарадоў не належыць, з прычыны таго, што з'яўляецца гарадскім кангламератам, а не горадам.

Сучасная сістэма адміністрацыйнага падзелу была ўкаранёная ў перыяд Мэйдзі ў 1871, у выніку чаго былі ліквідаваны феоды хан і створаны прэфектуры. Гэта падзея носіць назву хайхан тыкэн (яп.: 廃藩置県). Напачатку колькасць прэфектур адпавядала колькасці хан — звыш за 300 адзінак. З часам іх скарацілі да 72, а ў 1888 г. — да 47. Закон аб мясцовай аўтаноміі даў прэфектурам больш уладных паўнамоцтваў. Нарэшце, улічваючы імклівае развіццё ўрбанізацыі ў Японіі, японскі ўрад разглядае праект рэфармавання прэфектур у 10 вялікіх адміністрацыйных адзінак.

Акрамя прэфектур і паветаў, у краіне існуюць адміністрацыйныя адзінкі муніцыпальнага ўзроўню, якія карыстаюцца шырокай аўтаноміяй. Гэта цэнтральныя гарады прэфектур, адмысловыя гарады, уласна гарады, 23 спецыяльныя раёны Токіа, а таксама пасёлкі і вёскі.

Гісторыя тыпаў прэфектур

Да адмысловых прэфектур можна аднесці Токіа, Кіёта, Осаку і Хакайдаперыяд Эда (1603—1867), сёгунат усталяваў 9 гарадскіх раёнаў, якімі кіравалі чыноўнікі з цэнтра (奉行支配地), і 302 раённых гарады, якімі кіравалі гарадскія чыноўнікі (郡代支配地). З надыходам эпохі Мэйдзі 9 гарадскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў акругі фу, а 302 раённых гарады — у прэфектуры кэн. У 1871 г., пасля адміністрацыйнай рэформы, у Японіі былі ўсталяваны 3 гарадскія прэфектуры фу — Токіа, Кіёта і Осака. У 1943 г. гарадская прэфектура Токіа была перайменавана ў сталіцу то (хоць закон аб сталіцы зацверджаны не быў).

У выпадку з Хакайда акалічнасці склаліся інакш. Гэты востраў, які японцы звалі Эдзасіма — «востраў айнаў» — знаходзіўся па-за кантролем сёгунаў. Выключэнне складалі малаважныя ўладанні самурайскіх родаў на поўдні вострава. У 1886 г. ён атрымаў назву «Хакайда», што азначала «паўночны марскі шлях». Яго паходжанне звязана з назвамі старажытных японскіх шляхоў до (道), уведзеных у VII ст. японскім імператарскім урадам. Паколькі ў сярэдзіне XIX стагоддзя большая частка вострава Хакайда была не засвоена японцамі, былі заснаваны 14 абласцей сіцё, своеасаблівых цэнтраў японскай каланізацыі.

Спіс прэфектур

Прэфектуры часта для выгоды групуюць у рэгіёны (вобласці) тыхо: (яп.: 地方). Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Ніжэй прадстаўлены спіс прэфектур у парадку ISO 3166-2:JP, згрупаваных паводле рэгіёнаў.

Карта прэфектур Японіі(1)
ХакайдаПрэфектура Аомарыпрэфектура ІватэПрэфектура МіягіПрэфектура Акітапрэфектура ЯмагатаПрэфектура ФукусімаПрэфектура ІбаракіПрэфектура Татыгіпрэфектура Гумупрэфектура Сайтамапрэфектура ТыбаТокіапрэфектура Канагавапрэфектура НіігатаПрэфектура ТаямаПрэфектура ІсікаваПрэфектура ФукуіПрэфектура ЯманасіПрэфектура Наганапрэфектура ГіфуПрэфектура Айтыпрэфектура МіэПрэфектура СігаПрэфектура КіётаПрэфектура Осакапрэфектура ХіёгаПрэфектура СідзуокаПрэфектура НараПрэфектура ТаторыПрэфектура СіманэПрэфектура ВакаямаПрэфектура АкаямаПрэфектура Хірасімапрэфектура ЯмагутыПрэфектура ТакусімаПрэфектура КагаваПрэфектура Эхімэпрэфектура КотыПрэфектура ФукуокаПрэфектура Сагапрэфектура НагасакіПрэфектура МіядзакіПрэфектура Оітапрэфектура КумамотаПрэфектура Кагасімапрэфектура АкінаваПраблема прыналежнасці паўднёвых Курыльскіх астравоў
Карта прэфектур Японіі. Астравы, якія Японія аспрэчвае ў Расіі, афарбаваны аранжавым колерам


(Пры націсканні на нумар ці выяву якой-небудзь прэфектуры, будзе зроблены пераход на адпаведны артыкул.)


1. Хакайда[1]


2. Аомары
3. Іватэ
4. Міягі
5. Акіта
6. Ямагата
7. Фукусіма


8. Ібаракі
9. Татыгі
10. Гуму
11. Сайтама
12. Тыба
13. Токіа
14. Канагава


15. Ніігата
16. Таяма
17. Ісікава
18. Фукуі
19. Яманасі
20. Нагана
21. Гіфу
22. Сідзуока
23. Айты


24. Міэ
25. Сіга
26. Кіёта
27. Осака
28. Хіёга
29. Нара
30. Вакаяма


31. Таторы
32. Сіманэ
33. Акаяма
34. Хірасіма
35. Ямагуты


36. Такусіма
37. Кагава
38. Эхімэ
39. Коты


40. Фукуока
41. Сага
42. Нагасакі
43. Кумамота
44. Оіта
45. Міядзакі
46. Кагосіма
47. Акінава

(1)Астравы, якія Японія аспрэчвае ў Расіі, пазначаны аранжавым колерам.

Спіс прэфектур паводле алфавіту:

ПрэфектураАрыгінальная назваЦэнтр
Рэгіён
ВостраўНасельніцтва
(2000)
Плошча, км²Шчыльнасць, чал/км²ПаветаўМуніцыпалітэтаўISO
Айты愛知県НагояЦюбуХонсю7 043 2355 153,811 3661063JP-23
Акіта秋田県АкітаТахокуХонсю1 189 21511 612,11102625JP-05
Аомары青森県АомарыТахокуХонсю1 475 6359 606,26154840JP-02
Вакаяма和歌山県ВакаямаКансайХонсю1 069 8394 725,55226630JP-30
Гіфу岐阜県ГіфуЦюбуХонсю2 107 68710 598,18199942JP-21
Гуму群馬県МаэбасіКантоХонсю2 024 8206 363,16318839JP-10
Ібаракі茨城県МітоКантоХонсю2 985 4246 095,62490743JP-08
Іватэ岩手県МарыёкаТахокуХонсю1 416 19815 278,51931136JP-03
Ісікава石川県КанадзаваЦюбуХонсю1 180 9354 185,32282619JP-17
Кагава香川県ТакамацуСікокуСікоку1 022 8431 861,70549517JP-37
Кагосіма鹿児島県КагосімаКюсюКюсю1 786 2149 132,421961149JP-46
Канагава神奈川県ІакагамаКантоХонсю8 489 9322 415,423 515735JP-14
Кіёта京都府КіётаКансайХонсю2 644 3314 612,93573626JP-26
Коты高知県КотыСікокуСікоку813 9807 104,70115635JP-39
Кумамота熊本県КумамотаКюсюКюсю1 859 4516 908,452691048JP-43
Міэ三重県ЦуКансайХонсю1 857 3655760,72322729JP-24
Міягі宮城県СэндайТахокуХонсю2 365 2047 285,163251036JP-04
Міядзакі宮崎県МіядзакіКюсюКюсю1 170 0236 684,67175830JP-45
Нагана長野県НаганаЦюбуХонсю2 214 40912 598,481631481JP-20
Нагасакі長崎県НагасакіКюсюКюсю1 516 5364 092,80371421JP-42
Нара奈良県НараКансайХонсю1 442 8623 691,09391739JP-29
Ніігата新潟県НіігатаЦюбуХонсю2 475 72412 582,371971035JP-15
Оіта大分県ОітаКюсюКюсю1 221 1285 804,24210318JP-44
Акаяма岡山県АкаямаЦюбуХонсю1 950 6567 008,632781027JP-33
Акінава沖縄県НахаКюсюРукю1 318 2812 271,30580541JP-47
Осака大阪府ОсакаКансайХонсю8 804 8061 893,184 652543JP-27
Сага佐賀県СагаКюсюКюсю876 6642 439,23359620JP-41
Сайтама埼玉県СайтамаКантоХонсю6 938 0043 767,091 827970JP-11
Сіга滋賀県ОцуКансайХонсю1 342 8114 017,36334526JP-25
Сідзуока静岡県СідзуокаЦюбуХонсю3 767 4277 328,61484942JP-22
Сіманэ島根県МацуэЦюбуХонсю761 4996 707,32114721JP-32
Тыба千葉県ТыбаКантоХонсю5 926 3495 156,151 149656JP-12
Токіа東京都ТокіаКантоХонсю12 059 2372 187,085 514139JP-13
Такусіма徳島県ТакусімаСікокуСікоку823 9974 145,26199824JP-36
Татыгі栃木県УцуноміяКантоХонсю2 004 7876 408,28313631JP-09
Таторы鳥取県ТаторыЦюгокуХонсю613 2293 507,19175519JP-31
Таяма富山県ТаямаЦюбуХонсю1 120 8434 247,22264512JP-16
Фукуі福井県ФукуіЦюбуХонсю828 9604 188,76198717JP-18
Фукуока福岡県ФукуокаКюсюКюсю5 015 6664 971,011 0091365JP-40
Фукусіма福島県ФукусімаТахокуХонсю2 126 99813 782,541541361JP-07
Хіёга兵庫県КобэКансайХонсю5 550 7428 392,42661841JP-28
Хірасіма広島県ХірасімаЦюгокуХонсю2 878 9498 476,95340523JP-34
Хакайда北海道СапараХакайдаХакайда5 682 95083 452,476868180JP-01
Эхімэ愛媛県МацуямаСікокуСікоку1 493 1265 676,44263720JP-38
Ямагата山形県ЯмагатаТахокуХонсю1 244 0409 323,34133835JP-06
Ямагуты山口県ЯмагутыЦюгокуХонсю1 528 1076 110,76250522JP-35
Яманасі山梨県КофуЦюбуХонсю888 1704 465,37199528JP-19

Тэрытарыяльныя спрэчкі

Паміж Японіяй і Расіяй існуе неўрэгуляваная тэрытарыяльная спрэчка аб прыналежнасці паўднёвых Курыльскіх астравоў, якія перайшлі пад кантроль савецкіх войскаў у апошнія дні Другой сусветнай вайны і ўключаны ў 1946 годзе Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР у склад Хабараўскага края РСФСР разам з іншымі Курыльскімі астравамі і Паўднёвым Сахалінам[3]. Прыналежнасць астравоў Ітуруп, Кунашыр, Шыкатан і групы астравоў Хабамаі аспрэчваецца Японіяй. У Расіі спрэчныя тэрыторыі ўваходзяць у склад Курыльскай і Паўднёва-Курыльскай гарадскіх акруг Сахалінскай вобласці, у Японіі ўключаюцца ў склад паветаў Этарофу, Сікатан, Кунасіры, Сяна і Сібэтора акруга Немура губернатарства Хакайда.

Таксама Японія аспрэчвае прыналежнасць астравоў Ліянкур, кантраляваных Рэспублікай Карэяй.

Прыналежнасць астравоў Сэнкаку, размешчаных пад кантролем Японіі, аспрэчваецца Кітайскай Народнай Рэспублікай і Кітайскай Рэспублікай.

Гл. таксама

  • ISO 3166-2:JP
  • Спіс прэфектур Японіі паводле насельніцтва
  • Спіс прэфектур Японіі паводле плошчы

Зноскі

Спасылкі