Канадскае касмічнае агенцтва

Канадскае касмічнае агенцтва (ККА, англ.: Canadian Space Agency, CSA, фр.: l'Agence spatiale canadienne) — канадскае ўрадавае касмічнае агенцтва адказнае за канадскую касмічную праграму. Заснавана агенцтва было ў сакавіку 1989 года адпаведным актам аб канадскім касмічным агенцтве (Canadian Space Agency Act) і зацверджана ў снежні 1990 года. Кіраўніком прадпрыемства з'яўляецца прэзідэнт, які адчытваецца непасрэдна міністру прамысловасці. Са 2 верасня 2008 года ККА ўзначальвае Стывен Гленвуд МакЛейн.

Галаўны офіс ККА знаходзіцца ў касмічным цэнтры Джона Чэпмэна размешчаным у гарадку Сен-Хуберт (Квебек).Яшчэ маецца офіс агенцтва ў Атаве ў лабараторыі імя Дэвіда Флорыды, а таксама ёсць некалькі аддзелаў сувязі ў Вашынгтоне, Парыжы, Мысе Канаверал і Х’юстане.

Атрад астранаўтаў касмічнага агенцтва складае 8 чалавек.

Канадскія спадарожнікі

НазваЗапушчаныСпыніў працуПрызначэнне
Alouette 129 верасня 1962 года1972Даследаванне іонасферы
Alouette 229 лістапада 1965 года1 жніўня 1975 годаДаследаванне іонасферы
ISIS-I30 студзеня 1969 года1990Даследаванне іонасферы
ISIS-II1 красавіка 1971 года1990Даследаванне іонасферы
Hermes17 студзеня 1976 годаЛістапад 1979Эксперыментальны спадарожнік сувязі
RADARSAT-14 лістапада 1995 годаУ эксплуатацыіКамерцыйны спадарожнік ДЗЗ
MOST30 чэрвеня 2003 годаУ эксплуатацыіКасмічны тэлескоп
SCISAT-112 жніўня 2003 годаУ эксплуатацыіНазіранні атмасферы Зямлі
RADARSAT-214 снежня 2007 годаУ эксплуатацыіКамерцыйны спадарожнік ДЗЗ
CASSIOPEЗапланаваны на 2011 годCAScade, Smallsat and IOnospheric Polar Explorer

Гл. таксама

  • Канадарм
  • Канадарм2
  • Дэкстр

Спасылкі