Канвекцыя

Канве́кцыя (ад лац.: convectiō — «перанясенне») — з’ява пераносу цеплыні ў вадкасцях ці газах, або сыпкіх асяроддзях патокамі рэчыва. Існуе т.з. натуральная канвекцыя, якая ўзнікае ў рэчыве самаадвольна пры яго нераўнамерным награванні ў полі прыцягнення. Пры такой канвекцыі ніжнія слаі рэчыва награваюцца, становяцца лягчэйшымі і ўсплываюць, а верхнія слаі, наадварот, астываюць, становяцца цяжэйшымі і апускаюцца ўніз, пасля чаго працэс паўтараецца зноў і зноў. Пры некаторых умовах працэс перамешвання самаарганізуецца ў структуру асобных віхраў і атрымліваецца больш-менш правільная рашотка з канвекцыйных ячэек.

Гідрадынаміка
Цячэнне вадкасцей і газаў

Адрозніваюць ламінарную і турбулентную канвекцыю.

Натуральнай канвекцыі з’яўляецца прычанай шматлікіх атмасферных з’яў, у тым ліку, утварэння аблокаў. Дзякуючы той жа з’яве рухаюцца тэктанічныя пліты. Канвекцыя адказвае за з’яўленне гранул на Сонцы.

Пры вымушанай (прымусовай) канвекцыі перамяшчэнне рэчыва абумоўлена дзеяннем нейкіх знешніх сіл (помпа, лопасці вентылятара і г.д.). Яна ўжываецца, калі натуральная канвекцыя з’яўляецца недастаткова эфектыўнай.

Канвекцыяй таксама завуць перанос цеплыні, масы ці электрычных зарадаў рухомым асяроддзем.

Віды канвекцыі паводле прычыне з’яўлення

Тэрмахалінная цыркуляцыя з «пункту гледжання дэльфіна».
  • Тэрмагравітацыйная канвекцыя — звычайная, пад дзеяннем рознасці тэмператур у полі гравітацыі, з-за сілы Архімеда
    • Ячэйкі Бенара
  • Тэрмакапілярная канвекцыя — пад дзеяннем сілы паверхневага нацяжэння
  • Канцэнтрацыйная канвекцыя — пад дзеяннем градыенту канцэнтрацыі растворанага рэчыва (осмас, гл. таксама эфект Марангоні)
  • Тэрмамагнітная канвекцыя — у магнітных вадкасцях пад дзеяннем магнітнага поля ў полі гравітацыі
  • Гранулярная канвекцыя (англ.) — у сыпкіх неаднастайных асяроддзях
  • Тэрмастрэсавая канвекцыя — пад дзеяннем тэмпературных напружанняў
  • Тэрмадынамічная канвекцыя — перанос цеплыні патокам рэчыва, які ўзнікае ў полі сіл цяжару пры нераўнамерным нагрэве газападобных, цякучых ці сыпкіх рэчываў.

Матэматычнае апісанне

Найбольш папулярнай мадэллю для апісання канвекцыі ў вадкасцях і газах з’яўляецца прыбліжэнне Бусінеска

Гл. таксама

Іншыя спосабы пераносу цеплыні

Метэаралагічны аналаг

  • Адвекцыя

Спасылкі