Кастрама

горад у Расіі

Кастрама (руск.: Кострома) — горад у Расіі на рацэ Волга, адміністрацыйны цэнтр Кастрамской вобласці, буйны рачны порт. Колькасць пастаяннага насельніцтва — 269 711 чалавек (2010).

Горад
Кастрама
руск.: Кострома
Герб[d]Сцяг[d]
Герб[d]Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1152
Першая згадка
Плошча
144,5 км²
Вышыня цэнтра
110 м
Насельніцтва
269 711[2] чалавек (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
4942
Паштовы індэкс
156XXX
Афіцыйны сайт
Кастрама на карце Расіі
Кастрама (Расія)
Кастрама
Кастрама (Расія)
Кастрама

Гісторыя

Заснавана ў 12 стагоддзі, упершыню згадваецца ў Васкрасенскім і Цвярскім летапісах пад 1213 годам. З пачатку 13 і да канца 17 стагоддзя неаднаразова падвяргалася спусташэнням і разрабаванням. У сярэдзіне 13 стагоддзя — цэнтр Кастрамскога ўдзельнага княства, у сярэдзіне 14 стагоддзя ўвайшла ў склад Маскоўскай дзяржавы.

З 17-18 стагоддзяў — адзін з буйных рускіх гарадоў з развітай тэкстыльнай (першая палатняная мануфактура была адкрыта ў 1751 годзе), металаапрацоўчай, гарбарнай і інш. вытворчасцямі. З 1719 года — правінцыйны горад Маскоўскай губерні, з 1778 года — губернскі горад.

Памятныя мясціны

Гістарычны цэнтр горада захаваў ансамбль эпохі класіцызму канца XVIII—XIX стст. З помнікаў дапятроўскай эпохі найбольш цікавыя комплексы Іпацьцеўскага і Богаяўленска-Анастасіінскага манастыроў. Горад традыцыйна ўключаецца ў «Залатое кальцо Расіі».

Вядомыя жыхары і ўраджэнцы

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)