Катастрофа Ан-12 пад Кавалай

Катастрофа Ан-12 пад Кавалай — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 16 ліпеня 2022 года. Транспартны самалёт Ан-12БК украінскай авіякампаніі Meridian Air Cargo, які выконваў грузавы рэйс MEM3032 па маршруце НішАманЭр-РыядАхмедабадДака, падчас выканання заходу на вымушаную пасадку пасля ўзгарання аднаго з рухавікоў праз некалькі гадзін пасля ўзлёту разбіўся ля падножжа гары Пангей у Грэцыі. Загінулі ўсе 8 членаў экіпажа.

Катастрофа Ан-12 пад Кавалай
Пацярпелы самалёт за тры месяцы да катастрофы.
Пацярпелы самалёт за тры месяцы да катастрофы.
Агульныя звесткі
Дата16 ліпеня 2022
Час23:00
Характарпажар рухавіка
Прычынаусталёўваецца
МесцаГрэцыя ля падножжа гары Пангей, у 16 км ад Кавалы
Загінулыя8 (усе)
Параненыя0
Паветранае судна
МадэльАн-12БК
АвіякампаніяУкраіна Meridian Air Cargo
Пункт вылетуСербія Ніш
Прыпынкі ў дарозеІарданія Аман
Саудаўская Аравія Эр-Рыяд
Індыя Ахмедабад
Пункт прызначэнняБангладэш Дака
РэйсMEM3032
Бартавы нумарUR-CIC
Дата выпуску29 студзеня 1971 (першы палёт)
Экіпаж8
Выжылых0

Самалёт

Ан-12БК (завадскі нумар 01347701, серыйны 77-01) быў выпушчаны Ташкенцкім авіяцыйным заводам № 84 у студзені 1971 года (першы палёт ажыццявіў 29 студзеня). З кастрычніка 1990 года ў розны час эксплуатаваўся авіякампаніямі «Балкан», «Уральскія авіялініі», Vega Air, Scorpion Air, Jupiter Jet, «Гродна». З 2022 года эксплуатаваўся ўкраінскай авіякампаніяй Meridiana Air Cargo, у якой насіў бартавы нумар UR-CIC. На момант катастрофы знаходзіўся ў эксплуатацыі ўжо 51 год і 5 месяцаў, здзейсніў 13 274 цыклы «ўзлёт-пасадка» і налятаў 40 269 гадзін[1].

Экіпаж

На борце знаходзіліся 8 членаў экіпажа, усе — грамадзяне Украіны[2].

Катастрофа

Паводле даных міністра абароны Сербіі Небойшы Стэфановіча, Ан-12БК праводзіў камерцыйны транспартны рэйс MEM3032 па перавозцы сербскай ваеннай абароннай тэхнікі вагой 11,5 тон у Даку (Бангладэш)[3][4].

Пасля вылету з Ніша (Сербія), самалёт узяў курс на Аман. Рэйс 3032 павінен быў здзейсніць тэхнічныя пасадкі ў Амане (Іарданія), Эр-Рыядзе (Саудаўская Аравія) і Ахмедабадзе (Індыя), пасля чаго прызямліцца ў Дацы.

Над Эгейскім морам адзін з рухавікоў самалёта загарэўся[5][6], пасля чаго самалёт падаў сігнал бедства, экіпаж спрабаваў правесці аварыйную пасадку ў Кавале, Грэцыя, аднак затым знік з радараў і паваліўся на зямлю ў 16 кіламетрах на захад ад горада[7][8], у 40 км ад аэрадрома[2]. Незадоўга да крушэння відавочцы бачылі ў небе агністы шар[2]

Самалёт разбіўся паміж сёламі Антыфіліпі і Палеахоры ў Элефтераполісе. Для тушэння пажару спачатку было накіравана 15 пажарных на 7 машынах. У бліжэйшых населеных пунктах спынена электразабеспячэнне[9][10].

Раніцай 17 ліпеня МЗС Украіны пацвердзіла колькасць чалавек, якія знаходзіліся на борце рэйса 3032, а таксама наяўнасць «небяспечнага грузу» на борце[11].

Рэакцыя

  • Спікер МЗС Украіны Алег Нікаленка адзначыў, што меркаванай прычынай катастрофы стала ўзгаранне аднаго з рухавікоў. Пасля катастрофы на базе ўкраінскага консульства ў Салоніках быў створаны аператыўны штаб.
  • 18 ліпеня было абвешчана аб планах Грэцыі выступіць з дэмаршам супраць сербскага боку з нагоды таго, што Белград не праінфармаваў краіну аб небяспечным грузе[12].

Зноскі