Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам

19 мая 2024 года ў 13:30[2] пад Варзаканам (Іран) па шляху ў Тэбрыз разбіўся верталёт Bell 212[3]. Ён перавозіў прэзідэнта краіны Ібрагіма Раісі, міністра замежных спраў Хасейна Аміра-Абдалахяна, губернатара Усходняга Азербайджана Малека Рахмаці і Вярхоўнага лідара Усходняга Азербайджана Махамеда Алі Але-Хашэма.

Катастрофа Bell-212 пад Варзаканам
Агульныя звесткі
Дата19 мая 2024
Час13:30
МесцаУсходні Азербайджан
Загінулыя8 (усе)[1]
Паветранае судна
МадэльBell 212
Пункт вылетуGiz Galasi Dam[d]
Пункт прызначэнняТэбрыз
Пасажыры3
Экіпаж5

Інцыдэнт адбыўся, калі Раісі падарожнічаў па іранскай правінцыі Усходні Азербайджан, недалёка ад горада Джульфа, размешчанага на мяжы з Азербайджанам. Падчас візіту прэзідэнт прысутнічаў на цэрэмоніі адкрыцця памежнай Худаферынскай і Гыз-Галаскай ГЭС і сустрэўся з азербайджанскім лідарам Ільхамам Аліевым[4][5].

У супярэчлівых паведамленнях гаворыцца, што верталёт разбіўся альбо каля Джульфы, альбо на ўсход ад вёскі Узі[6].

Іранскае тэлебачанне паведаміла, што выратавальныя аперацыі сутыкнуліся з цяжкасцямі з-за густога лесу, а таксама неспрыяльных умоў надвор’я, такіх як праліўны дождж, туман і моцны вецер[4]. Для дапамогі ў пошуках верталёта мабілізаваны дроны, пошукава-выратавальныя атрады і спецыяльна навучаныя сабакі[7]. Усяго задзейнічана сорак каманд ратавальнікаў[8]. На наступны дзень стала вядома, што верталёт быў знойдзены цалкам згарэлым, на месцы крушэння «не было ніякіх прыкмет жыцця»[9]. Выжылых не было[10].

Часова выконваючым абавязкі прэзідэнта стаў першы віцэ-прэзідэнт Махамад Махбер[11]. У Іране была абвешчаная пяцідзённая агульнанацыянальная жалоба[12].

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі