Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам

Авіякатастрофа Boeing 777 — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 17 ліпеня 2014 года на тэрыторыі Украіны недалёка ад мяжы з Расіяй. Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі, пазней яго абломкі выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны. На борце знаходзілася 283 пасажыры і 15 членаў экіпажа, усе яны загінулі. Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяння на ўсходзе Украіны.

Авіякатастрофа Boeing 777
Схема палёту рэйса 017
Схема палёту рэйса 017
Агульныя звесткі
Дата17 ліпеня 2014
ХарактарЗнішчэнне самалёта ППА
Месца
КаардынатыN/A
Загінулыя298
Параненыя0
Паветранае судна

Самалёт у аэрапорце Перт (2010)
МадэльBoeing 777-200ER
АвіякампаніяMalaysia Airlines
Пункт вылетуАмстэрдам
Пункт прызначэнняКуала-Лумпур
РэйсMH17/MAS17/KL4103
Бартавы нумар9M-MRD
Дата выпуску1997
Пасажыры283
Экіпаж15

Гэта другая катастрофа з авіялайнерамі дадзенай авіякампаніі за пяць месяцаў (пасля знікнення Boeing 777), і другая буйная авіякатастрофа ў зоне ўзброенага канфлікту на ўсходзе Украіны за месяц (пасля збітага сепаратыстамі самалёта Іл-76[2]). Расійскія, украінскія ўлады і прадстаўнікі самаабвешчаных рэспублік на ўсходзе Украіны адмаўляюць сваё дачыненне да трагедыі і вінавацяць адзін аднаго ў інцыдэнце. Перайсці да раздзела «#Версіі»

Па колькасці загінулых гэтая катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі авіяцыі з 11 верасня 2001 года і ўвайшла ў дзясятку найбуйнейшых за ўсю гісторыю. Найбуйнейшая авіякатастрофа XXI стагоддзя[* 1] і на постсавецкай прасторы.

Самалёт

Boeing 777-200ER (завадскі нумар 28411, серыйны — 084), зарэгістраваны пад нумарам 9M-MRD, быў пабудаваны на заводзе Boeing у Эверэце (штат Вашынгтон) у 1997 г., і быў перададзены авіякампаніі Malaysia Airlines 29 ліпеня 1997 г.[3]. Быў абсталяваны двума турбавентылятарнымі рухавікамі Rolls-Royce Trent 800 і 282 пасажырскімі крэсламі. На дзень катастрофы 17-гадовы авіялайнер здзейсніў 11 434 цыклу «ўзлёт-пасадка» і налётаў 75 322 гадзіны[4][5].

Члены экіпажа і пасажыры

Пасажыры на борце па грамадзянстве:27
ДзяржаваКол-ць чал.
 Аўстралія27
 Бельгія4
 Канада[заўв 1]1
 Германія[заўв 2]4
 Інданезія12
 Малайзія[заўв 3]43
 Нідэрланды[заўв 4]193
 Новая Зеландыя1
 Філіпіны3
 Вялікабрытанія[заўв 5]10
Усяго298

Самалётам кіраваў экіпаж з 15 чал., якія мелі грамадзянства Малайзіі — 11 бортправаднікоў (3 сцюарда і 8 сцюардэс) і два кабінных экіпажа: асноўны (камандзір паветранага судна Юджын Чо Чжын Леонг, другі пілот Мухамад Фірдаус Абдул Рахім) і зменны (камандзір паветранага судна Ван Амран Ван Хасін, другі пілот Ахмад Хакімі Ханапі)[7][8].

На борце самалёта прысутнічалі грамадзяне 10 краін.

Крушэнне

Маршрут Boeing 777

Boeing 777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў планавы рэйс з Амстэрдама ў Куала-Лумпур. На борце знаходзілася 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа. Самалёт пачаў зніжацца за 50 км да ўваходжання ў паветраную прастору Расіі[9]. Сувязь з самалётам знікла ў 16:20 UTC+3[10]. Расійскую мяжу лайнер павінен быў перасекчы прыкладна ў 16:25 UTC+3[9].

Пазней абломкі самалёта выявілі на зямлі на тэрыторыі Украіны[9]. Самалёт зваліўся ў раёне вёскі Грабава. Усё 280 пасажыраў і 15 членаў экіпажа загінулі[10].

Версіі

Месца падзення Boeing 777[11]
      (лінія) - маршрут Boeing 777      Меркаванае месца запуску ракеты (паводле даных The New York Times ад Дзяржаўнага дэпартамента ЗША)      Тэрыторыя пад кантролем сепаратыстаў

Увечар 17 ліпеня, Life News[12] і ІТАР-ТАСС[13] паведамлялі пра ўкраінскі Ан-26, збіты паўстанцамі (паводле іх жа слоў). Паводле сведчанняў, якія прыводзіліся РІА Навіны, збіццё адбылося прыкладна ў 16:00 па мясцовым часе, незадоўга да знікнення Боінга з экранаў радараў, і прыкладна ў тым жа раёне (каля горада Тарэз)[14].

Паводле слоў саветніка міністра ўнутраных спраў Украіны Антона Герашчанкі, самалёт збіты тэрарыстамі з зенітна-ракетнага комплексу «Бук»[10]. Глава Савета міністраў самаабвешчанай Данецкай рэспублікі Аляксандр Барадай заявіў, што «ў апалчэння няма сродкаў ППА, якія маглі б збіць транспартны самалёт на магістральнай вышыні»[15].

У групе УКантакце «Сводки от Стрелкова» (бел.: Зводкі ад Стралкова) з’явілася інфармацыя пра збіты самалёт над Тарэзам у Данецкай вобласці:

У раёне Тарэза толькі што збілі самалёт Ан-26, валяецца дзесьці за шахтай Прагрэс. Папярэджвалі ж — не лятаць у «нашым небе».[16]

Але гэтая група не з’яўляецца афіцыйнай групай Стралкова[17].

Служба бяспекі Украіны апублікавала запіс гутаркі тэрарыстаў дзе гаворыцца, што гэта менавіта яны збілі грамадзянскі самалёт[18][19]. У адпаведнасці з інфармацыяй СБУ, у перахопленых перамовах удзельнічаў І.Безлер («Бес»), які даклаў «свайму куратару палкоўніку ГРУ ГШ УС РФ В. Германіну пра толькі што збіты баявікамі грамадзянскі самалёт»[20].

Па заяве МУС Украіны, «маюцца доказы таго, што да катастрофы датычныя расійскія кадравыя ваенныя»[21]. Пастаянны прадстаўнік Украіны ў ААН Юрый Сяргеяў заявіў, што Кіеў прадставіць ААН доказы дачынення расійскіх ваенных да катастрофы[22].

Пасля крушэння MH17 у ліпені 2014 года намеснік начальніка Генеральнага штаба УС Расіі Андрэй Картаполаў агучыў версію расійскага боку, паводле яго слоў, усе дадзеныя паказваюць на тое, што MH17 быў збіты ўкраінскімі войскам[23].

13 кастрычніка 2015 года Савет па бяспецы Нідэрландаў (DSB) апублікаваў справаздачу тэхнічнага расследавання. Згодна яго дадзеным, самалёт быў збіты зенітнай ракетай з расійскай устаноўкі «Бук».

У кастрычніку 2015 года спецыялісты расійскага ваеннага канцэрна «Алмаз-Антэй» апублікавалі вынікі ўласнага расследавання катастрофы MH17. З яго вынікае, што Boeing быў збіты ракетай, якая ўжо не выкарыстоўвалася расійскімі ваеннымі, з тэрыторыі, якая на той момант не кантралявалася ніводным з бакоў канфлікту ў Данбасе[23].

У 2019 годзе Служба бяспекі Украіны абвясціла ў вышук Алега Іваннікава, меркаванага расійскага афіцэра, якога называюць ключавым фігурантам справы аб авіякатастрофе «Боінга» рэйса MH17. Як раней паведамлялі даследчая група Bellingcat і расійскае выданне The Insider, Алег Іваннікаў каардынаваў дзеянні сепаратыстаў, а таксама наёмнікаў ПВК «Вагнер» на тэрыторыі самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі[24].

17 ліпеня 2019 намеснік начальніка Галоўнага следчага ўпраўлення Службы бяспекі Украіны Віталь Маякоў заявіў, што для падтрымання наступу баевікоў паблізу Савур-Магілы ў ноч з 16 на 17 ліпеня 2014 года зенітна-ракетны комплекс «Бук» незаконна перамясцілі цераз дзяржаўную мяжу Украіны з Расійскай Федэрацыяй па маршруце: горад Данецк Растоўскай вобласці — пасёлак Северны Луганскай вобласці — горад Сарокіна (раней Краснадон) Луганскай вобласці. На пачатку ліпеня 2019 года стала вядома пра затрыманне Службай бяспекі Украіны аднаго з «камандзіраў узводу супрацьпаветранай абароны ДНР» Уладзіміра Цемаха, які займаўся пастаўкамі зброі з Расіі — яго вывезлі з непадкантрольнай Украіне тэрыторыі ў выніку спецаперацыі. Віталь Маякоў таксама заявіў аб затрыманні два гады таму вадзіцеля цягача на якім перавозіўся комплекс «Бук» перад катастрофай рэйсу МН17[25][26].

Ахвяры і наступствы

Чалавечыя ахвяры

Нікому на борце выжыць не ўдалося.

Грамадзянства пасажыраў борта[27]
ГрамадзянстваКол-ць
 Нідэрланды192[* 2]
 Малайзія44[* 3]
 Аўстралія27[* 4]
 Інданезія12
 Вялікабрытанія10[* 5]
 Бельгія4
 Германія4
 Філіпіны3
 Канада1[* 6]
 Новая Зеландыя1
Агулам298

Эканамічныя наступствы

Здарэнне прывяло да зніжэння такіх фондавых індэксаў, як Dow Jones (0,73 %) і S&P 500 (0,77 %). Найбуйнейшы індэксны фонд, які інвестуе ў расійскія акцыі, Market Vector Russia ETF страціў 7 % ад свайго кошту. Т.зв. «індэкс страху» узрос на 31 % і дасягнуў піка з красавіка года. Акрамя таго, узраслі кошты на золата і сырую нафта: на 1,3 % і 1,8 % адпаведна[28].

Авіякампаніі Аэрафлот, Трансаэра, Air France, Turkish Airlines, Virgin Airlines, Lufthansa і S7 паведамілі пра намер здзяйсняць рэйсы ў аблёт Украіны[29]. Еўракантроль закрыў паветраную прастору Усходняй Украіны для грамадзянскай авіяцыі[30].

Рэакцыя на здарэнне

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка ініцыяваў стварэнне дзяржаўнай камісіі з прыцягненнем спецыялістаў ІКАО і іншых міжнародных структур для расследавання авіякатастрофы[31] і выказаў спачуванні прэм’ер-міністру і народа Малайзіі[32]. Паводле заявы Парашэнкі, катастрофа з’яўляецца тэрарыстычным актам[33], Пасля падзення самалёта Дзяржавіяслужба Украіны цалкам закрыла паветраную прастору для грамадзянскіх палётаў у зоне ваенных дзеянняў[34][35].

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні прэм’еру Малайзіі Наджыбу Разаку ў сувязі з авіякатастрофай[36]. МНС Расіі прапанавала дапамогу Украіне ў правядзенні мерапрыемстваў па ліквідацыі наступстваў крушэння Boeing[37]. Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі зрабіла заяву, што малайзійскі Boeing у момант свайго крушэння знаходзіўся па-за зонай дзеяння расійскай ППА і палёты ваенных самалётаў ВПС Расіі каля ўкраінскай мяжы ў гэты дзень не праводзіліся[38].

Прэм’ер-міністр Малайзіі заявіў, што нягледзячы на тое, што ўкраінскі бок лічыць самалёт збітым, «на гэтым этапе Малайзія не можа дакладна вызначыць прычыну трагедыі, але мы павінны высвятліць і высвятлім дакладна, што менавіта здарылася з гэтым рэйсам». Ён таксама сказаў, што Малайзія прыме непасрэдны ўдзел у расследаванні і калі высвятліцца, што самалёт быў сапраўды збіты, Малайзія будзе настойваць, каб вінаватыя былі неадкладна адданы правасуддзю[39].

Прэм’ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ заявіў, што знаходзіцца «ў стане глыбокага шоку». Таксама ён дадаў, што перарывае свой адпачынак у сувязі з інцыдэнтам.[40]

Канцлер ФРГ Ангела Меркель выказала спачуванні блізкім загінулых у выніку авіякатастрофы і запатрабавала тэрміновага правядзення незалежнага расследавання катастрофы[41].

Прэм’ер-міністр Аўстраліі Тоні Эбат сказаў, што калі інцыдэнт сапраўды апынецца збіццём самалёта, тое гэта будзе злачынствам, і вінаватыя павінны паўстаць перад правасуддзем. Міністэрства замежных спраў Аўстраліі чакае пацверджання колькасці аўстралійскіх грамадзян на борце рэйса.[42]

29 ліпеня 2015 года ў Савеце бяспекі ААН адбылося галасаванне за стварэнне міжнароднага трыбунала па расследаванні збіцця самалёта. Прапанову па стварэнні трыбунала падалі Аўстралія, Бельгія, Малайзія, Нідэрланды і Украіна[43]. Пастаянныя члены Савета бяспекі ЗША, Вялікабрытанія і Францыя падтрымалі стварэнне трыбунала, Кітай устрымаўся. Таксама ўстрымаліся два непастаянныя члены Савета бяспекі ААН: Ангола і Венесуэла. Пры 11 галасах «за» рашэнне па стварэнні трыбунала было заблакавана Расіяй.

Расследаванне

Урад Украіны запрасіў да ўдзелу ў расследаванні прадстаўнікоў улад Малайзіі і Нідэрландаў, Еўракамісіі, амерыканскай кампаніі Boeing, Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі (ICAO), амерыканскага Нацыянальнага савета па бяспецы на транспарце (NTSB) і Еўрапейскай арганізацыі па бяспецы паветранай навігацыі (Eurocontrol). Міжнародная арганізацыя крымінальнай паліцыі (Інтэрпал) і паліцэйская служба Еўрапейскага саюза (Еўрапал) таксама накіруюць сваіх супрацоўнікаў да месца крушэння авіялайнера[44].

24 мая 2018 года прадстаўнік міжнароднай следчай групы на прэс-канферэнцыі пра вынікі расследавання заявіў, што зенітна-ракетны комплекс «Бук», які збіў «Боінг» Malaysia Airlines у Данецкай вобласці, належаў 53-й зенітна-ракетнай брыгадзе Мінабароны Расіі. База 53-й брыгады размяшчаецца ў пасёлку Маршала Жукава пад Курскам. Следчая група высветліла, што «Бук» вывезлі з базы 23 чэрвеня. Ён быў у складзе канвою з 50 машын і шасці ЗРК «Бук». Следчыя прааналізавалі адметныя рысы машын па дзясятках фотаздымкаў, выкладзеных у гэты час у сацсетках. Яны высветлілі месцазнаходжанне аб’екта з кожнай фатаграфіі і склалі храналагічны шлях канвою з Курска[45][46].

19 чэрвеня 2019 прадстаўнікі міжнароднай сумеснай следчай групы афіцыйна назвалі імёны чатырох падазраваных па справе аб гібелі MH17. Гэта — былы міністр абароны самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Ігар Гіркін (Стралкоў), а таксама Леанід Харчанка, Алег Пулатаў і Сяргей Дубінскі. Выдадзена чатыры ордэры на іх арышт. Следства лічыць, што яны нясуць адказнасць за арганізацыю дастаўкі зенітна-ракетнага комплексу «Бук» на кантраляваную сепаратыстамі тэрыторыю. Усе яны абвінавачаныя ў забойстве[47]. Пазней Нацыянальная пракуратура Нідэрляндаў прад’явіла абвінавачваньні чатыром фігурантам справы аб катастрофе рэйсу MH17[48][49].

Суд

9 сакавіка 2020 года ў Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхала пачаліся слуханні па справе аб забойстве 298 чалавек, а таксама аб наўмысным знішчэнні самалёта. Ніводзін з чатырох падазраваных на судовае паседжанне не з’явіўся[50].

Падсудныя:

  • Ігар Гіркін (грамадзянін Расіі) — па стане на лета 2014 года міністр абароны самаабвешчанай ДНР, адстаўны афіцэр ФСБ;
  • Сяргей Дубінскі (грамадзянін Расіі) — на лета 2014 года старшы афіцэр расійскай ваеннай разведкі ў адстаўцы;
  • Леанід Харчанка (грамадзянін Украіны) — на лета 2014 года камандзір падраздзялення ваеннай разведкі «арміі ДНР»;
  • Алег Пулатаў (грамадзянін Расіі) — на лета 2014 года падпалкоўнік запасу ПДВ Расіі.

17 лістапада 2022 года суд прызнаў Ігара Гіркіна (Стралкова) і яго падначаленых Сяргея Дубінскага і Леаніда Харчанку вінаватымі і датычнымі да знішчэння самалёта «Boeing» MH17 і забойства 298 яго пасажыраў у небе над Данбасам у ліпені 2014 года. Яшчэ аднаго абвінавачанага Алега Пулатава прызналі невінаватым і адхілілі патрабаванне пракуратуры змясціць яго ў турму[51].

Суд палічыў даказаным, што рэйс MH17 быў збіты расійскай ракетай з ЗРК «Бук». У якасці доказаў суддзя называе след ад ракеты, спадарожнікавыя здымкі, паказанні сведак, перахопленыя тэлефонныя размовы і сляды паражаючых элементаў у самалёце. Таксама суддзя падкрэсліў, што ажыццявіць пуск ракеты мог толькі добра навучаны экіпаж і гэта не было выпадковасцю.

Таксама суд заявіў, што ў момант падзення «Boeing» у 2014 годзе Украіна знаходзілася ў неміжнародным узброеным канфлікце з самаабвешчанай «ДНР», якая, у сваю чаргу, знаходзілася пад кантролем Расіі.

Зноскі

Заўвагі

Каментарыі

Крыніцы

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)