Ковенскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)

павет Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Ковенскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Троцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Сталіца — горад Коўна.

Ковенскі павет
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрКоўна
Дата ўтварэння1565 і 1566
Дата скасавання1795
Ковенскі павет на карце
Час існавання1565/661795

Гісторыя

Утварыўся згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566). У склад павету ўваходзіла тэрыторыя Прэнскага, Ваўкавіскага, Дасунскага, Віштынецкага старостваў (дзяржаўных валасцей) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі[1].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

Ураднікі

На Гродзенскім сойме 12 студзеня 1793 дзеля павелічэння колькасці сенатараў ад ВКЛ быў намінаваны кашталян ковенскі шляхам павышэння да кашталянскай годнасці мясцовага павятовага маршалка, якім на той момант быў Ігнацій Забела. Ён атрымаў прывілей 26.10.1793, але ўжо ў снежні таго ж года новая адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа Рэчы Паспалітай скасавала ковенскую кашталянію. У выніку, кашталян ковенскі захаваў свой тытул, але ўжо не меў сенатарскіх паўнамоцтваў.

Зноскі

Літаратура