Троцкае ваяводства

ваяводства Вялікага Княства Літоўскага

Троцкае ваяводства (польск.: Województwo trockie) ― адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, існавала ў 14131795 гг.

Троцкае ваяводства
Palatinatus Trocensis
województwo trockie
Герб[d]
Герб[d]
КраінаВялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтрТрокі
Дата ўтварэння1413
Дата скасавання1795
Насельніцтвагл. Насельніцтва
Плошча31 200 км²
Троцкае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Гербы Троччыны з «Stemmata Polonica»

Ваяводства было створана паводле пастановаў Гарадзельскай уніі пры адначасовай ліквідацыі Гарадзенскага і Троцкага княстваў. Адміністрацыйным цэнтрам ваяводства быў горад Трокі. У складзе ваяводства было чатыры паветы: Троцкі, Упіцкі, Гарадзенскі і Ковенскі. Шляхецкія соймікі склікаліся ў Троках, Панявежы, Гродне і Коўне. Ваяводства вылучала двух сенатараў, якімі былі троцкія ваявода і кашталян. Было ліквідавана ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама