Косаўска-Мітравіца

горад у Косаве

Косаўска-Мітравіца (сербск.: Косовска Митровицаалб.: Mitrovica або Mitrovicë) — горад на поўначы Косава. Згодна з пазіцыі часткова прызнанай Рэспублікі Косава і дзяржаў, якія прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Рэспублікі Косава. Згодна з пазіцыі Сербіі і дзяржаў, якія не прызнаюць незалежнасць Косава, уся тэрыторыя горада ўваходзіць у склад Сербіі.

Горад
Косаўска-Мітравіца
сербск.: Косовска Митровица
алб.: Mitrovica
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 350 км²
Вышыня цэнтра
500 м
Насельніцтва
  • 71 601 чал. (2011)
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
40000
Афіцыйны сайт
Косаўска-Мітравіца на карце Сербіі
Косаўска-Мітравіца (Сербія)
Косаўска-Мітравіца
Косаўска-Мітравіца (Сербія)
Косаўска-Мітравіца

Фактычна, Паўночная тэрыторыя горада кантралюецца Сербіяй, а паўднёвая ― часткова прызнанай Рэспублікай Косава. Да 1989 года горад называўся Цітова-Мітравіца (сербск.: Титова Митровица,  алб. алб.: Mitrovica e Titos). На сёння горад ахоўваецца, як і ўсе гарады Косава, паліцэйскімі атрадамі KFOR. Згодна з юрысдыкцыяй Рэспублікі Косава, якая кантралюе яго паўднёвую частку, горад мае назву Мітравіца.

Гісторыя

Горад быў, першапачаткова, сярэднявечным паселішчам, якое вельмі хутка ператварылася ў горад. Назва Мітравіца з’явілася ў XIV стагоддзі і паходзіць ад царквы святога Дзімітрыя Салунскага, якую сербскі кароль Стэфан Ураш II Мілуцін ў 1315 годзе дараваў свайму манастыру Баньска.

Доўгі час у горадзе доўжылася асманскае валадарства: з канца XIV стагоддзя і да Першай балканскай вайны 1912—1913 гадоў. Падчас асманскага валадарства Мітравіца ўваходзіла ў вілает (правінцыю) Косава (створаны ў 1877 годзе).

У 1941 годзе падчас уварвання нямецкіх войскаў у Югаславію горад быў захоплены. У лістападзе 1944 года нямецкія войскі былі разгромленыя.

У 1981 годзе ў горадзе пражывалі 105 тысяч чалавек, з якіх 66,5 тысяч албанцаў, 20 тыс. сербаў і чарнагорцаў.

Пасля вайны ў 1999 годзе горад падзяліўся на паўднёвую частку, з амаль выключна албанскім насельніцтвам (прыкладна 60 000 жыхароў) і паўночную частку з пераважна сербскім (прыкладна 13 000 жыхароў) насельніцтвам. Абодва раёны звязаны двума вулічнымі мастамі праз раку Ібар. Пасля падзелу горада Сербскі праваслаўны храм святога Дзімітрыя апынуўся ў албанскай частцы горада і быў недаступны для сербаў. Па гэтай прычыне была пабудавана і ўрачыста адкрыта ў 2005 годзе новая царква на ўзгорку ў сербскім раёне.

Мост цераз раку Ібар паміж абедзвюма паловамі горада з выглядам на паўночную частку.

У сакавіку 2004 года ў горадзе адбыліся масавыя беспарадкі, падчас якіх былі спалены і разрабаваны дамы сербаў[1].

У заходняй частцы горада, на міжнародныя сродкі, былі адноўлены дамы для бежанцаў, якія пацярпелі ад разбурэння ў дні гэтых падзей. Да верасня 2007 года было скончана будаўніцтва большасці цагляных дамоў.

У сакавіку 2008 года пасля абвяшчэння незалежнасці Косава (17 лютага 2008 года) у горадзе адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж групай сербаў і паліцыяй[2].

У 2011 годзе на галоўным мосце праз раку Ібар паміж Паўднёвай (албанскай) і Паўночнай (Сербскай) часткамі горада сербамі была ўзведзена барыкада. У абароне барыкады ўдзельнічалі, у тым ліку, рускія добраахвотнікі[3]. Станам на 2019 год мост ахоўваюць міжнародныя міратворцы KFOR.

Эканоміка

Горад з’яўляецца цэнтрам горнай прамысловасці і каляровай металургіі раёна: здабыча свінцова-цынкавай руды, лігніту, выплаўленне свінцу і цынку. Працуюць хімічны камбінат, дрэваапрацоўчыя і папяровыя прадпрыемствы, а таксама вытворчасць горнаруднага абсталявання і сельскагаспадарчых машын.

Адукацыя

У паўночнай частцы горада функцыянуе тэхнічны інстытут Мітравіца, адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Косаве з пераважна сербскамоўным асартыментам курса. У ліпені тут дзейнічае англамоўная школа Summer School.

У 1999 годзе ў паўночную частку горада пераехалі сербскія выкладчыкі і студэнты Прышцінскага ўніверсітэта, стварыўшы тут «Універсітэт у Прышціне з часовым знаходжаннем у Косаўскай Мітравіцы».

Вядомыя асобы

У горадзе нарадзіліся:

  • Агел Стойкаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
  • Мехмед Неджып Драга (1867—1920), албанскі палітык і рэвалюцыянер
  • Стаян Гегаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
  • Тодар Рызаў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)
  • Яне Георгіеў, македона-одрынскі апалчэнец (атрад Ташо Стаянава)

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)