19 красавіка 2010 адхілены ад улады прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў разам з сям’ёй прыбыў у Мінск па асабістым запрашэнні прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
8 мая 2010 К. Бакіеў аб’яўлены ў міждзяржаўны вышук на тэрыторыі СНД і ў міжнародны вышук па лініі Інтэрпола, як саўдзельнік ў масавых забойствах. У 2012 Ваенны суд Кыргызстана прызнаў Курманбека Бакіева вінаватым у здзяйсненні злачынстваў і прызначыў пакаранне ў выглядзе 24 гадоў пазбаўлення волі ў сукупнасці з канфіскацыяй маёмасці і адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.