Лацінскі манетны саюз

Лацінскі манетны саюз або Лацінскі валютны саюз (фр.: L’Union monétaire latine, англ.: The Latin Monetary Union (LMU), ням.: Lateinische Münzunion, грэч. Λατινική Νομισματική Ένωση, ісп.: Unión Monetaria Latina, італ.: Unione monetaria latina) — манетны саюз, заснаваны 23 снежня 1865 года з мэтай уніфікацыі некалькіх еўрапейскіх манетных сістэм. Саюз фактычна распаўся ў Першую сусветную вайну, афіцыйна распушчаны 1 студзеня 1927 года.

Дамова пра валютны саюз
Францыя, 100 франкаў

Гісторыя

На пачатку другой паловы XIX ст. некалькі еўрапейскіх дзяржаў (Францыя, Бельгія, Італія і Швейцарыя) задаліся мэтай захаваць біметалізм, уклаўшы на канферэнцыі 1865 р. міжнародную ўгоду, што атрымала назву Лацінскі манетны саюз. Гэта была першая спроба міждзяржаўнага рэгулявання грашовых сістэм. На тэрыторыі дзяржаў саюза зберагалася вольнае чаканка манет з золата і срэбра при падтрыманні сталых суадносін між залатымі і срэбнымі манетамі (1:15,5), фіксаваны металёвы змест (4,5 г срэбра; 0,290322 г золата) грашовых адзінак, вольны абарот манет адных дзяржаў-членаў на тэрыторыях іншых. Пагадненне набыла моц у 1866 годзе.

Пазней да саюза далучыліся Іспанія і Грэцыя (1868), Румынія, Аўстра-Венгрыя, Балгарыя, Венесуэла, Сербія, Сан-Марына і Папская вобласць (1889]). В 1904 года Дацкая Вест-Індыя таксама прыняла стандарт, але не далучыўшыся да Звязу. З 1912 да 1925 года нефармальным сябрам саюза была і Албанія, якая толькі што здабыла незалежнасць, хоць валюту на ўласнай тэрыторыі яна не чаканіла, а завозіла яе з Італіі і Грэцыі.

Такі блок павінны быў узмацніць пазіцыі дзяржаў-членаў адносна іншых еўрапейскіх дзяржаў, перадусім Вялікабрытаніі і Германіі. Але гэты саюз праіснаваў нядоўга. Абясцэньванне срэбра напрыканці XIX ст. з-за станнення яго вытворчасці прывяло да таго, што фактычныя рыначныя суадносіны залатых і срэбных манет складалі 1:20, 1:22. Як вынік, недаацэненыя залатыя манеты пачалі выходзіць са сферы абароту ў скарбы. Урэшце рэшт гэта спрычыніла распад Лацінскага манетнага саюза. У 1878 р. вольнае чаканка срэбра ў дзяржавах саюза было забароненае, і ўсе гэтыя краіны перайшлі да залатога монаметалізму.

манеты

Георг I, кароль Грэцыі 5 драхм 1876Леапольд II, кароль Бельгіі 5 франкаў 1868
Напалеон III Банапарт 5 франкаў 1868Віктар Эмануіл II 5 ліраў 1874
Альфонс XII 5 іспанскіх пэсэтаў 1885Сімон Балівар 5 венесуэльскіх балівараў 1912


Пробная залатая манета ЗША, 1 стэла (зорка) = 4 долары ЗША (20 франкаў) (1879—1880)

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі