Лістападаўская рэвалюцыя

Лістападаўская рэвалюцыя (ням.: Novemberrevolution), або Германская рэвалюцыя — грамадзянскі канфлікт, які пачаўся ў Германскай імперыі ў канцы Першай сусветнай вайны і прывёў да змены імперскага ўрада на рэспубліку. Рэвалюцыйны перыяд працягваўся з лістапада 1918 года да ўсталявання ў жніўні 1919 года рэспублікі, якая пазней стала вядомай як Веймарская рэспубліка.

Лістападаўская рэвалюцыя
Асноўны канфлікт: Наступствы Першай сусветнай вайны; Рэвалюцыі 1917–1923
Барыкады ў Берліне ў студзені 1919 года падчас паўстання спартакістаў.
Барыкады ў Берліне ў студзені 1919 года падчас паўстання спартакістаў.
ДатаПершая стадыя: 29 кастрычніка 1918 — 9 лістапада 1918
Другая стадыя: 3 лістапада 1918 — 11 жніўня 1919
МесцаГерманія
Вынік

Перамога Веймарскай рэспублікі

Праціўнікі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Германская імперыя (1918)Сцяг Германіі Веймарская рэспубліка (1918–1919)
Свабодная Сацыялістычная Германская Рэспубліка

Падтрымка
Расійская СФСР
Украінская ССР

Камандуючыя
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Вільгельм II
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Людвіг III
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Эрых Людэндорф
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Максіміліян Бадэнскі
Сцяг Германіі (1871-1918, 1933-1935) Лейтэнант Штайнхасэр

Сцяг Германіі Фрыдрых Эберт
Сцяг Германіі Густаў Носке
Сцяг Германіі Вільгельм Гронер
Роза Люксембург
Курт Эйснер
Карл Радэк
Карл Лібкнехт
Леа Ёгіхес †
Клара Цэткін
Эрнст Толер
Густаў Ландаўэр †
Ойген Левінэ †
Паўль Леві
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карані рэвалюцыі ляжаць у паразе Германіі ў Першай сусветнай вайне і сацыяльнай напружанасці, якая з'явілася неўзабаве пасля гэтага. Першыя акты рэвалюцыя былі выкліканы палітыкай вярхоўнага камандавання нямецкімі узброенымі сіламі і адсутнасцю яго каардынацыі з ваенна-марскім камандаваннем. Ва ўмовах паразы, ваенна-марское камандаванне настойвала на спробе паскорыць пераломную бітву супраць Брытанскага каралеўскага флота і пачаць яе 24 кастрычніка 1918 года, але бітва наогул не адбылася. Замест таго, каб падпарадкоўвацца загадам і пачаць падрыхтоўку для барацьбы з брытанцамі, нямецкія матросы ўзначалілі паўстанні ў марскіх партах Вільгельмсхафена 29 кастрычніка і Кіля ў пачатку лістапада. Гэтыя выступы распаўсюдзілі дух грамадзянскіх беспарадкаў у Германіі, што ў канчатковым выніку прывяло да абвяшчэння рэспублікі 9 лістапада. Неўзабаве пасля гэтага імператар Вільгельм II адрокся ад прастола і пакінуў краіну.

Рэвалюцыянерам, натхнёным ідэямі сацыялізму, не ўдалося перадаць уладу «саветам», як гэта зрабілі бальшавікі ў Расіі, бо кіраўніцтва Сацыял-Дэмакратычнай Партыі Германіі (СДПГ) было супраць іх стварэння. Замест гэтага, СДПГ стварылі нацыянальны сход, які павінен быў стаць асновай парламенцкай сістэмы кіравання. Баючыся пачатку татальнай грамадзянскай вайны ў Германіі паміж рабочымі і рэакцыйнымі кансерватарамі, СДПГ не планавала цалкам пазбавіць былыя вышэйшыя класы Германіі ўлады і прывілеяў. Замест гэтага, яна імкнулася інтэграваць іх у новую сацыяльна-дэмакратычную сістэму. У гэтым пачынанні СДПГ шукалі саюза з Вярхоўным камандаваннем узброенымі сіламі. Гэта дазволіла арміі і фрайкарам (нацыялістычным апалчэнцам) сілай задушыць паўстанне крайне левых спартакістаў 4–15 студзеня 1919 года. Таксама саюз палітычных сілаў паспяхова задушыў паўстанні крайне левых у іншых частках Германіі, у выніку чаго сітуацыя ў краіне была цалкам улагоджана пазней у 1919 годзе.

Выбары ў новы Веймарскі Нацыянальны сход былі праведзены 19 студзеня 1919 года. Рэвалюцыя скончылася 11 жніўня 1919 года, калі была прынятая Веймарская канстытуцыя.

Гісторыя

Пачалася рэвалюцыя з матроскага паўстання ў Вільгельмсхафене і Кілі, і праз некалькі дзён ахапіла ўсю Германію. 9 лістапада 1918 года кайзер Вільгельм II пад ціскам начальніка генштаба Гронера, які лічыў працяг ваенных дзеянняў бессэнсоўным, быў вымушаны прыняць рашэнне бегчы з краіны (афіцыйна ён адрокся ад прастола 28 лістапада ў Нідэрландах). Апоўдні 9 лістапада 1918 года Германія была абвешчана рэспублікай. Да ўлады прыйшлі прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнай партыі (СДПГ).

Камуністы пад кіраўніцтвам Карла Лібкнехта і Розы Люксембург, якія патрабавалі далейшага разгортвання рэвалюцыі і абвяшчэння ў Германіі савецкай улады, паднялі мяцеж у студзені 1919 года супраць сацыял-дэмакратаў. Узнікла рэальная небяспека грамадзянскай вайны. Мяцеж здушылі атрады фрайкора пад кіраўніцтвам Г. Носке, Лібкнехт і Люксембург былі забіты без суда.

У Баварыі рэвалюцыя прывяла да ўзнікнення незалежнай Баварскай (кіраўнік Курт Эйснер), а затым Баварскай Савецкай рэспублікі (кіраўнік Эрнст Толер), якая таксама была разгромлена арміяй і атрадамі фрайкора.

Фармальна рэвалюцыя завяршылася 11 жніўня 1919 года, калі прэзідэнт рэспублікі Эберт падпісаў Веймарскую канстытуцыю.

Спасылкі