Эрых Людэндорф
Э́рых Людэндо́рф (ням.: Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff; 9 красавіка 1865, Крушэўня, паблізу Познані — 20 снежня 1937, Тутцынг, Баварыя) — нямецкі вайсковец і палітычны дзеяч.
Эрых Фрыдрых Вільгельм Людэндорф | |
---|---|
Erich Friedrich Wilhelm Ludendorff | |
Нараджэнне | 9 красавіка 1865[1][2][…] |
Смерць | 20 снежня 1937[3][1][…] (72 гады) |
Месца пахавання | |
Жонка | Margarethe Ludendorff[d] і Мацільда Людэндорф[d] |
Партыя | |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, афіцэр, аўтабіёграф, палкаводзец, пісьменнік |
Навуковая дзейнасць | |
Навуковая сфера | Першая сусветная вайна[5], ваенная справа[5], палітыка[5] і мемуарная літаратура[d][5] |
Аўтограф | |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1883 — 1918 |
Прыналежнасць | Германская імперыя |
Род войскаў | Германская імперская армія |
Званне | |
Бітвы | Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і памешчыкаў. Скончыў кадэцкі корпус (1881).
З 1894 служыў у Генштабе. У 1908—1912 гадоў начальнік аператыўнага аддзела Генштаба.
У перыяд 1-й сусветнай вайны 1914—1918 гадоў спачатку обер-кватэрмайстар 2-й арміі, з 23 жніўня да лістапада 1914 — начальнік штаба 8-й арміі, начальнік штаба Усходняга фронту (з лістапада 1914) і 1-ы генерал-кватэрмайстар штаба вярхоўнага камандавання (са жніўня 1916). З’яўляючыся непасрэдным памагатым генерала П. Гіндэнбурга, Людэндорф са жніўня 1914 фактычна кіраваў дзеяннямі на Усходнім фронце, а з жніўня 1916 — дзеяннямі ўсіх узброеных сіл Германіі; укараняў у краіне рэжым вайсковай дыктатуры. У сакавіку—ліпені 1918 года беспаспяхова спрабаваў неаднаразовымі наступленнямі зламаць супраціў англа-французскіх войскаў на Заходнім фронце. 26 кастрычніка 1918 года выйшаў у адстаўку; пасля заключэння перамір’я ў лістападзе 1918 эмігрыраваў у Швецыю.
Вясной 1919 года вярнуўся ў Германію і стаў лідарам найбольш крайніх контррэвалюцыйных колаў, быў актыўным удзельнікам Капаўскага путчу 1920 года. Цесна зблізіўшыся з нацыянал-сацыялістамі, у лістападзе 1923 года ўзначаліў разам з А. Гітлерам путч у Мюнхене, які скончыўся правалам. У 1924 годзе быў абраны дэпутатам Рэйхстага ад Нацыянал-сацыялісцкай партыі.
Быў прыхільнікам дактрыны неабмежаванай «татальнай» вайны і бязлітаснага задушэння выступленняў працоўных мас. Аўтар мемуараў і шэрагу ваенна-тэарэтычных прац.
Зноскі
Літаратура
- Эрих Людендорф. БСЭ (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эрых Людэндорф