Лі Цзычэн

Лі Цзычэн (кіт. спр. 李自成, піньінь Lĭ Zìchéng; 22 верасня 1606 — 1645) — правадыр сялянскай вайны  (руск.) ў Паўночным Кітаі, якая прывяла да звяржэння кітайскай дынастыі Мін.

Лі Цзычэн
кітайскі імператар[d] (Shun dynasty[d])
1644 — 1645
ПапярэднікChongzhen Emperor[d]
ПераемнікLi Zijing[d]
Нараджэнне22 верасня 1606(1606-09-22)
Смерць1645[1][2][…]
РодShun dynasty[d]
ЖонкаGao Guiying[d]
ДзеціLi Cuiwei[d][3]
Дзейнасцьпалітык, rebel leader
Крэпасць Ваньпін  (руск.), збудаваная для абароны Пекіна ад войскаў Лі Цзычэна

Біяграфія

Нагодай для паўстання паслужыў голад у правінцыі Шэньсі. Будучы найбольш здольным з сялян-военачальнікаў, Лі змог прыцягнуць да руху (у 1639 годзе) шэраг буйных мандарынаў і вучоных. Ён забараняў сваім падначаленым рабаванні і раздаваў ежу найбяднейшым слаям насельніцтва. Агенты Лі разносілі славу пра яго подзвігі па ўсіх кутках Кітая.

Імператар Чжу Юцзянь забівае сваю дачку, каб яна не дасталася паўстанцам Лі Цзычэна. Злева ў двары віднеецца павешаным на дрэве мабыць ён жа. Малюнак Еўрапейскага мастака для «Аповяду пра татарскую вайну» Марціна Марціні  (руск.)

У 1644 годзе Лі абвясціў сябе першым імператарам імперыі Шунь  (руск.), стаў раздаваць сваім паплечнікам пышныя тытулы і прыступіў да чаканкі ўласнай манеты. Ён наблізіўся да Пекіна, і сталіца была здадзена еўнухамі практычна без бою, а імператар Чунчжэнь (Чжу Юцзянь  (руск.)) павесіўся ля падножжа гары Цзіншань, на поўнач ад імператарскага палаца.

Тым часам мінскі палкаводзец У Саньгуй, заключыўшы саюз з маньчжурамі, адкрыў ім доступ у Кітай. Па адной з версій, першапачаткова самаабвешчаны імператар і генерал мелі партнёрскія адносіны, але затым Лі Цзычэн падчас наведвання дома У Саньгуя быў узяты ў палон прыгажосцю яго каханай наложніцы, што і спарадзіла канфлікт[4]. Армія Лі Цзычэна была разбіта ў Шаньхайгуаньскай битве  (руск.). Пад сумесным націскам мінскіх і цынскіх сіл Лі вымушаны быў адступіць на поўдзень, дзе ў правінцыі Хэбэй ён загінуў, відаць, у сутычцы з мясцовымі жыхарамі.

У літаратуры

  • Лі Цзычэну прысвяціў аднайменную гістарычную драму кітайскі драматург А Ін  (руск.) (1948)

Гл. таксама

  • Чжан Сяньчжун — кіраўнік паўстання, які адначасова дзейнічаў у Цэнтральным Кітаі

Зноскі

  • China Biographical Database
  • История Китая (под ред. А. В. Меликсетова). М., 2004. С. 263.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)