Марк Ізрайлевіч Бернштэйн

рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі (нар. 1965)

Марк Ізрайлевіч Бернштэйн (нар. 19 жніўня 1965, Мінск) — беларускі прадпрымальнік і спецыяліст IT-галіны. Найбольш вядомы як рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі пад псеўданімам Pessimist2006[1][2][3][4].

Марк Ізрайлевіч Бернштэйн
Род дзейнасціудзельнік праекта Вікімедыя, палітычны вязень
Дата нараджэння19 жніўня 1965(1965-08-19) (58 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У сакавіку 2022 года Бернштэйн схоплены супрацоўнікамі ГУБАЗіК, меркавана, паводле абвінавачвання ў парушэнні расійскага закона пра фэйкавыя навіны ў сувязі з рэдагаваннем ім артыкулаў у Вікіпедыі на тэму расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе[2][5][6][7][8][9][10][11].

Біяграфія

Паходжанне

Нарадзіўся ў Мінску. У 1982—1896 гадах вучыўся ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Паводле звестак 2009 года, жыў у Мінску[1].

Удзел у рэдагаванні Вікіпедыі

З канца 2009 года[1] да пачатку 2022 года[2] Бернштэйн уваходзіў у лік 50 найлепшых рэдактараў рускамоўнай Вікіпедыі, зрабіў больш за 200 000 правак[2]. Сваім «найлепшым» дасягненнем у 2009 годзе называў працу над артыкулам пра цэнзуру ў Савецкім Саюзе, у якой працытаваў каля 250 крыніц. Бернштэйн раіў новым рэдактарам Вікіпедыі спачатку вывучыць мадэлі рэдагавання дасведчаных рэдактараў Вікіпедыі і быць гатовымі да сумеснай працы з рэдактарамі, якія трымаюцца вельмі розных і часта супрацьлеглых пунктаў гледжання, што лічыў ключом для распрацоўкі артыкулаў Вікіпедыі[1].

Арышт у 2022 годзе

10 сакавіка 2022 года расійскі Telegram-канал «Мракоборец» апублікаваў асабістыя звесткі Марка Бернштэйна і абвінаваціў яго ў парушэнні новага закона пра публікацыю фэйкавых навін. Канал заявіў, што рэдагаванне Бернштэйнам артыкулаў Вікіпедыі пра ўварванне Расіі ва Украіну парушае гэты закон[5][12].

11 сакавіка 2022 года ГУБАЗіК схапіў Бернштэйна ў Мінску[2][13]. Прарасійскія Telegram-каналы рэжыму Лукашэнкі апублікавалі відэазапіс захопу Бернштэйна і абвінавацілі яго ў распаўсюджванні «фэйкавай і антырасійскай» інфармацыі[2][5]. 12 сакавіка суд прыгаварыў яго да 15 сутак арышту паводле артыкула 24.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь («Непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы пры выкананні ёю службовых паўнамоцтваў»)[14][15][16].

11 сакавіка 2022 года Фонд Вікімедыя, які кіруе Вікіпедыяй і іншымі праектамі Вікімедыя, заявіў у адказ на запыт пра затрыманне Бернштэйна, што «групы Фонда „Давер, бяспека і правы чалавека“ [назірала] за працяглым крызісам ва Украіне і [была] ў шчыльным кантакце з супольнасцямі [Вікіпедыі] ў рэгіёне, каб забяспечыць іх бяспеку і рэагаваць на іх патрэбы»[2].

26 сакавіка 2022 года, па заканчэнні адміністрацыйнага арышту, стала вядома, што супраць Марка Бернштэйна распачата крымінальная справа паводле часткі 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»)[17], ён застаўся ў зняволенні. 24 чэрвеня 2022 года суд Заводскага раёна Мінска прысудзіў яму 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпа (так званая «хатняя хімія»)[18].

29 сакавіка 2022 года праваабарончыя арганізацыі Беларусі прызналі Бернштэйна палітычным зняволеным[19].

Гл. таксама

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаЯўгенія ЯнішчыцМанумент у гонар савецкай маці-патрыёткі (Жодзіна)Вікіпедыя:ФорумДзікае паляванне караля СтахаАдмысловае:SearchАдмысловае:RecentChangesЛюдзі на балоце (раман)Карлес ПучдэмонВікіпедыя:Праект:Навіны/ПадрыхтоўкаРаіса Андрэеўна БаравіковаУладзімір КараткевічБеларусьУладзімір СцяпанДзеяслоўВасіль БыкаўДзеепрыслоўеЯкуб КоласМаксім ТанкЯнка КупалаМіхась ПазнякоўАлесь РазанаўВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяAP$ENTРазмовы з удзельнікам:Brubaker610Францыск СкарынаГенадзь Пятровіч ПашкоўВікіпедыя:СупольнасцьПомнік Якубу Коласу (Мінск)Другая сусветная вайнаЗамах на Роберта ФіцуУННВМінскРыгор БарадулінПомнік Францыску Скарыну (Мінск, каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі)Беларуская моваВікіпедыя:Адмова ад адказнасціУладзімір Пятровіч БутрамееўВалерый Станіслававіч Мянжынскі