Марці Ахцісаары
Марці Ойва Калеві Ахцісаары (фінск.: Martti Oiva Kalevi Ahtisaari; 23 чэрвеня 1937, Вііпуры, Фінляндыя — 16 кастрычніка 2023, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, Прэзідэнт Фінляндыі (1994—2000), супрацоўнік ААН. Першым фін, які атрымаў Нобелеўскую прэмію міру (2008).
Біяграфія
Нарадзіўся 23 чэрвеня 1937 года ў Вііпуры (цяпер — Выбарг) ў сям’і фінскага афіцэра нарвежскага паходжання.
У ходзе савецка-фінскай вайны 1939—1940 гадоў яго сям’я пераехала ў Куапіа, а ў 1952 годзе — у Оўлу. Скончыў завочнае педагагічнае аддзяленне Оўльскага ўніверсітэта ў 1959 годзе.
У Оўлу ўступіў у YMCA і ў 1960 годзе з’ехаў у Карачы (Пакістан), узначаліўшы там школу фізічнага выхавання YMCA. У 1963 годзе вярнуўся ў Фінляндыю, у Хельсінкі, дзе паступіў у палітэхнікум і працаваў у арганізацыях, якія аказвалі дапамогу краінам, якія развіваюцца.
Прэзідэнт Фінляндыі ў 1994—2000 гадах.
У 2021 годзе стала вядома, што Ахцісаары адмовіўся ад любой грамадскай дзейнасці з-за хваробы Альцгеймера.
Памёр 16 кастрычніка 2023 года ў Хельсінкі.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марці Ахцісаары