Марына Вітальеўна Васілеўская

беларуская бортправадніца і касманаўтка

Марына Вітальеўна Васілеўская (нар. 14 верасня 1990, Мінск) — беларуская бортправадніца авіякампаніі «Белавія», першая ў гісторыі Беларусі касманаўтка.

Марына Вітальеўна Васілеўская
Род дзейнасцісцюардэса, касманаўтка
Дата нараджэння14 верасня 1990(1990-09-14) (33 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн Гагарына
Герой Беларусі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У якасці ўдзельніцы касмічнага палёту была ўключана ў склад асноўнага экіпажа касмічнага карабля «Саюз МС-25» і 12-сутачнай касмічнай экспедыцыі наведвання Міжнароднай касмічнай станцыі, якая адбылася ў сакавіку—красавіку 2024 года. Дагэтуль досведу касмічных палётаў не мела.

Біяграфія

Нарадзілася 14 верасня 1990 года[1] ў Мінску[2]. Бацькі працуюць дворнікамі ў ЖЭСах Фрунзенскага раёна[3]. Мае старэйшага брата[3]. Скончыла сярэднюю школу № 151 у Мінску[4]. Пасля заканчэння школы прафесійна займалася бальнымі танцамі[5][6].

У 2010—2011 гадах працавала ў Мінскім аддзяленні Беларускай чыгункі, у 2011 — у таварыстве з дадатковай адказнасцю «Сатурн-2», якое прадавала каву, гарбату і іншае[3].

З 2012 года вучылася на факультэце эканомікі МІУ на спецыяльнасці «менеджмент (інфармацыйны)»[7].

У 2013—2015 гадах працавала ў ТАА «Марыяна Інвест», якое займалася рознічным гандлем каўбаснымі вырабамі і вэнджанінай.

З 2017 года працавала бортправадніцай-інструктарам авіякампаніі «Белавія» і лётала ў складзе экіпажаў пасажырскіх самалётаў Boeing і Embraer[5][6].

Касмічная падрыхтоўка

У снежні 2022 года, падчас конкурснага адбору, які праходзіў у Беларусі, адабрана ў ліку шасці прэтэндэнтак з больш за тры тысячы жадаючых дзяўчат для ўдзелу ў касмічным палёце на расійскім караблі «Саюз»[8][9].

Пасля правядзення медыцынскіх даследаванняў у Цэнтры падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына была адабрана разам з Анастасіяй Лянковай кандыдатам на касмічны палёт. 29 мая 2023 года назначана ў асноўны экіпаж транспартнага пілатуемага карабля «Саюз МС-25» і 21-й экспедыцыі наведвання на Міжнародную касмічную станцыю ў якасці ўдзельніка касмічнага палёту[10].

З 24 ліпеня праходзіла тэарэтычную і практычную падрыхтоўку да палёту ў ЦПК імя Ю. А. Гагарына[11]. У кастрычніку прыступіла да практычных заняткаў на трэнажоры пілатуемага карабля «Саюз» па правядзенні штатных аперацый палёту і расстыкоўкі[12], прайшла падрыхтоўку ва ўмовах бязважкасці на самалёце-лабараторыі Іл-76 МДК[13]. У снежні правяла разам з Алегам Навіцкім трэніроўку па дзеяннях касманаўтаў у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці зімой[14].

Касмічны палёт

Запуск карабля «Саюз МС-25», запланаваны на 21 сакавіка 2024 года, у апошні момант быў адменены[15]. Запуск адбыўся 23 сакавіка[16]. У асноўны экіпаж таксама ўвайшлі Алег Навіцкі (Расія, камандзір карабля) і Трэйсі Колдвел-Дайсан (ЗША, бортінжэнер). Алег Навіцкі і Марына Васілеўская правялі на МКС 13 сутак і вярнуліся на Зямлю 6 красавіка на караблі «Саюз МС-24» разам з астранаўтам Лорал О’Хара. Трэйсі Дайсан працягнула палёт на станцыі[17].

Статыстыка палётаў[18].
#Карабель, МісіяСтарт, UTCКарабель пасадкіПасадка, UTCНалёт
1Саюз МС-25, ЭП-2123.03.2024, 12:36:10Саюз МС-2406.04.2024, 10:17[19]13 сут 18 г 40 хвіл
Сумарны налёт13 сут 18 г 40 хвіл

Сям'я

У 2011 годзе выйшла замуж, але ў 2015 развялася[3].

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі