Масавыя забойствы ў Замфары (2022)

Масавыя забойствы ў Замфары ў перыяд з 4 студзеня па 6 студзеня 2022 года — серыя масавых забойстваў, учыненых мясцовымі бандытамі ў студзені 2022 года ў штаце Замфара, Нігерыя. Загінула больш за 200 чалавек[1][2]. Серыя забойстваў была названая найбуйнейшай тэрарыстычнай атакай у сучаснай гісторыі Нігерыі[3].

Перадгісторыя

Канфлікт з нігерыйскімі бандытамі, у выніку якога загінулі тысячы людзей, пачаўся ў 2011 годзе і звязаны з канфліктамі паміж фермерамі і жывёлагадоўцамі і мецяжом «Бока Харам». Бандыты ўчыняюць напады ў некалькіх паўночна-заходніх штатах, у тым ліку масавыя выкраданні і масавыя забойствы. У штаце Замфара за 2021 год адбылося два буйных здарэння: у лютым выкраданзены 279 вучаніц сярэдняй школы ў Джангебе[4], а ў чэрвені забіты больш за 50 жыхароў вёскі ў раёне Зурмі[5].

3 студзеня 2022 годы ўрадавая авіяцыя здзейсніла аўдары па базах бандытаў. У выніку загінула звыш за 100 членаў незаконных узброеных фарміраванняў[6][7][8].

Забойства

Незадоўга да нападаў бандыты атакавалі статак з 3 000 галоў буйной рагатай жывёлы, але сутыкнуліся з мясцовымі ваеннымі сіламі, што прывяло да перастрэлцы. Праўзыходныя лікам вайскоўцы пацярпелі паразу, многія з іх былі забітыя. Пачаліся забойствы жыхароў прылеглай вёскі[9][10][11].

4 студзеня, прыкладна ў 12:45, бандыты, колькасць якіх ацэньваецца ў 300—500 чалавек[12], заехалі на матацыклах у горад Курфар-Данья, паклаўшы пачатак серыі нападаў на вёскі ў раёнах Анка і Букуюм у Замфары[2][13][14]. Банды расстрэльвалі жыхароў, рабавалі і спальвалі іх дамы[15]. На працягу двух дзён яны аблажылі гарады Курфа і Рафін-Гера[14][16]. У той жа час былі разбураныя яшчэ пяць розных паселішчаў[17]. Адзін з выжылых распавёў, што бандыты «стралялі ва ўсіх, хто трапляўся ім на вочы»[18].

Масавыя забойствы скончыліся 6 студзеня, пасля ўмяшання ўзброеных сіл[6][14]. У датычнасці да забойстваў быў абвінавачаны адзін з верхаводаў бандытаў Бэла Турджы[19][20][21][22].

Ахвяры

Урад штата Замфара паведаміў, што ўсяго загінула 58 чалавек[23][24]. Пазней колькасць загінулых ацанілі ў 154 чалавека[18]. Прэс-сакратар міністра па гуманітарных пытаннях Садыі Умара Фарука заявіў, што было пахавана больш за 200 цел[1][2], гэта пацвердзілі мясцовыя жыхары[25]. Сярод ахвяр быў Гамба Абары, лідар груп пільнасці па барацьбе з бандытызмам[19].

Наступствы

Больш за 10 000 чалавек сталі перамешчанымі асобамі, пяць населеных пунктаў згарэлі дашчэнту[2][17]. Многія людзі запісаны прапаўшымі без вестак[26]. Каля 2 000 галоў буйной рагатай жывёлы было скрадзена бандытамі[27][28]. Нігерыйскія ўлады дапамаглі арганізаваць жыхарам масавыя пахаванні[18]. Некаторы час пацягваліся місіі па аказанні надзвычайнай дапамогі[29].

Нігерыйскі ўрад і мясцовая паліцыя пачалі вышук бандытаў, якія мелі дачыненне да нападаў[30][31].

У той жа час атакі не спыніліся. 10 студзеня бандыты ўварваліся ў вёску Замфаран Яр Кука, выкраўшы дванаццаць чалавек, у тым ліку вясковага старасту, яго жонку і брата, а таксама двух шахцёраў з Буркіна-Фасо[32]. На наступны дзень бандыты здзейснілі налёт на Кадаўры ў Мару, выкраўшы шэсць жанчын[33]. 11 студзеня яны забілі 51 чалавека з штатаў Плато і Нігер[34].

12 студзеня губернатар Замфары Бэла Матавале абвясціў, што адсутнасць неабходных сіл абароны стала пагрозай у штаце і на паўночным захадзе Нігерыі ў цэлым. Ён заклікаў урад працягнуць барацьбу з бандытамі[35].

Гл. таксама

Зноскі