Махамед ульд Абдэль Азіз

Махамед ульд Абдэль Азіз (фр.: Mohamed Ould Abdel Aziz; нар. 20 снежня 1956, Акджуджт) — маўрытанскі ваенны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Маўрытаніі з 5 жніўня 2009 года.

Махамед ульд Абдэль Азіз
араб. محمد ولد عبد العزيز‎‎
старшыня Афрыканскага саюза[d]
30 студзеня 2014 — 30 студзеня 2015
ПапярэднікHailemariam Desalegn[d]
ПераемнікРоберт Мугабэ
прэзідэнт Маўрытаніі[d]
5 жніўня 2009 — 1 жніўня 2019
прэзідэнт Маўрытаніі[d]
6 жніўня 2008 — 15 красавіка 2009
Нараджэнне20 снежня 1956(1956-12-20)[1] (67 гадоў)
ЖонкаMariam Mint Ahmed Aicha[d]
Веравызнаннесуніты
Партыя
Адукацыя
Дзейнасцьпалітык, ваенны
Род войскаўMauritanian National Army[d]
Званнегенерал
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Служыў у арміі з 1977 года. У 2005 быў адным з арганізатараў ваеннага перавароту супраць шматгадовага прэзідэнта краіны Маауі ульд Сіда Ахмеда Тайі. 30 жіўня 2007 года прызначаны абраным прэзідэнтам краіны Сідзі Махамедам ульд Шэйхам Абдулахі камандуючым прэзідэнцкай гвардыяй. Спроба зрушыць Махамеда ульд Абдэль Азіза з гэтай пасады прывяла да таго, што 6 жніўня 2008 года ён арганізаваў паспяховы ваенны пераварот і ўзначаліў Дзяржаўны савет з 11 членаў. 14 жніўня 2008 года ён прызначыў прэм’ер-міністрам свайго ўрада Мулае ульд Мухамед Лагдафа. У 2009 годзе абраны прэзідэнтам Маўрытаніі.

21 сакавіка 2010 года Махамед ульд Абдэль Азіз разарваў дыпламатычныя адносіны з Ізраілем. Да гэтага Маўрытанія была адной з 3 арабскіх краін, якія мелі дыпадносіны з Ізраілем.

У кастрычніку 2023 года пракурор запытаў для Махамеда ульд Абдэль Азіза 20 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)