Мацвей Кузьміч Любаўскі

гісторык

Мацвей Кузьміч Любаўскі — рускі гісторык, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік АН СССР. Аўтар прац па гісторыі ВКЛ, гісторыі заходніх славян, гістарычнай геаграфіі Расійскай імперыі.

Мацвей Кузьміч Любаўскі
Матвей Кузьмич Любавский
Дата нараджэння1 (13) жніўня 1860 ці 1860[1]
Месца нараджэння
Дата смерці22 лістапада 1936(1936-11-22)[2] ці 1936[1]
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасцігісторык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфераГісторыя
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар навук
Альма-матарМаскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Навуковы кіраўнікВасіль Ключэўскі, Уладзімір Гер’е[d] і Ніл Папоў[d]
Вядомыя вучніСяргей Уладзіміравіч Бахрушын[d], Іван Галубцоў[d], Аляксандр Антонавіч Савіч, Нікалай Георгіевіч Беражкоў, Аляксей Навасельскі[d], Уладзімір Іванавіч Пічэта і Vladimir Nikolsky[d]
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені медаль «У памяць валадарання імператара Аляксандра III» Медаль «У памяць каранацыі Імператара Мікалая II» медаль «У памяць 300-годдзя валадарання дома Раманавых»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Мацвей Кузьміч Любаўскі нарадзіўся 1(14) жніўня ў вёсцы Вялікія Можары Сапажкоўскага павета, Разанскай губерні ў сям’і дзячка.

Першапачатковую адукацыю ён атрымаў ад свайго дзеда, які навучаў унука царкоўнай азбуцы і чытанню. Дзядзька Мацвея, святар вёскі Меншыя Можары, вучыў яго арыфметыцы і граматыцы. У 1870 годзе Любаўскі паступае ў Сапажкоўскае духоўнае вучылішча, а ў 1874 годзе працягвае навучанне ў Разанскай духоўнай семінарыі. Пасля выдатнага яе заканчэння Любаўскі едзе ў Маскву.

Спрыт і працавітасць дапамаглі яму ўладкавацца на новым месцы і ў 1878 годзе паступіць на гісторыка-філалагічны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. На юнака тады мелі ўплыў выкладчык рускай гісторыі Папоў, дацэнт кафедры рускай гісторыі Ключэўскі і выкладчык усеагульнай гісторыі Гер’е. У 1882 годзе пад кіраўніцтвам Ніла Папова Любаўскі стварае працу «Дворяне и дети боярские в Московском государстве», за якую атрымлівае званне кандыдата, залаты медаль і прэмію імя Ісакава.

У верасні 1886 года Мацвей Любаўскі ўладкоўваецца настаўнікам гісторыі ў прыватную гімназію. З 1887 года дае ўрокі геаграфіі ў 2-й жаночай гімназіі і Марыінскім вучылішчы. У 1892 годзе ён надрукаваў дысертацыю «Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского Статута». Гэтая фундаментальная праца па Вялікім Княстве Літоўскім была прысвечана памяці Н. Папова.

31 траўня 1894 года Любаўскі атрымаў званне магістра і месца ў Маскоўскім універсітэце, дзе працаваў да 1930 года.

28 траўня 1901 года за працу «Литовско-русский сейм» Любаўскаму наданае званне доктара рускай гісторыі. А ў 1902 ён стаў пераемнікам Ключэўскага на кафедры.

У 1908 годзе Любаўскі абраны дэканам гісторыка-філалагічнага факультэта. На той час прыпаў новы рэвалюцыйны ўздым, і міністр народнай асветы Касо забараніў любыя студэнцкія зборы, акрамя навуковых. Мацвей Кузьміч, прыхільнік «партыі 17 кастрычніка», спрабаваў спыніць выкладчыкаў, што ішлі ў адстаўку ў знак пратэсту, бараніў студэнтаў. Мерапрыемствы, скіраваныя на захаванне ладу ва ўніверсітэце, узнялі аўтарытэт вучонага. У 1911—1917 гадах ён двойчы быў абраны на рэктара.

З прац Любаўскага ў гэты час трэба адзначыць «Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно» (1910), што стаў адным з падмуркаў далейшых даследванняў на гэтую тэму і быў прызнаны важкім унёскам у гістарычную навуку сучаснымі яму і пазнейшымі гісторыкамі, у прыватнасці Пашутам; і «Историю западных славян» (1917).

Любаўскі адмоўна ставіўся да бальшавіцкай рэвалюцыі, але і ў гэты цяжкі час працягваў чытаць лекцыі ва ўніверсітэце, клапаціўся пра вывучэнне і захаванне архіўных матэрыялаў. За дасягненні ў архіўнай справе і свае ранейшыя даследаванні Любаўскі ў 1929 годзе атрымаў званне Акадэміка Навук СССР.

У 1930 годзе Мацвей Любаўскі разам з іншымі вучонымі быў рэпрэсаваны па «справе акадэміка Платонава» і на 5 гадоў сасланы ва Уфу. Нават там Любаўскі працягваў сваю дзейнасць і вывучаў гісторыю Башкірыі. 22 кастрычніка 1936 года ён памёр.

У 1967 годзе гісторык быў рэабілітаваны і адноўлены ў званні Акадэміка.

Сям’я

У 1891 годзе ажаніўся з Наталляй Валярыянаўнай Зызыкінай, выпускніцай прыватнай гімназіі Вінаградскай, дзе ён быў настаўнікам. З ёю нарадзіў 6 дзяцей.

Зноскі

  • Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  • Любавский Матвей Кузьмич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  • Літаратура

    • Д. В. Карев. Академик М. К. Любавский: вехи судьбы и творчества // Очерк истории Литовско-Русского государства до Люблинской унии включительно / М. К. Любавский. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — С. 17-41. — 397 с. — (Помнікі гістарычнай думкі Беларусі). — ISBN 978-985-08-1502-6.
    • Любаўскі Мацвей Кузьміч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 441. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)