Медаль «За вызваленне Прагі»

медаль СССР

Меда́ль «За вызвале́нне Пра́гі» заснаваны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 9 чэрвеня 1945 года. Аўтары малюнка медаля — мастак А. І. Кузняцоў і мастачка Скаржынская.

Медаль «За вызваленне Прагі»
КраінаСцяг СССР СССР
Тыпмедаль
Каму ўручаеццаваеннаслужачым Чырвонай Арміі, Ваенна-марскога флота і войскаў НКУС
Падставы ўзнагароджаннянепасрэдным удзельнікам вызваленні Прагі
Дата заснавання9 чэрвеня 1945
Статусне ўручаецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць395 000
Характарыстыкі
МатэрыялЛатунь
Памерыкруг з латуні дыяметрам 32 мм
Чарговасць узнагарод
СтарэйшаяМедаль «За вызваленне Варшавы»
МалодшаяМедаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Медалём «За вызваленне Прагі» ўзнагароджваліся вайскоўцы Чырвонай Арміі, Ваенна-Марскога Флота і войскаў НКУС — непасрэдныя ўдзельнікі Пражскай аперацыі ў перыяд 3—9 мая 1945 года, а таксама — арганізатары і кіраўнікі баявых аперацый пры вызваленні Прагі. Медаль «За вызваленне Прагі» носіцца на левым боку грудзей i пры наяўнасці іншых медалёў СССР размяшчаецца пасля медаля «За вызваленне Варшавы». Па стане на 1962 год медалём «За вызваленне Прагі» было ўзнагароджана звыш 395 000 чалавек.

Апісанне медаля

Медаль «За вызваленне Прагі» вырабляецца з латуні і мае форму правільнага круга дыяметрам 32 мм. На адным боку уверсе па акружнасці — надпіс «За вызваленне», пад ёй — надпіс «Прага», унізе — выява ўзыходзячага сонца і двух лаўровых галінак, злучаных пад пяціканцовай зорачкай. Бок медаля абрамлены борцікам. На адваротным боку медаля — дата вызвалення Прагі: «9 мая 1945», пад датай — пяціканцовая зорка. Усе надпісы і малюнкі на медалі — выпуклыя. Медаль пры дапамозе вушка i кольца злучаецца з пяцівугольнай калодкай, абцягнутай бэзавай шаўковай муаравай стужкай шырынёй 24 мм. Пасярэдзіне стужкі — сіняя палоска шырынёй 8 мм.


Спасылкі