Музей Арсэ

Арсэ́, музей Арсэ або музей д’Арсэ (фр.: Musée d’Orsay) — музей выяўленчых і прыкладных мастацтваў у VII акрузе Парыжа на левым беразе Сены, адзін з найбуйнейшых у свеце збораў французскага жывапісу і скульптуры перыяду 18481914 г. Аснову калекцыі складаюць працы імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Калекцыя багатая таксама творамі дэкаратыўнага мастацтва ў стылі ар-нуво, фатаграфіямі і прадметамі архітэктуры.

Музей Арсэ
Musée d’Orsay
Заснаваны1986
ЗаснавальнікФрансуа Мітэран[1] і Валеры Жыскар д'Эстэн[1]
Адкрыты1986
Месцазнаходжанне62 rue de Lille 75007, Парыж
Наведвальнікі
  • 3 651 616 чал. (2019)[2][3]
  • 1 044 365 чал. (2021)[4]
Адкрытыаўт-нядз. 9:30-18:00, чц 9:30-21:45
Білет9,50 Еўра
musee-orsay.fr (фр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Апісанне музея

Выстава музея размяшчаецца на трох узроўнях, усе віды мастацтва (жывапіс, скульптура, архітэктура, мэбля, кіно, фатаграфія, музыка, мастацкае афармленне оперы), прадстаўлены ў храналагічным парадку. Музей Арсэ, такім чынам, запаўняе прамежак часу паміж калекцыямі музея Луўра і Музея сучаснага мастацтва Цэнтра Жоржа Пампіду.

Музей Арсэ таксама з'яўляецца месцам для правядзення спектакляў і канцэртаў. Таксама тут праводзіцца штогадовы фестываль, прысвечаны паходжанню кіно. Наведвальнікі могуць рэгулярна наведваць канферэнцыі і круглыя сталы, у асаблівасці звязаныя з часовымі выставамі.

Гісторыя

Музей Арсэ размяшчаецца ў былым будынку аднайменнага чыгуначнага вакзалу і атэля на левым беразе Сены ў самым цэнтры Парыжа, які прымыкае да яго, праз раку ад Луўра. Вакзал, спраектаваны архітэктарам Віктарам Лалу, быў адчынены 28 мая 1900 г. і стаў першым у свеце электрыфікаваным вакзалам. Арсэ абслугоўваў кірунак руху Парыж — Арлеан. Аднак да 1939 г. рух цягнікоў з гэтага вакзала практычна спыніўся.

У 1971 годзе было прынята рашэнне разбурыць будынак. На шчасце, гэтага не адбылося, і падчас знаходжання Жоржа Пампіду на пасадзе прэзідэнта з'явілася ідэя пераўтварыць вакзал у музей. У 1978 г. збудаванне атрымала статус гістарычнага помніка. Пераемнік Пампіду, Жыскар д’Эстэн пачаў працэс рэканструкцыі вакзала і пераўтварэнні яго ў музей. Праца пачалася ў 1980 годзе, а ў 1986 г. тут быў адчынены музей, спраектаваны італьянскім архітэктарам Гае Аўленці.

Музей

У цяперашні час у Арсэ дэманструюцца работы такіх майстроў, як:

Наведванне музея

Квіток - 8 еўра, Ільготы для наведвальнікаў 18 - 30 гадоў - 5,50 еўра, для ўсіх - пасля 18 гадзін па чацвяргах і пасля 16.15 у астатнія дні.Бясплатны ўваход для наведвальнікаў маладзей 18 гадоў, інвалідаў з суправаджальным, для моладзі 18 - 25 гадоў па чацвяргах пасля 18 гадзін, для ўсіх - у першую нядзелю месяца[1].

Глядзіце таксама

Зноскі

  • Ministry of Culture Fréquentation des Musées de FranceMinistry of Culture. Праверана 10 кастрычніка 2021.
  • Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)