Мэцью Раян

аўстралійскі футбаліст

Мэцью Раян (англ.: Mathew Ryan; нар. 8 красавіка 1992, Пламптан, Аўстралія) — аўстралійскі футбаліст, брамнік нідэрландскага клуба АЗ з Алкмара і нацыянальнай зборнай Аўстраліі.

Футбол
Мэцью Раян
Агульная інфармацыя
Поўнае імяМэцью Дэвід Раян
Нарадзіўся8 красавіка 1992(1992-04-08)[1] (32 гады)
Грамадзянства Аўстралія
Рост184 см
Вага73 кг
Пазіцыябрамнік
Інфармацыя пра клуб
КлубНідэрланды АЗ
Нумар1
Маладзёжныя клубы
2007Аўстралія Пламптан
2008—2009Аўстралія Блэктаўн Сіці
2009—2010Аўстралія Сентрал Кост Марынерс
Клубная кар’ера[* 1]
2010Аўстралія Блэктаўн Сіці11 (0)
2010—2013Аўстралія Сентрал Кост Марынерс80 (-79)
2013—2015Бельгія Бругэ77 (-80)
2015—2017Іспанія Валенсія10 (-11)
2017  Бельгія Генк17 (-10)
2017—2021Англія Брайтан энд Хоўв Альбіён121 (-182)
2021  Англія Арсенал3 (-2)
2021—2022Іспанія Рэал Сасьедад3 (-5)
2022—2023Данія Капенгаген6 (-7)
2023—Нідэрланды АЗ
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012Аўстралія Аўстралія (да 23)6 (0)
2012—Аўстралія Аўстралія79 (-76)
Узнагароды і медалі
Кубкі Азіі
ЗолатаАўстралія 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

Мэцью пачаў кар’еру ў клубе «Сентрал Кост Марынерс».

30 мая 2013 года Раян перайшоў у склад бельгійскага клуба «Бругэ», аднак сума трансферу не была разгалошана. 27 ліпеня брамнік дэбютаваў у складзе новага клуба ў першым жа матчы сезона. «Бругэ» на хатнім стадыёне атрымаў перамогу над «Шарлеруа», пры гэтым Мэцью пакінуў браму без прапушчаных галоў.

Пасля шэрагу выдатных выступаў еўрапейскія гіганты, як «Ліверпул», пачалі сачыць за брамнікам[2].

21 ліпеня 2015 года «Валенсія» абвясціла аб падпісанні шасцігадовага кантракта з Раянам[3]. Аднак, Мэцью не здолеў стаць асноўным брамнікам іспанскага клуба, і ў студзені 2017 года зноў апынуўся ў Бельгіі, на правах арэнды далучыўшыся да «Генка»[4], у складзе якога адразу замацаваўся ў аснове.

16 чэрвеня 2017 года быў набыты дэбютантам англійскай Прэм’ер-лігі «Брайтанам» за рэкордную для клуба суму[5]. Стаў асноўным брамнікам каманды. У студзені 2021 года быў да канца сезона арандаваны лонданскім «Арсеналам»[6], а ў ліпені 2021 года перайшоў у «Рэал Сасьедад»[7], дзе быў рэзервовым брамнікам.

У жніўні 2022 года быў набыты «Капенгагенам», а ў студзені 2023 года перайшоў у нідэрландскі АЗ.

Міжнародная кар’ера

У 2014 годзе Раян быў уключаны ў склад нацыянальнай зборнай Аўстраліі на чэмпіянат свету, дзе правёў усе 3 матчы на групавым этапе. У 2015 годзе разам са сваёй зборнай стаў пераможцам Кубка Азіі.

Дасягненні

Клубныя

«Сентрал Кост Марынерс»:

  • Чэмпіён Аўстраліі (2): 2012, 2013

«Бругэ»:

  • Уладальнік Кубка Бельгіі: 2015

Міжнародныя

Аўстралія:

  • Пераможца Кубка Азіі: 2015

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:SearchУладзімір КараткевічКарлес ПучдэмонМіхась ПазнякоўАдмысловае:RecentChangesВікіпедыя:ФорумЯнка БрыльРаіса Андрэеўна БаравіковаМарыя АнтуанетаАлесь БадакЯнка СіпакоўПімен ПанчанкаДзеяслоўВіктар Анатолевіч ШніпГенадзь Пятровіч ПашкоўЯўгенія ЯнішчыцМар’ян ДуксаЮрась СвіркаУладзімір Іванавіч КарызнаАлесь РазанаўБеларусьЛюдміла РублеўскаяДзікае паляванне караля СтахаВікіпедыя:СупольнасцьМіхась БашлакоўЯкуб КоласМагіла льва (паэма)Янка КупалаБярозка (часопіс)AP$ENTІван МележІван ШамякінУННВАркадзь КуляшоўДзеепрыслоўеВасіль БыкаўРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)