Міжнародная фінансавая арганізацыя

Міжнародная фінансавая арганізацыя — арганізацыя, ствараемая на аснове міжурадавых (міжнародных) пагадненняў у сферы міжнародных фінансаў. Удзельнікамі пагадненняў могуць быць дзяржавы і няўрадавыя інстытуты.

Галоўны будынак МВФ у Вашынгтоне
Штаб-кватэра Сусветнага банка ў Вашынгтоне
Штаб-кватэра Банка міжнародных разлікаў у Базеле, Швейцарыя

Мэты і задачы стварэння міжнародных фінансавых арганізацый

Ідэя стварэння міжурадавых арганізацый, якія рэгулююць асноўныя формы міжнародных эканамічных адносін, узнікла пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу ў 19291933 гадах. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі ствараюцца шляхам аб'яднання фінансавых рэсурсаў краінамі-удзельніцамі для вырашэння пэўных задач у галіне развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін.

Мэтамі міжнароднай фінансавай арганізацыі могуць быць развіццё супрацоўніцтва, забеспячэння цэласнасці, стабілізацыя складаных сітуацый, згладжванне супярэчнасцей сусветнай гаспадарцы.

Поле дзейнасці міжнародных валютных і крэдытна-фінансавых арганізацый:

  • аналіз сітуацыі, тэндэнцый і фактараў развіцця сусветнай эканомікі;
  • аперацыі на валютным і фондавым рынку з мэтай рэгулявання сусветнай эканомікі, падтрымкі і стымулявання міжнароднага гандлю;
  • інвестыцыйная дзейнасць (крэдытаванне ў галіне міжнародных і ўнутраных нацыянальных праектаў);
  • крэдытаванне дзяржаўных праектаў;
  • фінансаванне праграм міжнароднай дапамогі;
  • фінансаванне навуковых даследаванняў;
  • дабрачынная дзейнасць.

Міжнародныя фінансавыя арганізацыі

У асобную групу міжнародных эканамічных арганізацый можна вылучыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі:

  • Міжнародны валютны фонд (МВФ)
  • Група Сусветнага банка
  • Банк міжнародных разлікаў
  • Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)
  • Еўрапейскі інвестыцыйны банк
  • Азіяцкі банк развіцця
  • Афрыканскі банк развіцця
  • Арабскі валютны фонд
  • Ісламскі банк развіцця
  • Міжамерыканскі банк развіцця
  • Чарнаморскі банк гандлю і развіцця
  • Еўразійскі банк развіцця
  • Базельскі камітэт па банкаўскаму нагляду
  • іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі

Гл. таксама